МІНСК, 16 мая — Sputnik. Абвешчаны намінанты пятай прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi 2017, якая ўручаецца па галасах беларускіх музыкаў у кірунках рок, індзі, альтэрнатыва, пераможцу назавуць 26 мая на цырымоніі ў клубе ili.
У журы прэміі cёлета ўвайшлі больш за 50 сольных выканаўцаў і калектываў, якія выпусцілі поўнафарматныя альбомы ў 2014, 2015 і 2016 гадах. У рамках пяці асноўных намінацый было разгледжана 37 альбомаў і 60 песень, выпушчаных з 1 студзеня па 31 снежня 2016 года. Арганізатарамі прэміі з'яўляюцца Дзмітрый Безкаравайны (Experty.by) і Павел Юрцэвіч (клуб ili).
"Больш за ўсё намінацый — чатыры — у гурта "Петля пристрастия". Тры ў Лявона Вольскага. "Петля пристрастия" і Лявон Вольскі ў гэтым сезоне ўжо былі канкурэнтамі за лепшы альбом у межах прэміі Experty.by па галасах беларускіх і замежных крытыкаў. Тады перамаглі "Петля пристрастия" з плыткай "Мода и облака". У межах Rock Profi яны таксама пазмагаюцца за "Лепшую песню" і намінацыю "Артыст года", — распавялі арганізатары прэміі.
Па дзве намінацыі — "Лепшы альбом" і "Лепшы запіс" — у электронных праектаў Mustelide і Shuma.
З цікавага — у намінанты на "Лепшую песню" таксама трапіла "Гісторыя майго жыцця" ад NaviBand, з якой яны ездзілі на "Еўрабачанне-2017".
"Выпадак з намінацыяй песні з "Еўрабачання" ў межах альтэрнатыўных узнагарод насамрэч унікальны. Але можна ўзгадаць, як некалькі гадоў таму ў ліку намінантаў патрапіла Паліна Рэспубліка з песняй "Лета" і за яе прагаласавалі такія суворыя хлопцы, як Лэслі Найф з Gods Tower. На мой погляд, гэта яшчэ раз сведчыць, што музыка не мае межаў, у тым ліку стылістычных", — адзначае Зміцер Безкаравайны.
Спіс намінантаў (у алфавітным парадку):
Пераможцы прэміі будуць названыя 26 мая на цырымоніі Rock Profi 2017 у клубе ili. Пачатак мерапрыемства ў 20.00. У канцэрце возьмуць удзел: True Litwin Beat, The Bangalors, Pink And Sweet. Цырымонія адбудзецца пры падтрымцы аркестра "18 Датчан". Кошт квіткоў: 10 руб. (папярэдне), 15 руб. (у дзень мерапрыемства).
МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.
У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.
Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.
Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.
У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.
Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.
Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.
Глядзіце таксама:
Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.
"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.
У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.
Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не варта, падкрэслілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Вадохрышчанскія купанні пачаліся ў Мінску. Акунуцца ў купель можна ў бліжэйшыя тры дні ў трох спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах: на Камсамольскім возеры, у Драздах і на Цнянцы.
У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя падкрэслілі: купанне ў палонцы - стрэс для непадрыхтаванага чалавека. У нетрэніраванага арганізма гэта можа справакаваць зрыў імунітэту і развіццё інфекцый дыхальных шляхоў, у тым ліку і пнеўманій. З-за напружанай сітуацыі ў рэспубліцы з каронавірусам, медыкі раяць не акунацца ў купель. Калі ж чалавек усё ж рашыўся на гэта, варта загадзя пракансультавацца з лекарам.
"Нечаканае для арганізма апусканне ў халодную ваду можа справакаваць розныя хранічныя захворванні, у тым ліку сардэчна-сасудзістыя", - адзначылі ў прэс-службе.
Кажучы пра купання пасля перанесенага COVID-19, у ведамстве падкрэслілі, што існуе такое паняцце, як "посткаронавірусны сіндром". Ён выяўляецца ў тым, што запаленчы працэс скончыўся, але ўскладненні з боку дыхальнай, сардэчна-сасудзістай сістэмы могуць заставацца.
"Лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не варта", - рэзюмавалі ў прэс-службе.
Нагадаем, у Беларусі зараз усталявалася марознае надвор'е, у некаторых рэгіёнах у ноч на 19 студзеня тэмпература апусціцца да -27°C. Але ўжо да чацвярга ў краіне пацяплее, абяцаюць сіноптыкі, слупкі тэрмометраў зноў пакажуць плюсавыя значэнні ў дзённы час.
Чытайце таксама: