Гурт NaviBand на Еўрабачанні-2017 у Кіеве

NaviBand распавялі, як скарылі Еўропу беларускай мовай

23
(абноўлена 13:29 15.05.2017)
Беларускія ўдзельнікі "Еўрабачання" распавялі, якім словам з роднай мовы навучылі канкурсантаў з іншых краін.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Удзельнікі "Еўрабачання" ад Беларусі NaviBand распавялі, што ледзь не штодня ў Кіеве іх віталі беларускім "вітаю" і дзякавалі словам "дзякую". Многія прызналі, што беларуская мова вельмі меладычная, а нехта нават пажадаў яе вывучыць.

"Мы паказалі, хто такія беларусы, і спявалі на роднай мове. Нас многія падтрымлівалі. Мы размаўлялі з выканаўцамі з іншых краін, знайшлі шмат падобнага адно у адным. Напрыклад, вучылі нарвежскую мову і даведаліся, што некаторыя словы падобныя. Напрыклад, "вельмі добра", "смак". Мы былі рады даведацца, што мовы перасякаюцца, што шмат агульнага", — распавяла салістка гурта Ксенія Жук.

Музыкі пазітыўна ацанілі вялікую колькасць аўтэнтычных песень сёлета.

"Азербайджан, Арменія, Румынія… Час глабалізацыі праходзіць, важна сказаць свету, хто ты ёсць. Нам здаецца, ў наступным годзе будзе яшчэ больш розных культур", — падзяліліся меркаваннем удзельнікі.

Балгарскія выканаўцы, якія ляцяць праз Мінск, распавялі, што беларускія музыкі дзіўна прыязныя і добрыя. Разам з сустракаючымі гурт выканаў урывак песні, з якой ездзілі скараць Еўропу.

Музыкі пажадалі беларускім выканаўцам быць сумленнымі і не выдумляць PR-хадоў. Яны распавялі, што зрабілі ўсё, каб у наступным годзе беларускіх выканаўцаў успрымалі станоўча.

"Еўрабачанне-2017" многія называюць самым скандальным з усіх, узгадваючы сітуацыю з расійскай спявачкай Юліяй Самойлавай. Дзяўчыне быў забаронены ўезд ва Украіну. Еўрапейскі вяшчальны саюз не змог ўрэгуляваць гэтую праблему, пасля чаго расійскі "Першы канал" адмовіўся ад трансляцыі шоу.

Акрамя таго, непрыемны інцыдэнт адбыўся падчас фіналу міжнароднага песеннага конкурсу. Падчас выступлення Джамалы, пераможцы "Еўрабачання" мінулага года, з натоўпу гледачоў на сцэну падняўся мужчына і, прытанцоўваючы, зняў з сябе джынсы. Яго затрымала ахова конкурсу.

Пераможцам у "Еўрабачанні" сёлета стаў партугальскі спявак Сальвадор Сабрал. Беларускі гурт NaviBand заняў у фінале па выніках галасавання 17-е месца.

23
Тэги:
Музычны конкурс, Еўрабачанне-2017, Еўрабачанне, Naviband, Украіна, Беларусь
Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)
Вялікі навагодні баль, архіўнае фота

Instagram: як прайшоў Навагодні баль у Вялікім тэатры

49
(абноўлена 13:41 14.01.2018)
У гэтую ноч мінчане здзейснілі падарожжа ў часе і сталі ўдзельнікамі бліскучага балю.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.

У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.

Публикация от Helena (@starastsina) Янв 13, 2018 at 10:19 PST

Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.

Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.

У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.

 

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.

Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.

Глядзіце таксама:

Відэафакт: Калядны баль прайшоў у Мірскім замку>>

49
Тэги:
бал, Instagram, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
ідар гурта Палац, і вядучы традыцыйнага Каляднага фэсту Алег Хаменка

Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

39
(абноўлена 11:23 26.12.2017)
Лідар гурта "Палац", і вядучы традыцыйнага "Каляднага фэсту" Алег Хаменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра сваё асабістае стаўленне да Калядаў і пра юбілейны фестываль.
Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.

"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.

У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.

Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

39
Тэги:
Каляды, Алег Хаменка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Беларускія Каляды
По теме
Беларускія Каляды
Маланка ў небе, архіўнае фота

Штармпапярэджанне з-за навальніц і шквалістага ветру ў Беларусі зацягваецца

0
(абноўлена 17:27 03.06.2020)
У бліжэйшыя дні надвор'е будзе няўстойлівым: чакаюцца ападкі, месцамі - навальніцы і вецер, але тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны будзе дасягаць +15 .. + 25°С.

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Штармпапярэджанне абвешчана з-за непагодлівага надвор'я ў Беларусі на вечар серады і чацвер, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце рэспубліканскага гідраметцэнтра.

"Сёння, 3 чэрвеня, у перыяд з 15 да 21 гадзіны на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду, у асобных раёнах град, моцныя ліўні", - папярэджвае Белгідрамет. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, непагадзь у сераду чакаецца і ў сталіцы: можа прогреметь навальніца з моцнымі ліўнямі месцамі па горадзе і шквалістым узмацненнем ветру.

"Увага! 4 чэрвеня (у чацвер) у асобных раёнах рэспублікі чакаюцца навальніцы", - паведамілі сіноптыкі. У гэты дзень у сувязі з прагнозам на тэрыторыі краіны абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Па дадзеных Белгідрамета, у бліжэйшыя дні надвор'е будзе няўстойлівым: чакаюцца ападкі, месцамі - навальніцы і вецер, тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны будзе дасягаць +15 .. + 25°С у залежнасці ад рэгіёна.

0
Тэги:
Беларусь, Надвор'е