Здымкі кліпу Би-2 на песню Снег кружыцца

Oxxxymiron заспяваў разам з "Би-2"

31
(абноўлена 13:46 29.09.2017)
Папулярны рэпер прачытаў куплет у новай кампазіцыі беларускага рок-гурта.

МІНСК, 27 вер — Sputnik. Папулярны расійскі хіп-хоп выканаўца Аксімірон праспяваў разам з рок-гуртом "Би-2" песню "Пора возвращаться домой", відэа з кампазіцыяй было апублікавана напярэдадні на сэрвісе YouTube. 

Oxxxymiron (сапраўднае імя — Мірон Фёдараў) — папулярны расійскі хіп-хоп выканаўца. Толькі на YouTube-канале ў яго больш за 880 тысяч падпісчыкаў. Сотні тысяч людзей сочаць за ім і ў сацыяльных сетках, і падчас рэп-батлаў Versus.

У аўторак Аксімірон апублікаваў на сваім YouTube-канале новую кампазіцыю — запісаную разам з рок-гуртом "Би-2". У песні "Час вяртацца дамоў" ён выканаў адзін куплет.

Ужо вядома, што "Пора возвращаться домой" увойдзе ў новы альбом "Би-2" пад назвай "Горизонт событий", які быў прадстаўлены шырокай публіцы 26 верасня.

Усяго за паўдня песня "Пора возвращаться домой" сабрала больш за 660 тысяч праглядаў, хоць была прадстаўленая так званая lyrics-версія. 

"Би-2" — заснаваны ў Бабруйску папулярны рок-гурт. Сярод найбольш вядомых кампазіцый гурта — "Полковнику никто не пишет", "Варвара" і "Мой рок-н-ролл".

31
Тэги:
YouTube, Oxxxymiron, Би-2, Музычныя жанры, Беларусь, Расія
Вялікі навагодні баль, архіўнае фота

Instagram: як прайшоў Навагодні баль у Вялікім тэатры

49
(абноўлена 13:41 14.01.2018)
У гэтую ноч мінчане здзейснілі падарожжа ў часе і сталі ўдзельнікамі бліскучага балю.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.

У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.

Публикация от Helena (@starastsina) Янв 13, 2018 at 10:19 PST

Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.

Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.

У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.

 

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.

Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.

Глядзіце таксама:

Відэафакт: Калядны баль прайшоў у Мірскім замку>>

49
Тэги:
бал, Instagram, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
ідар гурта Палац, і вядучы традыцыйнага Каляднага фэсту Алег Хаменка

Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

42
(абноўлена 11:23 26.12.2017)
Лідар гурта "Палац", і вядучы традыцыйнага "Каляднага фэсту" Алег Хаменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра сваё асабістае стаўленне да Калядаў і пра юбілейны фестываль.
Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.

"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.

У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.

Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

42
Тэги:
Каляды, Алег Хаменка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Беларускія Каляды
По теме
Беларускія Каляды
Рамонт дарожнага пакрыцця, архіўнае фота

На Партызанскім праспекце на некалькі дзён абмяжуюць рух аўтамабіляў

0
(абноўлена 15:25 25.09.2020)
Рамонт дарогі пройдзе з 26 па 28 верасня, для зручнасці вадзіцеляў ўсе працы будуць выконвацца ноччу.

МІНСК, 26 вер - Sputnik. Рух аўтамабіляў будзе абмежаваны на Партызанскім праспекце на ўчастку ад вуліцы Варвашэні да МКАД, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

На адной з галоўных вуліц горада праводзіцца замена асфальтавага пакрыцця. Рух будзе абмежаваны з 26 па 28 верасня.

Па няцотным баку праспекта нельга будзе праехаць з 01:30 26 верасня да 06:00 27 верасня, па цотным баку - з 21:00 26 верасня да 06:00 27 верасня, а таксама з 21:00 27 верасня да 05:00 28 верасня.

Таксама з-за рамонту праспекта 26 і 27 верасня замест тралейбусаў па маршруце №3 будуць хадзіць аўтобусы, паведамілі на прадпрыемстве "Мінсктранс".

0
Тэги:
Мінск