Адкрыццё фестываля Славянскі базар

"Славянскі базар" каштаваў парадку 2,8 млн долараў

15
Каля дзясятай часткі ад усіх сродкаў на фестываль вылучыла Саюзная дзяржава, астатняе – грошы спонсараў.

ВІЦЕБСК, 14 ліп — Sputnik. Падрыхтоўка і правядзенне 25-га фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" абышлося ў 54,7 мільярда недамінаваных беларускіх рублёў, заявіў у пятніцу міністар культуры рэспублікі Барыс Святлоў.

Міжнародны фестываль праходзіць у гэтыя дні ў Віцебску пры інфармацыйнай падтрымцы Sputnik Беларусь.

"Каштаваў гэты базар, паводле папярэдніх ацэнак, каля 54,7 мільярда рублёў", — сказаў журналістам Святлоў.

Міністр дадаў, што каля дзясятай часткі ўсіх сродкаў вылучыла Саюзная дзяржава. Астатнія грошы паступілі ад спонсараў і партнёраў.

Варта адзначыць, што правядзенне іншых форумаў такога ўзроўню абыходзіцца куды даражэй. Да прыкладу, сума выдаткаў на правядзенне "Еўрабачання" звычайна на парадак вышэй.

Ва ўладаў Беларусі фестываль ужо некалькі гадоў не просіць грошай.

Бягучы "Славянскі базар" — юбілейны, 25-ы па ліку. На адкрыцці фестывалю прысутнічаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

15
Тэги:
Фестываль, Славянскі базар у Віцебску, Sputnik Беларусь, Віцебск, Беларусь
Тэмы:
"Славянскі базар": грані свята (7)
Каментары