Анатоль Ярмоленка

Ярмоленка не думае, што зможа дамовіцца з Ханком

38
(абноўлена 15:40 14.07.2017)
Артыст нагадаў пра тое, што ў песні "Вы шуміце, бярозы" ёсць новая версія, да якой усе хутка прывыкнуць.

ВІЦЕБСК, 14 ліп — Sputnik. Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка пракаментаваў сітуацыю з забаронай выконваць песні аўтарства Эдуарда Ханка падчас свайго "Зорнага часу" на фестывалі "Славянскі базар у Віцебску".

Кампазітар Эдуард Ханок плануе падаць у суд на Ядвігу Паплаўскую і Анатоля Ярмоленка за выкананне яго кампазіцый без указання аўтарства і выплаты адпаведных ганарараў. Некалькі разоў кампазітар выказваўся крытычна пра артыстаў і забараніў ім выконваць "Малінаўку" і "Вы шуміце, бярозы".

"Не я пачынаў гэты канфлікт, не я яго культываваў. Ханок сказаў: "Не спявайце мае песні". Я і не буду. Хоць, вядома, "Вы шуміце, бярозы" — адзін з нашых залатых хітоў", — прызнаўся Ярмоленка.

Са слоў артыста, пасля выступленняў Ханка ў СМІ ён зразумеў, што не зможа дамовіцца з кампазітарам.

"Таму мы запусцілі новую версію песні, яна будзе гучаць сёння на канцэрце, напісаную Маркам Тайтлерам. Думаю, яна будзе нязвыклай пры першым праслухоўванні. Але, перакананы, пасля пятага праслухоўвання ўсе прывыкнуць", — запэўніў народны артыст.

Ярмоленка запэўніў, што абодва варыянты песні добрыя, але калі ў Ханка з'явіцца жаданне, каб яго версія кампазіцыі на вершы Ніла Гілевіча зноў прагучала, то можна будзе знайсці кансэнсус і зноў яе выконваць.

Ханок заяўляў, што прапаноўваў Ярмоленку заключыць дагавор на выкананне яго кампазіцыі коштам у дзве з паловай тысячы долараў, аднак бакі не змаглі прыйсці да пагаднення. У выніку кампазітар плануе восенню праз суд абараняць "гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю".

38
Тэги:
Славянскі базар у Віцебску, Анатоль Ярмоленка, Эдуард Ханок, Віцебск
Тэмы:
"Славянскі базар-2017" (19)
Вялікі навагодні баль, архіўнае фота

Instagram: як прайшоў Навагодні баль у Вялікім тэатры

49
(абноўлена 13:41 14.01.2018)
У гэтую ноч мінчане здзейснілі падарожжа ў часе і сталі ўдзельнікамі бліскучага балю.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.

У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.

Публикация от Helena (@starastsina) Янв 13, 2018 at 10:19 PST

Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.

Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.

У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.

 

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.

Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.

Глядзіце таксама:

Відэафакт: Калядны баль прайшоў у Мірскім замку>>

49
Тэги:
бал, Instagram, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
ідар гурта Палац, і вядучы традыцыйнага Каляднага фэсту Алег Хаменка

Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

39
(абноўлена 11:23 26.12.2017)
Лідар гурта "Палац", і вядучы традыцыйнага "Каляднага фэсту" Алег Хаменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра сваё асабістае стаўленне да Калядаў і пра юбілейны фестываль.
Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.

"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.

У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.

Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

39
Тэги:
Каляды, Алег Хаменка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Беларускія Каляды
По теме
Беларускія Каляды
Які сёння дзень: 2 красавіка

Які сёння дзень: 2 красавіка 2020 года

0
(абноўлена 16:46 30.03.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 273 дні.

Сёння адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, а таксама Сусветны дзень распаўсюджання інфармацыі па праблемах аўтызму і Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 красавіка

  • У 1996 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
  • У 1997 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзу Беларусі і Расіі.

Хто нарадзіўся 2 красавіка

  • 1832 год: Павел Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.
  • 1933 год: Віктар Шымук, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1949 год: Алесь Рашчынскі, беларускі кампазітар, фалькларыст, дырыжор, педагог.

Таксама сёння нарадзіліся дацкі казачнік Ганс Хрысціян Андэрсан і французскі пісьменнік Эміль Заля.

2 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Фаціньі (Фаціны), з якой Ісус размаўляў каля калодзежа Іакаўлева побач з горадам Сіхар.

Лічылася, што ў гэты дзень калодзежная вада набывае лекавыя ўласцівасці. Ёю мылі твар і апырсквали дамы и жывёлу. Святую ўшаноўвалі як дапаможніцу ад ліхаманкі.

Калі ўдзель было цёпла, а ўначы пахаладала, наступныя дні будзе добрае надвор'е. Белы заяц у лесе прадвяшчаў, што яшчэ выпадзе снег.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей