Тэлевезійны пульт

Netflix прадставіў новы фантастычны серыял

9
(абноўлена 12:30 22.09.2017)
Усяго за дзень трэйлер серыяла "Карнік" ад Netflix і Marvel паглядзелі некалькі мільёнаў чалавек.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Амерыканская студыя Netflix сумесна з "супергеройскай" кампаніяй Marvel прадставіла першы трэйлер будучага серыяла "Карнік".

Серыял "Карнік" прысвечаны таму, як мужчына помсціць за забітых родных. У дастаткова "збітым" сюжэце стваральнікі знаходзяць месца і фантастыцы, і дэтэктыўным паваротам — зняты ён на аснове аднайменных папулярных коміксаў.

"Карнік" — ужо шостая агульная праца Netflix і студыі Marvel. Сумесна яны ўжо выпускалі серыялы "Абаронцы" і іншыя праекты пра супергерояў, якія становяцца практычна такімі ж папулярнымі, як і поўнаметражныя фільмы Marvel.

Першы трэйлер "Карніка" студыя апублікавала напярэдадні, а ўсяго за дзень ролік сабраў некалькі мільёнаў праглядаў. Карыстальнікі па ўсім свеце варожаць, калі ж змогуць паглядзець новы серыял.

Дату выхаду "Карніка" ў Netflix пакуль не называлі, аднак абяцаюць: з'явіцца анлайн серыял ужо да канца гэтага года. Адкласці прэм'еру праекта могуць толькі з маркетынгавых меркаванняў — цяпер Netflix і Marvel займаюцца яго раскруткай. Таксама студыі не хочуць, каб "Карнік" выходзіў адначасова з іншымі "супергеройскімі" праектамі.

9
Каментары