Канцэрт Стынга ў Мінску

Канцэрт Стынга ў Мінску: сын на разагрэве, новыя і старыя хіты

25
(абноўлена 15:35 10.10.2017)
Фінальную песню на канцэрцe легендарнага спевака мінская публіка слухала стоячы і яшчэ дзесяць хвілін не адпускала выканаўца.

Мінскай публіцы больш за ўсё падабаюцца старыя хіты Стынга, але і кампазіцыі з новага альбома "57th&9th" артыста мінскія прыхільнікі яго таленту пазнавалі з першых акордаў.

Минская публика на концерте Стинга
© Sputnik / Виктор Толочко
Аматары на канцэрце Стынга

Папярэдні раз Стынг выступаў у Мінску з сольным канцэртам 7 гадоў таму.

Легендарны брытанскі спявак Sting пачаў свой канцэрт у Мінску, выканаўшы песню са сваім сынам Джо.

Мінскі канцэрт

Публіка цёпла прымала Стынга, які выканаў старыя хіты і новыя кампазіцыі. Асабліва публіка "адрывалася" на танцполе. Многія здымалі канцэрт на мабільныя тэлефоны, рабілі сэлфі.

Во время концерта Стинга в Минске
© Sputnik / Виктор Толочко
Пад час канцэрта на "Мінск-Арэне"

Песні, якія Sting выканаў у Мінску, парадавалі прыхільнікаў яго таленту — гэта "Synchronicity II", "Petrol Head", легендарныя "Shape of My Heart", "Englishman in New York" проста ўзарвалі "Мінск-Арэну".

Стынг таксама выканаў "Fields of Gold", "Every Breath You Take", "50000", "Walking on the Moon" і многія іншыя кампазіцыі.

Публика с восторгом встречала каждую песню Стинга
© Sputnik / Виктор Толочко
Аматары з захапленнем сустракалі кожную песню

На біс Стынг выканаў свой легендарны хіт "Fragile".

Сын Джо

Пасля выканання старэйшы сын спевака падзякаваў за апладысменты мінскай публіцы па-беларуску.

Стынг прадставіў яго і заявіў, што яго сын Джо ведае беларускую мову. "Мінск-Арэна" выбухнула апладысментамі і воклічамі. У адказ на гэта сын Стынга пажартаваў, што яго бацька перабольшвае.

Старший сын Стинга Джо
© Sputnik / Виктор Толочко
Старэйшы сын Стынга Джо

Сын Стынга, які цягам амаль гадзіны выконваў свае песні, акампануючы сабе на гітары, выказаў надзею, што ён не апошні раз прыязджае ў Мінск і запрасіў публіку падпісацца на яго акаўнт у Instagram.

Прыгажунчык Стынг

Мінскія прыхільнікі Стынга падчас перапынку, размаўляючы між сабой, гаварылі, што "ў Стынга ўсе песні класныя". Гучалі фразы пра тое, што "цэлых сем гадоў чакалі яго прыезд у Мінск", што ён "з гадамі толькі прышпільней". Акрамя гэтага, публіка казала аб "дэмакратычным адзенні", у якім нязменна выступае Sting. Мужчына сярэдніх гадоў, пачуўшы, як ідзе абмеркаванне, успомніў "пампезныя пінжакі" некаторых рускамоўных выканаўцаў. Жаночую частку мінскай публікі ўразіла фізічная форма спевака. І зусім маладзенькія прыхільніцы і дамы старэй казалі, што "Стынг яшчэ той прыгажунчык, не гледзячы на свае 66".

66-летний Стинг находится в отличной физической форме
© Sputnik / Виктор Толочко
Стынг зараз у цудоўнай фізічнай форме

Таксама публіка ў перапынку размаўляла пра тое, што Стынг сёння шпацыраваў па Мінску і быў у добрым настроі.

Джала

Яго сапраўднае імя — Гордан Мэцью Томас Самнер. Псеўданім Sting азначае "джала". Музычныя крытыкі сцвярджаюць, што ўсяму віной любімы швэдар спевака — у чорна-жоўтую паласу, які ён надзеў у самым пачатку кар'еры. Таксама Стынг вядомы сваёй працавітасцю і зацятасцю. Спявак настолькі прывык да свайго псеўданіма, што на іншыя імёны не адклікаецца. Так да яго звяртаюцца родныя і блізкія.

Во время концерта Стинга в Минске
© Sputnik / Виктор Толочко
Шмат хто з аматараў здымаў канцэрт на свае смартфоны

Sting нарадзіўся 2 кастрычніка 1951 года на поўначы Англіі.

Сваім музычным натхняльнікам Sting называе легендарнага Джымі Хендрыкса (Jimi Hendrix).

Leon

Самай вядомай песняй Sting лічыцца "Shape of My Heart" ("Сілуэт майго сэрца"). Людзі, што не ведаюць англійскай мовы, упэўненыя, што яна пра каханне. Гэтая песня прагучала ў культавым фільме Люка Бесона "Леон". Sting тлумачыць папулярнасць песні яе глыбокім філасофскім сэнсам.

25
Тэги:
"57th&9th", Sting, Мінск, Беларусь
Вялікі навагодні баль, архіўнае фота

Instagram: як прайшоў Навагодні баль у Вялікім тэатры

49
(абноўлена 13:41 14.01.2018)
У гэтую ноч мінчане здзейснілі падарожжа ў часе і сталі ўдзельнікамі бліскучага балю.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.

У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.

Публикация от Helena (@starastsina) Янв 13, 2018 at 10:19 PST

Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.

Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.

У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.

 

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.

Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.

Глядзіце таксама:

Відэафакт: Калядны баль прайшоў у Мірскім замку>>

49
Тэги:
бал, Instagram, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
ідар гурта Палац, і вядучы традыцыйнага Каляднага фэсту Алег Хаменка

Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

42
(абноўлена 11:23 26.12.2017)
Лідар гурта "Палац", і вядучы традыцыйнага "Каляднага фэсту" Алег Хаменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра сваё асабістае стаўленне да Калядаў і пра юбілейны фестываль.
Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.

"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.

У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.

Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

42
Тэги:
Каляды, Алег Хаменка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Беларускія Каляды
По теме
Беларускія Каляды
Які сёння дзень: 29 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 29 кастрычніка 2020 года

0
(абноўлена 09:50 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 63 дні.

У гэты дзень ў 1929 годзе нарадзіўся герой Савецкага Саюза Марат Казей, які узарваў гранату і загінуў разам са шматлікімі немцамі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 кастрычніка

  • У 1937 годзе ў Мінску былі расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асветы і дзяржаўнага апарату Беларусі, усяго — каля 100 чалавек.
  • У 1952 годзе ў Пінску была знішчана сінагога, на той час найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай.

Хто нарадзіўся 29 кастрычніка

  • 1929 год: Марат Казей, беларускі партызан, Герой Савецкага Саюза.
  • 1938 год: Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся кароль Партугаліі Фернанду ІІ і англійскі акцёр і рэжысёр Эндру Лі Потс.

29 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае пакутніка Лонгіна Сотніка, які разам са сваімі салдатамі быў пастаўлены назіраць за распінаннем Хрыста. Пасля ўбачаных каля крыжа цудаў ён паверыў у тое, што Хрыстос – Сын Божы. Менавіта ён працяў дзідай рэбры ўкрыжаванага Хрыста і, калі яго кроў  трапіла сотніку ў вочы, ён стаў бачыць лепей і азаліўся ад хваробы вачэй. Пасля Лонгін адмовіўся браць грошы, якія прапаноўвалі яму, каб ён маўчаў пра цуда і быў абезгалоўлены.

Лонгіну моляцца людзі, у якіх хворыя вочы.

Калі ў гэты дзень быў моцны вецер, хутка пачнуцца дажджы, а калі вецер паўднёва-заходні, нянасце будзе доўгім. Рэдкія аблокі, насупраць, прадракалі яснае і марознае надвор'е.  

0
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей