МІНСК, 3 кас — Sputnik. Амерыканскі рок-музыка Серж Танкян і салістка гурта IOWA Каця Іванчыкава запісалі песню "Выдатная раніца, каб памерці / A Fine Morning To Die", якая стане загалоўнай кампазіцыяй саундтрэку да фільма "Легенда аб Калаўраце".
"Я вырасла на музыцы System Of A Down, і ліст з прапановай запісаць дуэт да фільма стаў поўнай нечаканасцю. Я яго адкрыла, закрыла, і так некалькі разоў, не верачы сваім вачам", — падзялілася Іванчыкава.
Песня напісана Танкянам, які таксама з'яўляецца асноўным кампазітарам фільма. А над стварэннем слоў да песні разам з ім працавалі Яўген і Дзмітрый Раеўскія, а таксама Каця IOWA. Аранжыроўку і сваю партыю Серж запісваў на студыі ў Лос-Анжэлесе, а Каця пісала свой вакал у Санкт-Пецярбургу.
"Спачатку работы мы перапісваліся, а потым стэлефанаваліся па Skype і пазнаёміліся асабіста. Для мяне важна, што Серж прапанаваў мне поўную свабоду ў працы над песняй. Ён даслаў мне сваю ўжо запісаную партыю. У ёй "апавяданне" вядзецца ад асобы мужчыны, які ідзе на вайну. Маю ролю мы вызначылі разам з прадзюсарам Джанікам Фазіевым і Сержам як гісторыю жанчыны, якая верыць, моліцца і чакае свайго каханага — распавдае Іванчыкава.
"Я марыў аб такім праекце апошнія некалькі гадоў. Злучыць вялікі аркестр, вар'ятскі рок і этнічныя музычныя матывы — у гэтым сэнсе мая мара спраўдзілася. Магу смела заявіць, што неверагодна ганаруся працай над музыкай да фільма "Легенда аб Калаўраце". І мне было вельмі цікава і прыемна пасупрацоўнічаць з Кацяй, яна вельмі адораная музычна — распавёў Танкян.
У бліжэйшы час песня "Выдатная раніца, каб памерці / A Fine Morning To Die" загучыць у эфіры радыёстанцый, выйдзе кліп на яе. Фільм "Легенда аб Калаўраце" ў пракаце з 30 лістапада.
А 28 лістапада гурт IOWA представіць у Мінску новую праграму "Плохо танцевать". Канцэрт пройдзе ў Prime Hall, кошт квіткоў ад 50 рублёў.
МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.
У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.
Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.
Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.
У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.
Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.
Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.
Глядзіце таксама:
Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.
"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.
У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.
Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Парагвая зарэгістравала вакцыну супраць COVID-19 "Спутник V", паведаміў у пятніцу Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).
Вакцыну зарэгістравалі ў рамках паскоранай працэдуры, без правядзення дадатковых клінічных даследаванняў на тэрыторыі дзяржавы. Аналагічным чынам прэпарат быў зарэгістраваны раней у Аргенціне, Балівіі, Сербіі, Алжыры, Палестыне і Венесуэле.
Пастаўкі ў Парагвай забяспечаць дзякуючы міжнародным партнёрам РФПІ ў Індыі, Кітаі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах.
Паводле слоў гендырэктара фонду Кірыла Дзмітрыева, многія краіны Лацінскай Амерыкі зацікаўлены ў расійскай вакцыне. Ён спадзяецца, што ў бліжэйшы час "Спутник V" атрымае адабрэнне ў шэрагу іншых дзяржаў рэгіёна.
Міністэрства аховы здароўя Расіі ў жніўні зарэгістравала першую ў свеце вакцыну для прафілактыкі COVID-19, распрацаваную цэнтрам імя Гамалеі, яна атрымала назву "Спутник V". Дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург раней сказаў, што бяспека вакцыны цалкам даказаная, а эфектыўнасць "Спутник V" склала 91,4%.
Чытайце таксама: