МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Першы з 2008 года канцэрт папулярнага беларускага гурта "Крамбамбуля" прайшоў у сераду ў Мінску. Сольны выступ калектыву з праграмай "Піраты Камсамольскага возера" адбыўся ў сталічным рэстаране "Сябры", квіткі на канцэрт — усяго 800 штук — мінчане раскупілі за некалькі дзён.
Як паведамляе карэспандэнт Sputnik, танцпол рэстарана, дзе ўпершыню за дзевяць гадоў у Беларусі выйшаў на сцэну легендарны калектыў, быў цалкам запоўнены.
Раней на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook музыкі гурта заявілі, што выступ быў арганізаваны па просьбе "аднаго чалавека". "Адзін чалавек знайшоў і запрасіў зайграць канцэрт. Вырашылі пагадзіцца, а там будзе бачна", — адзначылі ўдзельнікі калектыву.
Гурт быў арганізаваны ў Мінску ў 2001 годзе і адразу стаў папулярным дзякуючы выпуску паспяховых альбомаў "Застольны альбом" (2002) і "Каралі раёну" (2003). Пры гэтым з усёй дыскаграфіі (7 пласцінак) калектыву крытыкі лічаць другі найбольш папулярным дзякуючы кампазіцыям "Госці", "Марскі Чалавек", "Няма" і "Старыя хіпаны" — першая песня на доўгі час стала візітнай карткай "Крамбамбулі".
У цяперашні час у гурце граюць Лявон Вольскі, Алесь Мышкевіч, Павел Аракелян, Андрэй Якубчык, Павел Мамонаў і Павел Трыпуць. У першыя гады існавання калектыву ў запісы яго кампазіцый прымалі ўдзел лідэр гурта Brutto Сяргей Міхалок і Neuro Dubel Аляксандр Кулінковіч, які таксама выйшаў на сцэну і парадаваў фанатаў выкананнем любімых песень.
МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.
У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.
Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.
Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.
У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.
Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.
Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.
Глядзіце таксама:
Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.
"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.
У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.
Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Германія зможа атрымаць газ па "Паўночным патоку - 2" не пазней за лета 2021-га, лічыць кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ па энергетыцы, каардынатар дэпутацкай групы па сувязях з нямецкім бундэстагам Павел Завальны.
"Усё ідзе да таго, што мы не пазней лета павінны ўсе працы скончыць", - сказаў ён на сустрэчы дэпутатаў Дзярждумы з калегамі з бундэстага.
Паводле слоў дэпутата, ёсць шанс, што абедзве "ніткі" газаправода будуць выкладзены ўжо ў чэрвені, калі не перашкодзяць замежныя судны: такія прэцэдэнты ўжо былі.
"Ёсць надзея, што Германія па гэтым газаправодзе можа атрымаць першы газ", - сказаў на заканчэнне ён.
Па дадзеных на 31 сакавіка, "Паўночны паток - 2" пабудаваны ўжо на 95%, застаецца ўкласці усяго 121 кіламетр ад агульнай працягласці газаправода па двух нітках. Такую інфармацыю апублікаваў аператар праекта Nord Stream 2 AG (100%-ая даччыная кампанія "Газпрома" - Sputnik).
Праект "Паўночны паток - 2" прадугледжвае будаўніцтва двух нітак газаправода ад узбярэжжа Расіі да Германіі праз Балтыйскае мора. Агульная магутнасць складзе да 55 мільярдаў кубаметраў у год. Газаправод пройдзе праз тэрытарыяльныя зоны Фінляндыі, Швецыі і Даніі.ЗША рэгулярна пагражаюць санкцыямі кампаніям, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправода. Вашынгтон прасоўвае ў ЕС уласны звадкаваны прыродны газ, а таму спрабуе не дапусціць завяршэння будаўніцтва расійскай магістралі.
Чытайце таксама: