Канферэнцыя па канцэртнай індустрыі Colisium Minsk 2017 пройдзе 9-12 лістапада

Канферэнцыя па канцэртнай індустрыі пройдзе ў Мінску

64
(абноўлена 15:09 03.11.2017)
Асноўная мэта Colisium Minsk 2017 – прыцягнуць увагу музычных прамоўтэраў да рэгіёна і распавесці пра магчымасці стварэння і правядзення ў Беларусі новых масавых мерапрыемстваў.

МІНСК, 3 ліс — Sputnik. У міжнароднай канферэнцыі возьмуць удзел 170-240 удзельнікаў канцэртнай індустрыі — арганізатары канцэртаў, мерапрыемстваў, фестываляў, мэнеджмент артыстаў, музычныя медыя, радыёстанцыі, тэлеканалы, гуказапісываючыя студыі, страхавыя кампаніі, канцэртныя пляцоўкі, студэнты профільных ВНУ.

З 9 па 12 лістапада 2017 года на канферэнцыі будзе прадстаўлена праграма, арыентаваная на развіццё канцэртнага рынку Рэспублікі Беларусь.

Асноўная мэта мерапрыемства — прыцягнуць увагу музычных прамоўтэраў да рэгіёна з маладой інфраструктурай, распавесці пра магчымасці стварэння і правядзення ў Беларусі новых масавых праектаў, паказаць неабходнасць стварэння лакальных падзейных брэндаў, фестываляў і ўключэння рэгіёна ў асноўныя туравыя трасы еўрапейскіх музыкаў, павялічыць турыстычную прывабнасць рэгіёна за кошт з'яўлення новых маштабных музычных праектаў.

Канферэнцыя па канцэртнай індустрыі Colisium Minsk 2017 пройдзе 9-12 лістапада
© Photo : Colisium minsk 2017
Канферэнцыя па канцэртнай індустрыі Colisium Minsk 2017 пройдзе 9-12 лістапада

У 2017 годзе міжнародная музычная канферэнцыя Colisium адзначае сваё дзесяцігоддзе. Мерапрыемства рэгулярна праходзіць у сталіцах краін СНД, Беларусь прымае канферэнцыю ў трэці раз. Раней у Мінску Colisium праходзіў у 2014 годзе ў Палацы Рэспублікі і ў 2016-м у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

У праграме канферэнцыі — праца музычных медыя і будучыня СМІ, выступленні буйных арганізатараў канцэртаў, тураў і фестываляў.

64
Тэги:
Colisium Music Minsk 2017, Беларусь
Вялікі навагодні баль, архіўнае фота

Instagram: як прайшоў Навагодні баль у Вялікім тэатры

50
(абноўлена 13:41 14.01.2018)
У гэтую ноч мінчане здзейснілі падарожжа ў часе і сталі ўдзельнікамі бліскучага балю.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.

У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.

Публикация от Helena (@starastsina) Янв 13, 2018 at 10:19 PST

Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.

Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.

У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.

 

Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.

Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.

Глядзіце таксама:

Відэафакт: Калядны баль прайшоў у Мірскім замку>>

50
Тэги:
бал, Instagram, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
ідар гурта Палац, і вядучы традыцыйнага Каляднага фэсту Алег Хаменка

Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

42
(абноўлена 11:23 26.12.2017)
Лідар гурта "Палац", і вядучы традыцыйнага "Каляднага фэсту" Алег Хаменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра сваё асабістае стаўленне да Калядаў і пра юбілейны фестываль.
Хаменка: "Калядны фэст" аб'яднае ўсіх

Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.

"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.

У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.

Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

42
Тэги:
Каляды, Алег Хаменка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Беларускія Каляды
По теме
Беларускія Каляды
Паэт Якуб Колас - Народны паэт Беларускай ССР

Тэст: ці пазнаеце вы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў па вачах?

349
(абноўлена 16:49 27.11.2020)
Кажуць, што вочы - люстэрка душы. Прайдзіце тэст і даведайцеся, наколькі добра ведаеце вы беларускіх літаратараў у твар.

Упэўненыя, што беларускую літаратуру вы ведаеце добра, а вось ці пазнаеце вы аўтараў родных твораў па іх позірках? Sputnik прапануе ўважліва зазірнуць у вочы знакамітых літаратурных дзеячаў Беларусі і паспрабаваць успомніць, хто намаляваны на фотаздымку. 

Чытайце таксама:

349
Тэги:
тэст, Беларуская літаратура