Фэст "Камяніца" ўзначаляць Onuka, Theodor Bastard і Shuma

© Photo : страница Onuka на FacebookOnuka
Onuka - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усе грошы ад продажу квіткоў пойдуць на рахункі музея, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагоддзяў, сабраную ў розных рэгіёнах краіны.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Арганізатары фестывалю "Камяніца", які адбудзецца 16 верасня пад Мінскам, абвясцілі музычную праграму.

Разам з раней абвешчанымі ўкраінцамі Onuka хэдлайнерамі фестывалю ў гэтым годзе будуць Theodor Bastard (Расія), Shuma (Беларусь) і The Doox (Украіна). Таксама на галоўнай сцэне выступяць беларускія гурты "Нагуаль", Shaman Jungle і "Варган".

Палескія бабулі выступяць на “Камяніцы” - Sputnik Беларусь
Палескія бабулі выступяць на "Камяніцы"

Другая сцэна фестывалю будзе цалкам прысвечана аўтэнтычнаму беларускаму фальклору, які прагучыць у выкананні ансамбляў "Рада", "Мярэжа", "Горынь" і юнай Патрыцыі Свіцінай. Гэта пляцоўка будзе працаваць у перапынках паміж выступамі артыстаў галоўнай сцэны, дазваляючы зрабіць музычную праграму мерапрыемства неперарыўнай.

"Камяніца" — гэта свята для ўсіх, хто цікавіцца народнай культурай Беларусі і суседніх краін ва ўсіх яе праявах. Чыстая аўтэнтыка і сучасныя інтэрпрэтацыі фолку, у тым ліку аўтарскія творы, для нас аднолькава важныя. Галоўнае — павага да сваёй нацыянальнай культуры", — каментуе вядоўца фестывалю Алег Хаменка.

Фестываль адбудзецца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту. Акрамя музыкі гледачоў чакае вялікі кірмаш народных промыслаў, майстар-класы рамеснікаў, вясковыя забавы, выставы мастакоў і фатографаў.

Усе грошы ад квіткоў ідуць на рахункі музея, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагоддзяў, сабраную ў розных рэгіёнах краіны.

Onuka (Украіна) — адзін з галоўных сімвалаў сучаснай украінскай музыкі, чый сплаў электронікі, фолку і духавых інструментаў уразіў нават брытанскі New Musical Express. Пасля выступу ў якасці гасцей фінала "Еўрабачання-2017" у Кіеве запісы гурта апынуліся ў хіт-парадах iTunes у Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Нідэрландах, Даніі, Швецыі, Бельгіі, Францыі, Швейцарыі і Аўстраліі.

Theodor Bastard (Расія) — гурт створаны ў 1996 годзе і з'яўляецца адным з галоўных расійскіх прадстаўнікоў world music. Візітная картка калектыва — голас вакалісткі Яны Вевы, якая таксама з'яўляецца аўтарам шэрагу песень. Акрамя Расіі альбомы Theodor Bastard выдаваліся ў Германіі, Турцыі, Мексіцы ды Аргенціне. Калектыў выступаў на фестывалях у Германіі, Венгрыі, Румыніі, Літве і іншых краінах Еўропы.

Shuma (Беларусь) — музыкі называюць свой стыль digital archaica, бо ён яднае беларускія народныя песні і сучасныя электронныя гучанні. Абодва студыйныя альбомы калектыва — "Жніво" (2015) і "Сонца" (2016) — атрымалі высокія адзнакі ад беларускіх і замежных крытыкаў. Акрамя таго яны прынеслі гурту шмат узнагарод, сярод якіх "Альбом года" па версіі Experty.by (2016). У актыве Shuma выступы ў ЗША, Польшчы, Фінляндыі, Украіне, Літве.

Стужка навiн
0