Арганізатары Kubana хочуць вярнуць фестываль у Краснадарскі край

© Sputnik / Евгений Резник / Перайсці ў медыябанкФестываль Kubana у Краснадарскім краі, архіўнае фота
Фестываль Kubana у Краснадарскім краі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Улады Кубані сцвярджаюць, што да іх з прапановай зноў праводзіць фестываль у вёсцы Весялоўка ніхто не звяртаўся.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Арганізатар і стваральнік міжнароднага музычнага фестывалю Kubana Ілля Астроўскі хоча вярнуць оупэн-эір у Краснадарскі край, пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook у сераду.  

У сваім пасце Астроўскі звяртаецца да губернатара Краснадарскага краю Веньяміна Кандрацьева і заклікае мясцовыя ўлады правесці круглы стол з удзелам СМІ і ўсіх зацікаўленых, каб канчаткова вырашыць пытанне пра тое, ці патрэбен фестываль рэгіёну.

удзельнікі беларускага бас-тура Kubana-2012 - Sputnik Беларусь
Бас-тур: весела і танна

"За 8 гадоў фестываль наведала больш за 500 000 гасцей з усяго свету. Вы асабіста прысутнічалі на найбольш грандыёзным і адначасова найбольш складаным фестывалі ў 2013 годзе, бачылі ўсё на свае вочы. Упэўнены, што Вам будзе цікава абмяняцца ўражаннямі з іншымі ўдзельнікамі фестывалю", — звяртаецца Астроўскі да губернатара.

У сваю чаргу, ўлады адказалі, што ніякіх лістоў пра фестываль яны не атрымоўвалі, а пра тое, што арганізатары хочуць вярнуць фестываль у Краснадарскі край, чуюць упершыню.

"Афіцынага запыту аб правядзенні KUBANA на першапачатковым месцы ад прадзюсера Астроўскага да губернатара цягам апошніх двух гадоў не паступала. Мы гатовыя да грамадскай дыскусіі пра лёс фестываля, але не ў "Фэйсбуку" Астроўскага", — распавяла СМІ прэс-сакратар губернатара Краснадарскага краю Галіна Жукава.

Яна таксама адзначыла, што ў асяродку моладзі Кубані пытання пра фестываль не паўставала, інакш улады на запыт ужо адрэагавалі б.

Музычны фестываль Kubana быў заснаваны ў 2010-м годзе і ўпершыню адбыўся ў вёсцы Весялоўка на беразе Чорнага мора. За перыяд існавання оупэн-эіра яго наведала больш за 500 тысяч чалавек. На фестывалі выступалі такія гурты, як Offspring, Korn, Misfits, System of a Down, Garbage, Him і іншыя. Адмысловымі гасцямі былі Міхаіл Баярскі (2011), Юрый Антонаў (2013), Леў Лешчанка (2015).

У 2015-м фестываль праз непаразуменні з мясцовымі ўладамі быў перанесены ў Латвію, яго наведала значна менш гасцей, чым у папярэднія гады. У 2016-м Астроўскі заявіў, што фестываль больш не будзе праходзіць у Латвіі. У 2017-м фестываль не праводзіўся. 

Стужка навiн
0