Мікрафон на сцэне, архіўнае фота

Мінскі міжнародны калядны конкурс вакалістаў пройдзе 14-20 снежня

17
(абноўлена 18:05 09.10.2017)
Прызавы фонд вакальнага конкурсу складае $28 тыс. у эквіваленце.

МІНСК, 23 вер — Sputnik. Заяўкі на ўдзел у IV Мінскім міжнародным калядным конкурсе вакалістаў прымаюцца да 22 кастрычніка, паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, які арганізуе мерапрыемства.

Конкурс пройдзе з 14 па 20 снежня. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца спевакі з усіх краін, якія скончылі вышэйшыя музычныя навучальныя ўстановы (якія навучаюцца ў іх) або якія працуюць (якія выступаюць) у прафесійных музычных тэатрах.

Удзельнічаць у творчым спаборніцтве могуць жанчыны, якія нарадзіліся не раней 1982 года, і мужчыны, якія нарадзіліся не раней 1979 года.

Праводзіцца конкурс вакалістаў у тры туры, першыя два — у суправаджэнні фартэпіяна, трэці — у суправаджэнні аркестра. У трэцім туры (фінале) удзельнікам трэба будзе выканаць разгорнутую сцэну з оперы класічнага або сучаснага рэпертуару.

Прызавы фонд складае $28 тыс. у эквіваленце. Уладальнік Гран-пры конкурсу атрымае грашовы прыз, эквівалентны $10 тыс., лаўрэат I прэміі — $8 тыс., лаўрэаты II і III прэмій — $6 тыс. і $4 тыс. адпаведна.

Як адзначыў генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі, старшыня журы і аргкамітэта конкурсу Уладзімір Грыдзюшка, хоць конкурс вакалістаў досыць малады, для яго пераможцаў і ўдзельнікаў ён стаў магутным імпульсам да далейшага творчага росту, прафесійнага развіцця, надаў ім упэўненасць ва ўласных сілах.

З падрабязнасцямі арганізацыі мерапрыемства можна азнаёміцца на афіцыйнай старонцы конкурсу на сайце Вялікага тэатра.    

17
Тэги:
вакальны конкурс, Вялікі тэатр оперы і балета РБ, Беларусь
Вялікі навагодні баль, архіўнае фота

Instagram: як прайшоў Навагодні баль у Вялікім тэатры

49
(абноўлена 13:41 14.01.2018)
У гэтую ноч мінчане здзейснілі падарожжа ў часе і сталі ўдзельнікамі бліскучага балю.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.

У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.

Публикация от Helena (@starastsina) Янв 13, 2018 at 10:19 PST

Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.

Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.

У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.

 

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.

Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.

Глядзіце таксама:

Відэафакт: Калядны баль прайшоў у Мірскім замку>>

49
Тэги:
бал, Instagram, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
ідар гурта Палац, і вядучы традыцыйнага Каляднага фэсту Алег Хаменка

Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

42
(абноўлена 11:23 26.12.2017)
Лідар гурта "Палац", і вядучы традыцыйнага "Каляднага фэсту" Алег Хаменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра сваё асабістае стаўленне да Калядаў і пра юбілейны фестываль.
Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.

"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.

У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.

Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

42
Тэги:
Каляды, Алег Хаменка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Беларускія Каляды
По теме
Беларускія Каляды

Як даць адпор праціўніку: прыёмы ад чэмпіёна свету Чынгіза Алазава - відэа

0
(абноўлена 09:20 22.10.2020)
Чэмпіён свету па тайскім боксе і К-1 прадэманстраваў простыя прыёмы самаабароны, якія ў небяспечнай сітуацыі дапамогуць і жанчынам, і мужчынам. Глядзіце на відэа Sputnik, як раіць абараняцца Чынгіз Алазаў.

Нават ненавучаны чалавек, які ніколі не займаўся адзінаборствамі, зможа даць адпор суперніку ў выпадку небяспекі. Самым эфектыўным прыёмам для жанчын і мужчын будзе ўдар у пах.

"Чалавек не чакае, і сустракаем яго аплявухай. Гэта, напэўна, будзе эфектыўна для дзяўчат. Для мужчын можна зрабіць удар кулаком. Які б чалавек ні быў падрыхтаваны, ён не чакае ўдару ў пах, ствараецца дыскамфорт, і можна нанесці ўжо наступны ўдар. І пасля гэтага, вядома, трэба бегчы", - распавядае Чынгіз.

Гэты ж прыём можна скамбінаваць з ударам каленам або ударам нагі, як па футбольным мячыку.

"Ты можаш нанесці ўдар правай нагой у пах, чалавек нахіляецца. Ты можаш стукнуць каленам у галаву. Але калі не ўмееце біць каленам у галаву можна стукнуць рукой, правай ці левай", - дэманструе баец.

Жанчынам на выпадак самаабароны Чынгіз раіць карыстацца газавым балончыкам. Ён займае не так шмат месца ў сумцы, але нават гэты від грамадзянскай зброі дапаможа выратавацца і ад небяспечнага чалавека, і ад агрэсіўнай жывёлы. Нават выгляд газавага балончыка можа стварыць пагрозу зламысніку.

Мужчынам баец прапануе абясшкодзіць суперніка спецыяльным захопам. А прафесійным спартсменам і зусім Чынгіз рэкамендуе пазбягаць канфліктаў.
Прыёмы самаабароны ад чэмпіёна свету глядзіце на відэа Sputnik.

0