Здымаецца фільм Сляды на вадзе

На кінастудыі "Беларусьфільм" знялі фільм "Сляды на вадзе"

63
(абноўлена 12:47 06.01.2017)
Фільм да стагоддзя беларускай міліцыі - чыста айчынны праект.

МІНСК, 6 сту — Sputnik. Айчынныя кінематаграфісты знялі фільм, прысвечаны стагоддзю беларускай міліцыі. Учора адбыўся яго закрыты паказ.

Кінастужка "Сляды на вадзе" хоць і мастацкая, аднак цалкам пабудавана на гістарычным матэрыяле. У аснове сюжэту лёг раман прафесара, доктара гістарычных навук палкоўніка міліцыі ў адстаўцы Мікалая Ільінскага "У надзвычайнай сітуацыі — знішчыць" (у новай версіі "Чужыя сярод сваіх"). Па сутнасці  гэта мастацкая рэканструкцыя рэальных падзей, якія распавядаюць пра барацьбу беларускай міліцыі з бандытызмам у першыя пасляваенныя гады.

Фільм цалкам айчыны, зняты рэжысёрам Аляксандрам Анісімавым, аператарам Віктарам Рудзём у Беларусі, беларускія і  выключна ўсе акцёры.  Арцём Курэнь, напрыклад,  у ім іграе беларускага "Шарапава" — таксама ўкараняецца ў банду, каб раскрыць яе. Як вядома, у заходняй Беларусі з апошнімі бандытамі міліцыя расправілася толькі ў пачатку пяцідзесятых гадоў.  

Плануецца, што кінастужка праедзе з прэм'ернымі паказамі па ўсіх абласцях краіны, а да стагоддзя беларускай міліцыі трапіць на суд масавай аўдыторыі. 

 

 

63
Тэги:
"Сляды на вадзе", фільмы, Беларусьфільм, Беларусь
Каментары