Петля пристрастия на прэміі Rock Profi-2017

На Rock Profi 2017 перамог гурт "Петля пристрастия"

24
(абноўлена 14:20 29.05.2017)
Гурт перамог у чытырох з шасці намінацый Rock Profi – у тым ліку "Артыст года".

МІНСК, 29 мая — Sputnik. На мінулых выхадных у клубе ili адбылася пятая цырымонія ўзнагароджання прэміяй Rock Profi па галасах беларускіх музыкаў.

"Петля пристрастия" таксама перамагла у намінацыях "Лепшы альбом" ("Мода и облака"), "Лепшая песня" ("Груз") і "Лепшы запіс" (гукарэжысёр Алег Даманчук за альбом "Мода и облака").

Cа слоў арганізатараў, атрыманне такой колькасці ўзнагарод аднім гуртом — першы выпадак за пяць гадоў існавання прэміі.

"Мы вельмі ўдзячныя за тое, што мы ў гэтым годзе атрымалі такую колькасць узнагарод. Велізарны дзякуй тым, хто галасаваў за нас і тым, хто ўручаў гэтыя прызы ад Rock Profi. Як бы мы не крывілі нос, нам гэта сапраўды падабаецца", — адзначае лідар гурта "Петля Пристрастия" Ілля Чарапко-Самахвалаў.

"Калі абіраць самую важную намінацыю, для нас гэта, верагодна, "Лепшы альбом", таму што гэта цэльнае палатно, якое мы рыхтавалі цягам трох гадоў", — прызнаўся Чарапко-Самахвалаў.

У двух астатніх намінацыях перамаглі Nebulae Come Sweet ("Дэбют года") і Neuro Dubel ("За ўнёсак у беларускую музыку"). Без узнагарод засталіся астатнія фаварыты прэміі: Лявон Вольскі (тры намінацыі), Shuma і Mustelide (па дзве).

У складзе журы Rock Profi 2017 былі 51 гурт і сольны выканаўца ў стылях рок, індзі, альтэрнатыва, якія выдалі альбомы ў 2014, 2015 і 2016 гадах. Было разгледжана 37 альбомаў і 60 песень, выдадзеных з 1 студзеня па 31 снежня 2016 года.

Прызы музыкам гурта ўручалі Лэслі Найф (Gods Tower), гурт Re1ikt, Раман Жыгараў (Akute) і Валерыя Валадзько (Harotnica).

Арганізатарамі прэміі з'яўляюцца Зміцер Безкаравайны (Experty.by) і Павел Юрцэвіч (клуб ili). Пратаколы галасовання апублікаваныя на старонках прэміі ў Facebook і Vkontakte.

Пераможцы ўзнагарод:

  • "Дэбют года" — Nebulae Come Sweet;
  • "Лепшы запіс" (прыз гукарэжысёрам) — Алег Даманчук за альбом "Петля пристрастия" "Мода и облака";
  • "Лепшая песня" — "Петля пристрастия", "Груз";
  • "Лепшы альбом" — "Петля пристрастия", "Мода и облака";
  • "Артыст года" — "Петля пристрастия";
  • "За ўнёсак у беларускую музыку" — Neuro Dubel.
24
Тэмы:
Музычная прэмія Rock-profi (7)

Пляцоўка