Halloween

"Halloween в Брюгге": сур'ёзная музыка, шоу-праграмы і спрадвечная зіма

119
(абноўлена 14:26 27.10.2017)
Напярэдадні самага містычнага і непрадказальнага фестывалю гэтай восені карэспандэнт Sputnik пагутарыў з арганізатарамі свята і даведаўся, што чакае наведвальнікаў.

МІНСК, 26 кас — Sputnik. Асноўны блок мерапрыемства — музычны. Сёлета музычны склад удзельнікаў крыху змяніўся з больш цяжкага блэк-напрамку ў бок пэган. На свяце выступяць шэсць калектываў: Folcore, Plemя, Evthanazia, Aillion, Dwellstorm Borned, Fangorn.

"Мы вельмі доўга выбіралі ўдзельнікаў для свята, і зараз магу дакладна сказаць, што кожны з заяўленых калектываў унікальны ў плане нават свайго бачання напрамка, у якім грае. Напрыклад, у нас выступіць і Evthanazia, гэта калектыў з 20-гадовай гісторыяй, і DWELLSTORM BORNED, якому менш за год. Але калі мы паглядзелі іх матэрыял, то адразу зразумелі, што іх трэба абавязкова браць на канцэрт", — распавёў карэспандэнту Musecube арганізатар фестывалю Аляксандр Рак.

Адбіраючы ўдзельнікаў для канцэртнай часткі фестывалю, арганізатары абапіраліся не толькі на гучанне каманды, але і на тое, наколькі ярка яны будуць выглядаць на сцэне, паколькі музыка цяпер гэта не толькі падача ў інструментальным плане, але яшчэ і паўнавартаснае шоу.

"Пры выбары каманд мы абапіраліся на сваё ўнутранае чуццё, якое шмат у чым супала з вынікамі галасавання карыстальнікаў сацыяльных сетках. У першую чаргу мы звярталі ўвагу на музычны складнік, якаснасць музыкі, эксклюзіўнасць у сваім кірунку, эксклюзіўнасць у падачы матэрыялу і эксклюзіўнасць шоу, якое каманда робіць. То бок выбар быў досыць доўгім", — адзначаюць арганізатары.

Сёлета змяніўся не толькі музычны складнік фестывалю, але і філасоўская тэматыка. Так, летаць лейтматывам свята стала закінутая псіхіятрычная лякарня, у гэтым будзе прасочвацца тэма вечнай зімы.

Фестываль Шлях вікінгаў
© Sputnik Юлія Хвошч
Выступленне гурта Plemя заўжды адметная сцэнічным шоу

"Мяняецца канва мерапрыемства, мяняецца падыход да фотазон, але застаюцца традыцыйныя блокі — шоу-праграма, якую мы, таксама адаптуючы, мяняем з года ў год. Але глабальныя змены датычацца толькі музычнага складніку і тэматыкі мерапрыемства, усё астатняе застаецца традыцыйным", — распавёў Аляксандр Рак.

У праграме фестывалю заяўлены неонавае шоу, шаманскае шоу ў выкананні гурта Ketri, бодзі-арт шоу і шоу хадулістаў. Гледачоў чакаюць розныя сюрпрызы, у тым ліку адмысловыя конкурсы і гульні ад вядучага канцэрту Іллі Маліноўскага. Гасцей свята будуць забаўляць аніматары, у кожнага з іх свая задача — напалохаць, рассмяшыць або што-небудзь яшчэ.

Наш Грунвальд-2017
© Sputnik Юлія Хвошч
Выступленне гурта Folcore

На фестывалі будзе працаваць шэраг тэматычных фотазон, адна з якіх будзе аформленая ў стылістыцы "Гульні тронаў".

"Тэму вечнай зімы будуць адлюстроўваць розныя лакацыі. Так, у нас будзе працаваць вялікая фотазона ў тэматыцы "Гульні тронаў", з жалезным тронам і са сцягамі. Акрамя гэтага на фэст будзе запрошана варажбітка, для якой будзе адведзена спецыяльнае месца ў холе. Дарэчы, вялікі хол клуба мы задзейнічаем цалкам. Усе лакацыі размесцяцца на першым паверсе, часткова будзе задзейнічаны і другі паверх", — распавялі арганізатары.

Арганізатары нагадваюць гасцям, што гэта ў першую чаргу не канцэрт, а свята, таму заклікаюць усіх прыходзіць у касцюмах. І абяцаюць гледачам ў асабліва арыгінальных уборах зніжку на ўваход.

"Традыцыйна мы разлічваем на людзей у вобразах і касцюмах. А якія яны будуць? Тут можна адпавядаць тэматыцы адвечнай зімы, а можна прыйсці ў сваім любімым вобразе. Мы разлічваем, у першую чаргу, на тых, хто гатовы выдаткаваць свой час на распрацоўку вобраза, але, у той жа час, мы будзем рады гасцям і ў звычайнай вопратцы", — распавёў Аляксандр Рак.

119
Тэги:
Halloween в Брюгге, Аляксандр Рак, Мінск
Вялікі навагодні баль, архіўнае фота

Instagram: як прайшоў Навагодні баль у Вялікім тэатры

52
(абноўлена 13:41 14.01.2018)
У гэтую ноч мінчане здзейснілі падарожжа ў часе і сталі ўдзельнікамі бліскучага балю.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.

У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.

Публикация от Helena (@starastsina) Янв 13, 2018 at 10:19 PST

Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.

Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.

У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.

 

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.

Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.

Глядзіце таксама:

Відэафакт: Калядны баль прайшоў у Мірскім замку>>

52
Тэги:
бал, Instagram, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
ідар гурта Палац, і вядучы традыцыйнага Каляднага фэсту Алег Хаменка

Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

43
(абноўлена 11:23 26.12.2017)
Лідар гурта "Палац", і вядучы традыцыйнага "Каляднага фэсту" Алег Хаменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра сваё асабістае стаўленне да Калядаў і пра юбілейны фестываль.
Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.

"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.

У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.

Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

43
Тэги:
Каляды, Алег Хаменка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Беларускія Каляды
По теме
Беларускія Каляды
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка

Жорсткае цэнавое рэгуляванне пракаменціраваў прэм'ер Беларусі

9
(абноўлена 09:15 15.05.2021)
Змяненне цэн на сацыяльна-значныя тавары першай неабходнасці ў Беларусі з 1 сакавіка не павінна перавышаць 0,2% у месяц.

МІНСК, 15 тра - Sputnik. Беларускія ўлады пазітыўна ацэньваюць жорсткае рэгуляванне цэн на сацыяльна-значныя прадукты, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

"Уведзена дастаткова жорсткае цэнавае рэгуляванне, яно сябе апраўдала. Мы глядзім на мэтазгоднасць яго падаўжэння або спынення, гэтае пытанне цяпер абмяркоўваецца", - заявіў ён падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць.

Відэа яго выступлення распаўсюдзіла прэс-служба Савета міністраў. Па словах прэм'ера, важнае рашэнне было прынята ў той момант, калі "сусветны рынак харчавання перажывае бум": кошты растуць амаль на ўсе віды прадукцыі.

"Каб гэтыя інфляцыйныя шокі ня пераносіліся ў поўнай меры на наша насельніцтва, мы не дапускаем росту цэн", - падкрэсліў Галоўчанка.

І дадаў, што на прадпрыемствах усіх форм уласнасці дастаткова запасаў мясной прадукцыі, каб цалкам забяспечыць унутраны рынак. Што тычыцца экспарту прадуктаў харчавання, то ён нарошчваецца толькі тады, калі задаволены патрэбнасці ўнутранага рынку.

Жорсткае цэнавое рэгуляванне ў Беларусі

Урад Беларусі ў лютым вырашыў, што з 1 сакавіка змяненне цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці не можа перавышаць 0,2% у месяц. У пералік увайшлі 62 пазіцыі тавараў і прыкладна паўсотні лекаў.

Пастановай міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю таксама ўведзена цэнавае рэгуляванне на 18 груп сацыяльна значных тавараў з 1 студзеня па 29 чэрвеня ўключна.

Гэта датычыцца рыбы, мяса і каўбасных вырабаў, мяса курэй і курыных яек, сыроў, сметанковага, сланечнікавага і рапсавага алею, малочных прадуктаў. Таксама ў гэты пералік уваходзяць малако, кефір і смятана, пшанічная мука, хлеб, рыс, грэчка, аўсяныя шматкі, цукар, макароны, шэраг плодаагародніннай прадукцыі і дзіцячае харчаванне.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
тавар, Беларусь, прэм'ер, цэны