Дыскатэка на хадулях ад актораў Беларускага тэатра Лялька

“Лялечны квартал” на “Славянскім базары”: Шагал, хадулі і тэатр

76
Дзень з Маркам Шагалам і героямі яго карцін правялі гледачы “Лялечнага квартала” у Віцебску.

МІНСК, 15 ліп — Sputnik. Дыскатэкай на хадулях разам з артыстамі беларускага тэатра "Лялька" пачаўся 14 ліпеня дзень у "Лялечным квартале" у Віцебску, а на пляцоўцы над Віцьбай разгарнулася выстава  расійска-беларускага пленэру юных мастакоў "Палёт з Шагалам над Віцебскам".

Дыскатэка на хадулях
Дыскатэка на хадулях ад артыстаў Беларускага тэатра "Лялька"

Да дзейства далучыўся Маскоўскі тэатр лялек, ценяў і акцёра "Адлюстраванне", які прывёз у падарунак віцяблянам і гасцям "Славянскага базару" пастаноўку Барыса Чарнышова "Дзіўны цырк Марка Шагала".

Акцёры Барыс Чарнышоў, Алег Дружынін, Вадзім Гадзітулін і больш за 70 лялек зладзілі цыркавое прадстаўленне з удзелам герояў карцін аднаго з самых вядомых ураджэнцаў Віцебшчыны.

Гаспадары і госці Лялечнага квартала
Госці "Лялечнага квартала" ля тэатра з мастацкім кіраўніком "Лялькі" Віктарам Клімчуком

Праект "Лялечны квартал" — адзін з самых яскравых праектаў "Славянскага базару", распачаўся ў 2014 годзе.

Сёлета дзеці змогуць пабачыць спектакль "Крылы для Дзюймовачкі" Палтаўскага акадэмічнага абласнога тэатра лялек, а таксама пастаноўкі "Горад клоўна Піка" і "Умка" Беларускага тэатра "Лялька". Падрыхтаваны шэраг спектакляў для дарослай публікі.

76
Тэги:
тэатр, Славянскі базар у Віцебску, Беларускі тэатр "Лялька", Віктар Клімчук, Беларусь
Тэмы:
"Славянскі базар": грані свята (7)
По теме
Дом для лялек, які збудаваў Вецер
"Серебряная свадьба" павіншуе "Ляльку" з юбілеем
Вялікі навагодні баль, архіўнае фота

Instagram: як прайшоў Навагодні баль у Вялікім тэатры

50
(абноўлена 13:41 14.01.2018)
У гэтую ноч мінчане здзейснілі падарожжа ў часе і сталі ўдзельнікамі бліскучага балю.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.

У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.

Публикация от Helena (@starastsina) Янв 13, 2018 at 10:19 PST

Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.

Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.

У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.

 

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.

Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.

Глядзіце таксама:

Відэафакт: Калядны баль прайшоў у Мірскім замку>>

50
Тэги:
бал, Instagram, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
ідар гурта Палац, і вядучы традыцыйнага Каляднага фэсту Алег Хаменка

Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

42
(абноўлена 11:23 26.12.2017)
Лідар гурта "Палац", і вядучы традыцыйнага "Каляднага фэсту" Алег Хаменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра сваё асабістае стаўленне да Калядаў і пра юбілейны фестываль.
Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.

"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.

У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.

Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

42
Тэги:
Каляды, Алег Хаменка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Беларускія Каляды
По теме
Беларускія Каляды
Віктар Бабарыка

Адвакат: Бабарыка знаходзіцца пад вартай і знаёміцца з матэрыяламі справы

4
Экс-кіраўніку Белгазпрабанка прад'яўлена абвінавачанне па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка знаходзіцца пад вартай і прапаноў па вызваленні з СІЗА КДБ не атрымліваў, заявіў прадстаўнік абароны Бабарыкі адвакат Зміцер Лаеўскі.

На мінулым тыдні член прэзідыума Каардынацыйнага савета Павел Латушка зрабіў заяву аб тым, што Бабарыка можа быць вызвалены разам са сваім сынам у адказ на патрабаванне беларускіх уладаў пакінуць краіну.

"З раніцы абаронцы сумесна з Віктарам Бабарыкам знаёміліся з матэрыяламі справы. Гэта адбывалася ў Мінску. Віктар Дзмітрыевіч [Бабарыка] усё гэтак жа, як і да выхадных, утрымліваецца пад вартай", - напісаў Лаеўскі ў сваім Telegram-канале.

Адвакат удакладніў, што "ніякіх прапаноў пра вызваленне не гучала. Працягваем абараняць ад неабгрунтаванага і незаконнага абвінавачвання".

Абвінавачанне ўжо прад'яўленае

На мінулым тыдні КДБ заявіў, што следчыя завяршылі папярэдняе расследаванне крымінальнай справы, па якой асноўным фігурантам праходзіць Бабарыка. З амаль 10 абвінавачаных толькі ён не прызнаў віну і лічыць незаконным сваё затрыманне.

Бабарыку прад'яўлена абвінавачанне па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

На пачатку чэрвеня гэтага года КДК паведаміў, што праводзіць ператрус у Белгазпрамбанку, кіраўніком якога з'яўляўся Бабарыка-старэйшы.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК распачаў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 243 ("Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры") і па частцы 2 артыкула 235 ("Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры"). У сувязі з гэтым улады паведамілі пра затрыманне па справе 15 чалавек.

Бабарыка, які ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта рэспублікі, але не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата, заявіў, што сітуацыя, якая склалася вакол крэдытнай установы, носіць заказны палітычны характар.

4
Тэги:
Белгазпрамбанк, Віктар Бабарыка