Talaka.by збірае сродкі на экранізацыю апавядання Быкава

© Sputnik / Евгений КоктышВасіль Быкаў
Васіль Быкаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Некамерцыйная платформа Talaka.by збірае сродкі на экранізацыю апавядання Васіля Быкава “Народныя мсціўцы”.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Ініцыятары праекта заўважаюць, што за апошнія 20 год амаль не было кінафільмаў на беларускую тэматыку і на беларускай мове.

"Ідэя зрабіць экранізацыю менавіта гэтага твора ўзнікла ў 2009 годзе і з тае пары ў сувязі з пэўнымі перашкодамі прайшла праз некалькі вытворчых этапаў, у выніку якіх быў зроблены трэйлер да не знятага пакуль фільма і пакладзены на паліцу шэраг працоўных матэрыялаў. У гэтым годзе я планую давесці праект да завяршэння (перазняць цалкам з іншымі акторамі) і кінапаказу. 

Апавяданне Васіля Быкава "Народныя мсьціўцы" малавядомае шырокаму чытачу. У той жа момант яно уздымае шмат цікавых пытанняў маральнага выбару, заежджанай ужо "талерантнасці", цярплівасці і г. д. Прычым, праблематыка, моманты, разглядаемыя ў творы характэрны не толькі для беларусаў, яны ў прынцыпе, агульначалавечыя. Да таго ж, твор не пра вайну, ці партызан, як можа здацца пасля прачытання назвы", — распавядае рэжысёр фільма Аляксандр Меліхавец.

З сямнаццаці задач, якія ставяць перад сабой стваральнікі фільма, на сёння чатыры ўжо здзейсненыя — напісаныя літаратурны і рэжыссёрскі сцэнары, здзейснены кастынг актораў, зняты прома-ролік, астатняя праца над фільмам — наперадзе.

Падрабязней пра ўмовы падтрымкі праекта — на сайце Talaka.by.

Стужка навiн
0