Аляксандр Кулінковіч, лідэр гурта Neuro Dubel

Neuro Dubel узнагародзяць за ўнёсак у беларускую музыку

55
(абноўлена 15:03 27.10.2017)
Гурт атрымае ўзнагароду на пятай штогадовай альтэрнатыўнай прэміі RockProfi 26 мая, лёс гэтага і іншых прызоў прэміі вызначалі больш за 50 беларускіх гуртоў і сольных артыстаў у стылістыцы рок, індзі, альтэрнатыва.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. 26 мая ў клубе ili будуць названы пераможцы яшчэ ў пяці намінацыях Rock Profi — "Лепшы альбом", "Лепшы запіс", "Лепшая песня", "Дэбют года", "Артыст года".

Лідарамі па колькасці намінацый з'яўляюцца "Петля пристрастия" (чатыры) і Лявон Вольскі (тры). Сярод намінантаў таксама Mustelide, Shuma, Re1ikt, NaviВand, Nizkiz, Brutto, "Дай дарогу" і іншыя

Беларускі гурт Петля пристрастия
© Photo : прадастаўлена гуртом

Гурт Neuro Dubel будзе ўзнагароджаны за ўнёсак у развіццё беларускай культуры.

"Нашаму гурту ўлетку споўніцца 28 год, і мы дагэтуль ляцім, спяшаемся, запісваем. Мне здаецца, наш галоўны сакрэт даўгалецця ў тым, што мы ніколі не думалі, што гэта сур'ёзна і надоўга", — распавядае лідар калектыва Аляксандр Кулінковіч.

Музыка распавёў, што пачаў займацца музыкай яшчэ ў школе. На той момант ён не валодаў інструментамі, але яму вельмі хацелася "нешта такое рабіць".

"У 14 год былі першыя музычныя спробы пад шумавы акампанемент рухавіка пральнай машыны. Мы ўключалі вілку ў разетку, білі па рондалю, прамаўлялі нейкія тэксты, якія я пісаў. Карацей, гэты быў індастрыэл і панк-рок у адным флаконе. А праз тры гады, калі мне было 17, я пазнаёміўся з мужам маёй старэйшай сястры — гэта быў першы музыка ў маім атачэнні. Разам мы напісалі песню "Спать ложусь, никого не боюсь", і гэта стала пачаткам Neuro Dubel", — распавёў Кулінковіч.

Neuro Dubel быў заснаваны ў 1989 годзе і адразу стаў актыўным удзельнікам мінскай альтэрнатыўнай рок-сцэны. Да масавай папулярнасці калектыў прыйшоў у сярэдзіне 90-х з хітами "Охотник и сайгак", "Переехала комбайном", "Ворсинки и катышки". У 2004 годзе гурт выдаў цалкам беларускамоўны альбом "Танкі". На рахунку Neuro Dubel 17 афіцыйных поўнафарматнікаў. Новы дыск "Першы" павінен выйсці ўжо сёлета.

Прэмію Rock Profi па галасах беларускіх музыкаў з 2013 году ладзяць Павел Юрцэвіч (клуб ili) і Зміцер Безкаравайны (Experty.by). У мінулыя гады ўзнагароду "За ўнёсак у беларускую музыку" на Rock Profi атрымлівалі гурты "Ляпис Трубецкой" (2013), "Крама" (2014), N.R.M. у класічным складзе (2015) і этна-трыа "Троіца" (2016).

На цырымоніі ўручэння ўзнагарод Rock Profi выступяць True Litwin Beat, The Bangalors, Pink And Sweet. Цырымонія адбудзецца пры падтрымцы аркестра "18 Датчан".

Цырымонія ўзнагароджання намінантаў музычнай прэміі RockProfi адбудзецца 26 мая ў клубе ili (пр-т Незалежнасці, 131/1), пачатак а 20-й гадзіне, кошт квіткоў — 10 рублёў (папярэдне), 15 рублёў (у дзень канцэрту). 

55
Тэги:
Узнагароды і прэміі, Музычныя жанры, Rock-profi-2017, Naviband, Аляксандр Кулінковіч, Мінск
Тэмы:
Музычная прэмія Rock-profi (7)
Вялікі навагодні баль, архіўнае фота

Instagram: як прайшоў Навагодні баль у Вялікім тэатры

49
(абноўлена 13:41 14.01.2018)
У гэтую ноч мінчане здзейснілі падарожжа ў часе і сталі ўдзельнікамі бліскучага балю.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.

У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.

Публикация от Helena (@starastsina) Янв 13, 2018 at 10:19 PST

Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.

Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.

У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.

 

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.

Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.

Глядзіце таксама:

Відэафакт: Калядны баль прайшоў у Мірскім замку>>

49
Тэги:
бал, Instagram, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
ідар гурта Палац, і вядучы традыцыйнага Каляднага фэсту Алег Хаменка

Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

39
(абноўлена 11:23 26.12.2017)
Лідар гурта "Палац", і вядучы традыцыйнага "Каляднага фэсту" Алег Хаменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра сваё асабістае стаўленне да Калядаў і пра юбілейны фестываль.
Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.

"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.

У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.

Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

39
Тэги:
Каляды, Алег Хаменка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Беларускія Каляды
По теме
Беларускія Каляды

Як уладальнікі крамаў у ЗША ратуюцца ад марадзёраў - відэа

0
(абноўлена 11:12 01.06.2020)
Беспарадкі ахапілі шэраг буйных амерыканскіх гарадоў, на вуліцах з'явіліся і марадзёры. Глядзіце на відэа, што стала з гандлёвымі аб'ектамі ў адным канкрэтным горадзе - Чыкага.

Жыхары горада на фоне масавых беспарадкаў пасля забойства паліцэйскімі афраамерыканца Джорджа Флойда ўзяліся за марадзёрства.

У роліку бачна, як гараджане, не саромеючыся, заходзяць у краму праз пабітую вітрыну і выносяць вопратку і абутак, не баючыся паліцыі.

Уладальнікі крамаў, якія яшчэ не паспелі разрабаваць, пачалі абараняць вітрыны плітамі з драўнянай габлюшкі. Забітыя вітрыны ў Чыкага цяпер паўсюль.

Беспарадкі ў Штатах пачаліся ў Мінеапалісе пасля забойства паліцэйскімі афраамерыканца Джорджа Флойда.

Кіраўніцтва паліцыі горада паспяшалася выпусціць заяву аб звальненні чатырох афіцэраў, аднак да таго часу найбуйнейшы горад штата Мінесота ахапілі масавыя беспарадкі, якія пазней перакінуліся і на іншыя буйныя гарады. Да расследавання справы аб забойстве падключылася ФБР.

0
Тэги:
ЗША