Экземпляр Малой падарожнай кніжыцы Францыска Скарыны

У Лондане прэзентавалі "Кніжную спадчыну Францыска Скарыны"

32
У Брытанскай бібліятэцы захоўваюцца тры арыгінальныя кнігі Францыска Скарыны.

МІНСК, 28 лют — Sputnik. 27 лютага ў Брытанскай бібліятэцы прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, паведамляецца на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.  

Надрукаваныя старонкі Бібліі Францыска Скарыны
© Sputnik / Виктор Толочко

У ім узялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны ў Лондане.

У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага з дырэктарам Брытанскай бібліятэкі Роўлі Кіцінгам, вынікам перамоў стала падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве.

Кіраўнік міжнароднага аддзела Брытанскай бібліятэкі Марсі Хопкінс правёў экскурсію, падчас якой прадстаўнікі Беларусі азнаёміліся з найбольш каштоўнымі калекцыямі беларускіх выданняў мінулых стагоддзяў, якія захоўваюцца ў Брытанскай бібліятэцы, у тым ліку трыма арыгінальнымі кнігамі першадрукара Францыска Скарыны.

Падчас канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю беларускага і ўсходнееўрапейскага кнігадрукавання, Раман Матульскі правёў прэзентацыю факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" і перадаў шматтомнае факсіміле ў дар Брытанскай бібліятэцы.

32
Тэги:
Кнігі, Беларуская бібліятэка імя Францыска Скарыны ў Лондане, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Францыск Скарына, Лондан, Мінск
Каментары