Брытанскі поп-гурт Spice Girls

Гурт Spice Girls можа ўз'яднацца ў поўным складзе ў 2018 годзе

7
(абноўлена 10:28 13.11.2017)
Чакаецца, што для сумеснай працы збяруцца ўсе пяць удзельніц папулярнай у 90-е брытанскай поп-групы, у тым ліку і Вікторыя Бэкхэм.

МІНСК, 13 ліc — Sputnik. Экс-салісткі брытанскага поп-гурта Spice Girls могуць сабрацца разам, каб запісаць сумесны альбом і ўдзельнічаць у тэлевізійных праектах. Вяртанне музычнага калектыву намечана на 2018 год.

Як паведамляе выданне The Sun, уз'яднанне стала магчымым пасля сакрэтных перамоваў з усімі ўдзельніцамі гурта, якія праводзіліся з лета. Іх ініцыятарам стала Мелані Сі (Мелані Чысхальм).

Экс-салісткі аб'яднаюцца, каб папрацаваць над серыяй праектаў, сярод якіх — запіс альбома і тэлепраект, прысвечаны Spice Girls.

Сваю згоду дала нават Вікторыя Бэкхэм, якая заўсёды выступала супраць падобных прапаноў. Крыніцы запэўніваюць, што цяпер перамовы аб вяртанні гурта знаходзяцца на ранняй стадыі. Усё ўскладняецца тым, што дзяўчаты моцна занятыя на ўласных праектах.

Spice Girls лічыцца самым папулярным і паспяховым жаночым гуртом у гісторыі поп-музыкі. Ён быў заснаваны ў 1994 годзе і праіснаваў да 2001 года. Затым калектыў аб'ядноўваўся тройчы. У 2007 годзе спявачкі аб'ядналіся для правядзення тура ў падтрымку новага альбома. У 2012 годзе гурт у поўным складзе выступіў на цырымоніі закрыцця летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане. У 2016 Spice Girls планавалі адзначыць 20-годдзе гурта новым канцэртным турам, але планы сарваліся, паколькі Вікторыя Бэкхэм і Мэлані Сі адмовіліся ў ім удзельнічаць.     

7
Каментары