Пятая выстава Мастак і горад была прадстаўлена творчасцю Валянціна Губарава

Праект "Мастак і горад" выстаяў перад націскам непагадзі і вандалаў

27
(абноўлена 15:49 25.08.2016)
Пяты год выставачнага праекта не абыйшоўся без тэхнічных складанасцяў. Сёлета канструкцыі з рэпрадукцыямі карцін былі некалькі разоў пашкоджаны з-за непагадзі і непрыстойнасці некаторых грамадзян.

МІНСК, 25 жні — Sputnik. 10 верасня завершыцца пятая юбілейная выстава пад адкрытым небам "Мастак і горад". Цягам чатырох месяцаў мінчукі і госці сталіцы маглі пазнаёміцца ​​з творчасцю Валянціна Губарава на плошчы Якуба Коласа ў цэнтры сталіцы.

Пятая экспазіцыя "Мастак і горад" сабрала 30 работ майстра, біяграфію і фота самога мастака. Для большай даступнасці выстава суправаджаецца тэкставым апісаннем на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Выставочный проект Художник и город
© Фото: Представлено Grand BS
Выставочный проект "Художник и город"

"Спачатку я скептычна паставіўся да ідэі выставы маіх карцін пад адкрытым небам. Але потым я адчуў гонар ад таго, што маімі папярэднікамі ў гэтым праекце былі такія выбітныя мастакі, як Марк Шагал, Казімір Малевіч, Мікалай Селяшчук. "Мастак і горад" — гэта акцыя рэспубліканскага значэння, таму што яна прылучае мінчукоў і ўсіх гасцей сталіцы да культуры. А мая роля ў гэтым праекце хутчэй другарадная. Галоўнае, каб наведвальнікі адчулі натхненне і пазітыўную энергетыку, якая, я спадзяюся, зыходзіць ад маіх карцін", — пракаментаваў Губараў.

Выставка Губарева понравилась минчанам, тем более, что попасть на нее можно было просто прогуливаясь по центру города
© Фото: Grand BS
Выставка Губарева понравилась минчанам, тем более, что попасть на нее можно было просто прогуливаясь по центру города

Валянцін Губараў — мастак, які надзелены яркай індывідуальнасцю і асаблівым бачаннем свету. Яго карціны часцяком апісваюць будні невялікіх правінцыйных гарадоў, але за карыкатурнымі рысамі іх жыхароў заўсёды хаваецца асаблівы сэнс.

Выставачны праект "Мастак і горад" рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Ініцыятарамі выставы выступаюць агенцтва сацыяльнага маркетынгу GrandBS і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў.

27
Тэги:
Сучаснае мастацтва, Выяўленчае мастацтва, Валянцін Губараў, Мінск, Беларусь
Каментары