Выступленне гурта Re1ikt на дабрачыннай акцыі

З’явілася дзіцячая версія гімна футбольнага клуба "Крумкачы"

33
(абноўлена 14:43 17.04.2017)
Удзельнікі прафесійнага гуртка для дзяцей "Асоба" разам з музыкамі гурта Re1ikt запісалі новую версію кампазіцыі "Разам!" – афіцыйнага гімна футбольнага клуба "Крумкачы".

МІНСК, 17 кра — Sputnik. Твор быў адмыслова перааранжыраваны, каб кожны з маленькіх выканаўцаў змог прадэманстраваць сваё майстэрства менавіта на тым інструменце, якім валодае.

Cпартовы гімн узбагацілі флейта, скрыпка, клавішы, цымбалы, а таксама дадаліся гітара і цэлы хор юных спевакоў. Адметна, што запісаць кампазіцыю пад кіраўніцтвам Аляксандра Дземідзенкі і гітарыста Re1ikt Віталя Макшуна дзеці змаглі цягам аднаго дню. Апроч таго, удзельнікі праекту выступілі не толькі ў якасці музыкаў, але і гукарэжысёраў.

"Песню "Разам!" спяваюць заўзятары на стадыёнах, мы выконваем яе на акустычных і электрычных канцэртах. І ў межах гэтага праекту песня атрымала новае ўвасабленне. У каго можа быць яшчэ больш энергіі, як ні ў дзяцей? А гэтая песня пра спорт, пра гульню, пра яднанне, пра каманду — хіба гэта не найлепшы шлях даць ёй новае гучанне, новае жыццё? Аздобіць песню музыкай, якую выконвалі такія цудоўныя дзеці — найлепшы і найцікавейшы музычны досвед для нас і самы лагічны працяг для песні", — распавёў лідар гурта Re1ikt Аляксандр Дземідзенка.

Гэта ўжо далёка не першы рэалізаваны праект гуртка "Асоба". Ягоны арганізатар і заснавальнік Мікалай Ханін заўсёды імкнецца даць магчымасць удзельнікам не проста дазнацца пра розныя прафесіі, але і засвоіць іх. Напрыклад, калі дзеці гатуюць або спрабуюць сябе ў ролі афіцыянтаў, то гэта робіцца ў кафэ, а ў ролі візажыстаў адпаведна — у салоне прыгажосці, бо гэтая рэалістычнасць больш уцягвае малечу ў працэс і робіць яго па-сапраўднаму атмасферным для ўдзельнікаў.

"Неяк узнікла думка, што дзецям было б цікава паспрабаваць сябе ў ролі гукарэжысёраў. Думаю, не ў апошнюю чаргу праз тое, што ў самога даўно была мара пабываць у студыі. Дзеці былі ў захапленні! У той час, пакуль адны запісвалі свае партыі, іншыя сядзелі за пультам і кіравалі працэсам запісу. Рабілі гэта вельмі якасна і прафесійна, прызнаюся, я не чакаў такога", — адзначае Ханін.

У выніку пасля звядзення і майстарынгу трэка на Everest Studio, дзе і адбываўся запіс, з'явілася новая версія крумкачоўскага гімну, у якой прынялі ўдзел маладыя таленты Мірон Вітушка, Карына Алёхіна, Фёдар Капітанаў, Любаміра, Ясенія і Рагнед Лагвіненкі, Арына Хлус, а таксама Івона і Піліп Харланчукі-Южаковы.

Гімн "Разам!" з'явіўся год таму і быў упершыню выкананы гуртом Re1ikt падчас матчу, калі "Крумкачы" з лікам 4:1 трыумфальна перамаглі "Дынама-Мінск".

Бліжэйшы выступ гурта Re1ikt адбудзецца 1 мая ў межах фестывалю прагрэсіўнай музыкі "7/8" у клубе "Бруге", а 28 мая музыкі зайграюць свой новы альбом "Kufar" на біс падчас сольнага канцэрту ў клубе TNT.

33
Тэги:
Музычныя жанры, ФК "Крумкачы", Re1ikt, Беларусь
По теме
Re1ikt: музыка, якая лечыць
Вялікі навагодні баль, архіўнае фота

Instagram: як прайшоў Навагодні баль у Вялікім тэатры

49
(абноўлена 13:41 14.01.2018)
У гэтую ноч мінчане здзейснілі падарожжа ў часе і сталі ўдзельнікамі бліскучага балю.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.

У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.

Публикация от Helena (@starastsina) Янв 13, 2018 at 10:19 PST

Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.

Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.

У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.

 

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.

Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.

Глядзіце таксама:

Відэафакт: Калядны баль прайшоў у Мірскім замку>>

49
Тэги:
бал, Instagram, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
ідар гурта Палац, і вядучы традыцыйнага Каляднага фэсту Алег Хаменка

Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

42
(абноўлена 11:23 26.12.2017)
Лідар гурта "Палац", і вядучы традыцыйнага "Каляднага фэсту" Алег Хаменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра сваё асабістае стаўленне да Калядаў і пра юбілейны фестываль.
Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.

"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.

У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.

Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

42
Тэги:
Каляды, Алег Хаменка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Беларускія Каляды
По теме
Беларускія Каляды
Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:56 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сямідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 96 дзён.

У 1788 годзе нарадзіўся беларускі філолаг Іван Насовіч, аўтар "Слоўніка беларускай мовы". Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 верасня

  • У 1629 годзе было падпісана перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончылася вайна 1600-29 гадоў.
  • У 1655 годзе расійскія войскі спалілі Пінск.
  • У 1964 годзе быў утвораны курортны пасёлак Нарач.
  • У 1990 годзе было заснавана Беларускае таварыства архівістаў.

Хто нарадзіўся 26 верасня

  • 1788 год: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральнік "Слоўніка беларускай мовы".
  • 1910 год: Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык.
  • 1925 год: Навум Кіслік, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Марцін Хайдэгер і прэзідэнт Ураіны Пётр Парашэнка.

26 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Карнілія – рымскага сотніка, які прыняў хрысціянства дзякуючы апосталу Пятру.

У народзе святога Карнілія называлі Карней, і па сугуччы з яго імём казалі, што настаў час прыбіраць апошнія карняплоды з агародаў. Лічылася, што з гэтага дня ўсе расліны спыняюць рост.

Напярэдадні іншага вялікага царкоўнага свята – Узвіжання – казалі: "Узвіжання чакай, а рэпу вырывай".

26 верасня звярталі ўвагу на птушак: калі ўсе гракі ўжо паляцелі ў вырай, хутка выпадзе снег. А калі з дамашняй птушкі пер'е так і ляціць – зіма будзе цёплай, але снежнай.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей