Сяргей Міхалок

Міхалок патэлефанаваў Матольку і папрасіў прабачэння

213
(абноўлена 09:45 13.07.2017)
Скандал, за развіццём якога некалькі дзён сачылі СМІ і сацсеткі, завяршыўся – блогер прызнаўся, што прынесеных выбачэнняў яму дастаткова, узаемных крыўд больш няма.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Скандал, за якім некалькі дзён назіраў увесь Байнэт, завяршыўся прынясеннем прабачэнняў: лідар Brutto Сяргей Міхалок патэлефанаваў блогеру Антону Матольку і прынёс свае прабачэнні. Пра гэта болгер паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

"Патэлефанаваў Сяргей Міхалок, папрасіў прабачэння. Размаўлялі 15 хвілін, ён растлумачыў усю сітуацыю", — напісаў Матолька.

Блогер адзначыў, што не лічыць гэтую гісторыю "стромкім піярам", і падкрэсліў, што паважае людзей, якія ўмеюць прызнаваць свае памылкі.

На акустычным канцэрце, які праходзіў на хутары Шаблі ў Валожынскім раёне 8 ліпеня, Сяргей Міхалок непахвальна выказаўся ў адрас крытыкаў яго прачытання вершаў Багдановіча для роліка авіякампаніі Belavia, у прыватнасці згадаў блогера і грамадскага актывіста Антона Матольку.

Пазней высветлілася, што апошні ніяк Міхалка не крытыкаваў, ды і самога роліка не бачыў. На наступны дзень дырэктар Brutto ўдакладніў, што выказванні Міхалка тычыліся тэлевядучай Ганны Бонд, а не Матолькі.

9 ліпеня на старонцы сацыяльнай сеткі дырэктара гурта Brutto Антона Азізбекяна былі апублікаваныя прабачэнні Міхалка, але неўзабаве іх выдалілі, паколькі ў каментарах было вельмі шмат непрыемных паведамленняў і ў адрас спевака, і ў адрас гурта.

Усе гэтыя дні Сяргей Міхалок сітуацыю ніяк не каментаваў, а асабістыя прабачэнні прынёс толькі ўвечары 11 ліпеня. Як адзначыў Матолька, "яму гэтага дастаткова". А вось некаторыя каментатары выказалі незадавальненне, што скандал вырашыўся так хутка і ва ўсіх стала на адзін інафаповад для бурчання менш.

213
Тэги:
Антон Матолька, Сяргей Міхалок
Вялікі навагодні баль, архіўнае фота

Instagram: як прайшоў Навагодні баль у Вялікім тэатры

49
(абноўлена 13:41 14.01.2018)
У гэтую ноч мінчане здзейснілі падарожжа ў часе і сталі ўдзельнікамі бліскучага балю.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.

У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.

Публикация от Helena (@starastsina) Янв 13, 2018 at 10:19 PST

Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.

Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.

У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.

 

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.

Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.

Глядзіце таксама:

Відэафакт: Калядны баль прайшоў у Мірскім замку>>

49
Тэги:
бал, Instagram, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
ідар гурта Палац, і вядучы традыцыйнага Каляднага фэсту Алег Хаменка

Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

42
(абноўлена 11:23 26.12.2017)
Лідар гурта "Палац", і вядучы традыцыйнага "Каляднага фэсту" Алег Хаменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра сваё асабістае стаўленне да Калядаў і пра юбілейны фестываль.
Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.

"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.

У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.

Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

42
Тэги:
Каляды, Алег Хаменка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Беларускія Каляды
По теме
Беларускія Каляды
Які сёння дзень: 30 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 30 верасня 2020 года

0
(абноўлена 10:00 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 92 дні.

У гэты дзень у 1931 годзе нарадзіўся беларускі паэт Ніл Гілевіч. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 верасня

  • У 1472 годзе Іаган Гутэнберг выдаў у Майнцы першую ў Еўропе друкаваную кнігу, зараз вядомую як "Біблія Гутэнберга" або "42-радковая Біблія".
  • У 1791 годзе ў Вене адбылася прэм’ера апошняй оперы Моцарта "Чароўная флейта".
  • У 1939 годзе Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эмігранцкі ўрад у Францыі.

Хто нарадзіўся 30 верасня

  • 1892 год: Зоська Верас, беларуская пісьменніца і грамадская дзяячка.
  • 1931 год: Ніл Гілевіч, дзеяч беларускай культуры, пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык, фалькларыст, адзін з заснавальнікаў ТБМ.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Ганс Вільгельм Гейгер і брытанская актрыса Дэбора Кер.

30 верасня ў народным календары

Сёння вернікі шануюць памяць пакутніц Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі. Гэты дзень лічыўся дзявоцкім святам.

Пакуль старыя жанчыны збіраліся ў хатах, чыталі Біблію і маліліся, маладыя дзяўчаты ладзілі танцы, гульні, спявалі песні і гадалі. Лічылася, што гэты дзень спрыяльны для навядзення любоўных чараў.

Назіралі таксама за надвор'ем. Калі раніцай было пахмурна, наступныя некалькі дзён надвор'е будзе добрым. Калі ідзе дождж, вясна будзе ранняй, а калі, наадварот, суха – зіма прыйдзе яшчэ не скора.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей