МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Вынікі міжуніверсітэцкага паэтычнага форума падвялі ў БДУ, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.
У намінацыі "Чытальнік" пераможцам стала першакурсніца Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Анастасія Старавойтава з вершам Іосіфа Бродскага "Нацюрморт". Другое месца за дэкламацыю паэзіі Міхаіла Дудзіна "Салаўі" прысуджана чацвёртакурсніку факультэта журналістыкі БДУ Аляксею Патапаву. Трэцяе месца ў першакурсніцы механіка-матэматычнага факультэта Яўгеніі Красніцкай. Студэнтка выступіла на конкурсе з паэтычным творам Алёны Суханосенка "Ведаеш, мама…!".
У намінацыі "Аўтар-выканавец" першым месцам уганаравана трэцякурсніца факультэта журналістыкі Дар'я Смірнова, якая прадставіла верш "Мая Шэйла". Другое месца заваяваў магістрант філалагічнага факультэта БДУ Яўгеній Чарнышоў, які выступіў з паэтычным творам "Горад у агнi". Трэцяе месца ў студэнткі філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Лізаветы Яжгуравай, якая прачытала верш "Калі я памёр".
"У фінале конкурсу выступілі 14 аўтараў і 12 чытальнікаў з БДУ, БНТУ, БДУІР, БДЭУ і ВДУ імя П. М. Машэрава. Студэнты прадстаўлялі творы ўласнага сачынення, а таксама беларускіх і замежных аўтараў", — дадалі ў прэс-службе БДУ.
Конкурс прайшоў у рамках другога Міжуніверсітэцкага паэтычнага форуму.
МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.
У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.
Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.
Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.
У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.
Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.
Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.
Глядзіце таксама:
Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.
"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.
У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.
Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. За мінулыя суткі ў краіне зарэгістраваны 1 941 пацыент з станоўчым тэстам на каронавірус, паведаміла ў пятніцу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Выпісалася пры гэтым пацыентаў больш - 2 054. Смяротная статыстыка таксама абнавілася - за мінулыя суткі памерлі 10 чалавек.
Усяго з пачатку распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі захварэлі 221 604 чалавекі, а ачунялі 204 500 пацыентаў. Памерлі за гэты час ўжо 1 564 беларусы.
Айчынныя лабараторыі за мінулыя 24 гадзіны выканалі 24 888 тэстаў, а ўсяго ў краіне правялі 4 216 095 тэстаў на каронавірус.
Нагадаем, сутачны рэкорд па колькасці выпадкаў захворвання у Беларусі быў зарэгістраваны 12 снежня 2020 года – тады на COVID-19 захварэлі 1 975 чалавек.
Масавая вакцынацыя ад каронавіруса праходзіць у Беларусі з 29 снежня. Першымі прышчапляюць людзей з групы рызыкі: медыкаў, педагогаў і іншых. На наступным тыдні ў краіне завершыцца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны "Спутник V", пасля чаго вакцынацыя медыкаў працягнецца.
Усяго на добраахвотнай аснове плануецца прышчапіць больш за 5,5 мільёна чалавек.
Чытайце таксама: