Саліст гурта Depeche Mode Дэйв Гaан

Depeche Mode назвалі дату новага канцэрту ў Мінску

10
(абноўлена 11:06 28.07.2017)
Ліпеньскі канцэрт папулярнага гурта сарваўся ў Мінску праз хваробу вакаліста калектыву.

МІНСК, 28 ліп — Sputnik. Культавы брытанскі гурт Depeche Mode перанёс выступ у Мінску на 13 лютага 2018 года, паведамілі ў пятніцу раніцай арганізатары шоу.

Канцэрт Depeche Mode у Мінску, які запланаваны на 17 ліпеня, быў сарваны праз раптоўную хваробу вакаліста гурта Дэйва Гаана, які трапіў у дзевятую гарадзкую бальніцу сталіцы. Пасля гэтага арганізатары шоу і менеджмент калектыву вялі перамовы аб магчымым пераносе выступу.

Depeche Mode ў выніку вырашылі выступіць у "Мінск-Арэне" 13 лютага 2018 года, як і планавалася, яны прадставяць у беларускай сталіцы свой новы альбом і ўсе хіты ў рамках тура Global Spirit Tour.

Усе прыхільнікі гурта, якія набылі квіткі на ліпеньскі канцэрт і жадаючыя наведаць выступ Depeche Mode ў лютым, могуць патрапіць на шоу па дзеючых квітках. Калі кагосьці не задавальняе дата правядзення канцэрта — квіткі можна здаць. Хутка будзе адкрыты і дадатковы продаж квіткоў на канцэрт Depeche Mode ў Мінску.

10
Тэги:
канцэрт, Depeche Mode, Дэйв Гаан, Беларусь
Вялікі навагодні баль, архіўнае фота

Instagram: як прайшоў Навагодні баль у Вялікім тэатры

50
(абноўлена 13:41 14.01.2018)
У гэтую ноч мінчане здзейснілі падарожжа ў часе і сталі ўдзельнікамі бліскучага балю.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.

У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.

Публикация от Helena (@starastsina) Янв 13, 2018 at 10:19 PST

Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.

Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.

У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.

 

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.

Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.

Глядзіце таксама:

Відэафакт: Калядны баль прайшоў у Мірскім замку>>

50
Тэги:
бал, Instagram, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
ідар гурта Палац, і вядучы традыцыйнага Каляднага фэсту Алег Хаменка

Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

42
(абноўлена 11:23 26.12.2017)
Лідар гурта "Палац", і вядучы традыцыйнага "Каляднага фэсту" Алег Хаменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра сваё асабістае стаўленне да Калядаў і пра юбілейны фестываль.
Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.

"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.

У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.

Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

42
Тэги:
Каляды, Алег Хаменка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Беларускія Каляды
По теме
Беларускія Каляды
Снегапад у Мінску

Які сёння дзень: 1 снежня 2020 года

0
(абноўлена 10:21 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 30 дзён.

У гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІД. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 снежня

  • У 1920 годзе ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні створаны Беларускі студэнцкі саюз.
  • У 2004 годзе быў зацверджаны герб і сцяг г. Дзятлава.

Хто нарадзіўся 1 снежня

  • 1919 год: Уладзімір Дамарад, беларускі графік.
  • 1939 год: Уладзімір Пятровіч Платонаў, беларускі матэматык.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык, пісьменнік, паэт Мікалай Карамзін і рускі паэт Валерый Брусаў.

1 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых пакутнікаў Платона і Рамана. Ім маліліся пра паляпшэнне матэрыяльнага стану.

Таксама святыя лічыліся прадвеснікамі зімы. У народзе існавала прымаўка: "Платон ды Раман кажуць зіму нам". Калі гэты дзень быў цёплы, то і зіму чакалі цёплую.

Калі 1 снежня дзьмуў моцны вецер, зіма таксама абяцала быць ветранай і снежнай. А вось варона, якая ходзіць на Платона па двары, прадказвае адлігу.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей