Фестываль Свята Сонца - 2017

Irdorath выпусцілі новы кліп на купальскую песню

88
(абноўлена 12:09 21.06.2017)
Напярэдадні выхада новага альбому Irdorath – "Wild" і галоўнага летняга свята гурт выдаў відэа "Kupala na Ivana".

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. "Kupala na Ivana" стане першым сінглам з новага альбому, выхад якога запланаваны на верасень.

Музыкі распавялі, што вобраз для песні склаўся адразу пасля яе напісання. Але першапачаткова гурт планаваў зрабіць толькі фота-праект пад гэтую кампазіцыю і рашэнне аб відэа было прыняла літаральна за два дні.

"Існуе шмат песень і паданняў на купальскую тэматыку, але менавіта гэтая народная песня кранула нас сваёй глыбінёй і супярэчлівасцю", — распавялі Irdorath.

Тэкст народнай песні Irdorath аздобілі сваёй аранжыроўкай. Рэжысёрам і мантажорам кліпа выступіла салістка гурта Надзея, задумка касцюма належыць вакалісту Уладзіміру.

Здымкі кліпу праходзілі ў Налібокскай пушчы, без дадатковага светлавога абсталявання — толькі пры святле жывога агню, што паспрыяла максімальнай рэалістычнасці пры перадачы вобраза і зрабіла здымачны працэс больш рытуальным, чым тэхнічным.

"Напярэдадні выхаду новага альбому "Wild" і ў пярэдадзень галоўнага летняга свята мы вырашылі прэзентавацвь адну з песень, і, дзякуючы творчаму прарыву, са звычайнага выпуску сінгла спантанна атрымалася новае відэа "Kupala na Ivana", — распавялі ў гурце.

  • тэкст песні — народны;
  • аранжыроўка — Irdorath;
  • рэжысура і мантаж — Надзея Ірдарат;
  • аператар — Міхаіл Кашкан;
  • касцюм — Уладзімір Ірдарат;
  • тэхнічная каманда — Пётр Марчанка, Васіль Нікіцік, Віктар Калач.

Свой новы альбом "Wild" Irdorath прэзентуе вялікім сольным канцэртам 1 верасня ў клубе Re: Public праз 5 гадоў пасля прэзентацыі свайго дэбютнага альбому Ad Astra.

Некаторыя песні з новага альбому можна было ўпершню пачуць на фестывалі "Свята Сонца", які прайшоў на мінулых выхадных у музейным комплексе "Дудуткі".

88
Тэги:
Музыка, Купалле, Irdorath, Беларусь
Вялікі навагодні баль, архіўнае фота

Instagram: як прайшоў Навагодні баль у Вялікім тэатры

54
(абноўлена 13:41 14.01.2018)
У гэтую ноч мінчане здзейснілі падарожжа ў часе і сталі ўдзельнікамі бліскучага балю.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.

У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.

Публикация от Helena (@starastsina) Янв 13, 2018 at 10:19 PST

Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.

Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.

У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.

 

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.

Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.

Глядзіце таксама:

Відэафакт: Калядны баль прайшоў у Мірскім замку>>

54
Тэги:
бал, Instagram, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
ідар гурта Палац, і вядучы традыцыйнага Каляднага фэсту Алег Хаменка

Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

44
(абноўлена 11:23 26.12.2017)
Лідар гурта "Палац", і вядучы традыцыйнага "Каляднага фэсту" Алег Хаменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра сваё асабістае стаўленне да Калядаў і пра юбілейны фестываль.
Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.

"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.

У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.

Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

44
Тэги:
Каляды, Алег Хаменка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Беларускія Каляды
По теме
Беларускія Каляды

Так незвычайней: Елізавета II з'явілася з шабляй на саміце G7 - відэа

0
(абноўлена 13:22 14.06.2021)
На афіцыйным прыёме, які быў прысвечаны сустрэчы кіраўнікоў "вялікай сямёркі", каралева ўласнаручна разрэзала торт.

Каралева Вялікабрытаніі Елізавета II здзівіла ўдзельнікаў саміту G7 - яна вырашыла разрэзаць незвычайным спосабам торт на афіцыйным прыёме ў графстве Корнуэл. Для гэтага яна выкарыстала цырыманіяльную шаблю. Відэа было апублікавана на YouTube-канале The Royal Family Channel.

Мерапрыемства прысвячалася пачатку саміту і прайшло ў батанічным садзе Карнуэла "Праект" Эдем". У ім таксама прынялі ўдзел члены каралеўскай сям'і.

Елізавета II у чарговы раз прадэманстравала сваё пачуццё гумару. Калі ў працэсе нарэзкі торта ёй сказалі, што ёсць звычайны нож, яна ўдакладніла: "Я ведаю, што ёсць, але так больш незвычайна".

Побач з каралевай знаходзіліся жонка прынца Чарльза герцагіня Карнуэльская Каміла Паркер-Боулз і жонка прынца Уільяма герцагіня Кембрыджская Кэтрын Мідлтан.

Елізавета II у рамках саміту адзначылася яшчэ адным жартам, пра гэта паведамляе выданне Independent. Каралева звярнулася да лідэраў краін, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, і сказала: "Мяркуецца, што вы будзеце выглядаць так, як быццам вам гэта падабаецца".

Саміт Групы сямі ("Вялікая сямёрка" ці G7) адбыўся ў англійскім горадзе Карбіс-Бэй.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
каралева, торт, відэа, G7, Саміт, шабля, Елізавета II