Мінскі open air увайшоў у топ-5 фестываляў на постсавецкай прасторы

Падпісацца
Рэйтынг папулярных open air фестываляў у расійскіх турыстаў узначалілі музычныя фестывалі ў Грузіі, Беларусі, Азербайджане, Казахстане і Арменіі. "Рок за Баброў" адзін з найпапулярнейшых.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Аналітычнае агенцтва ТурСтат склала рэйтынг самых папулярных музычных фестываляў краін СНД і Грузіі на адкрытым паветры ў "высокі" летні сезон 2017 года.

У топ-5 самых папулярных open air фестываляў СНД і Грузіі ўваходзяць:

  • GEM Fest (Анаклія, Грузія),
  • "Рок за Баброў" (Мінск, Беларусь),
  • "Жара" (Баку, Азербайджан),
  • "FourЭ" (Алматы, Казахстан),
  • EPIC Rock Fest Armenia (Цахкадзор, Арменія).

Фестываль танцавальнай электроннай музыкі GEM Fest 2017 пройдзе з 14 ліпеня па 14 жніўня 2017 года на чарнаморскім узбярэжжы ў Анакліі, Грузія. У GEM Fert 2017 прымуць удзел такія вядомыя DJs, як Dubfire (14 ліпеня), Ferry Corstein (15 ліпеня), Steve Aoki (16 ліпеня), Martin Garrix (21 ліпеня) і Paul Kalkbrenner (13 жніўня). Фестываль GEM Fest наведала больш за 30 тысяч чалавек ў 2016 годзе.

Зорнае неба - Sputnik Беларусь
Пасол распавёў, чым Беларусь прываблівае расійскіх турыстаў

Музычны фестываль "Рок за Баброў" пройдзе 22 ліпеня 2017 года на аэрадроме "Баравая" ў Мінску. У фестывалі прымуць удзел гурты BRUTTO, ANACONDAZ, "Каста", "Сплин", "Чайф", "Дай дорогу!" і NaviBand. Фестываль "Рок за Баброў" наведалі 15 тысяч чалавек у 2016 годзе.

Музычны фестываль "Жара" пройдзе з 27 па 30 ліпеня 2017 года на тэрыторыі курорта Sea Breeze ў прадмесці Баку на беразе Каспійскага мора. У фэсце возьмуць удзел Ала Пугачова, Сафія Ратару, Рыгор Лепс, Філіп Кіркораў, Emin, A'Studio, LOBODA, Валерый Меладзе, Ягор Крыд і іншыя. Фестываль "Жара" наведала звыш 5 тысяч чалавек у 2016 годзе, а ў 2017 годзе колькасць наведвальнікаў фэсту вырасце да 10 тысяч.

Этна-эка фестываль "FourЭ" пройдзе з 18 па 24 жніўня 2017 года ў коннаспартыўным комплексе Almaty Horse & Polo Club, Салдацкая цясніна, Талгарскі раён, Алмацінская вобласць (урочышча Чубарагаш у 35 км ад Алматы). Фестываль "FourЭ" наведала больш за 5 тысяч чалавек у 2016 годзе.

EPIC Rock Fest Armenia 2017 пройдзе з 12 па 13 жніўня 2017 года на горным курорце Цахкадзор, Арменія. У EPIC Open Air возьмуць удзел гурты Dogma, Vostan Hayots, Vordan Karmir, Empyray, Rozen Tal, Nemra, Vishup і Black Marrows.

Стужка навiн
0