МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Спектакль пра літару Ў, якая ўратавала Каляды і Новы год, на беларускай мове пакажуць у Маладзёжным тэатры эстрады ў святочныя дні.
Па задумцы аўтараў, калі беларускія дзеці ў навагоднюю ноч раптам зблытаюць Дзеда Мароза з Зюзей, Снягурку з Лёлей і не пазнаюць Жыжаля і Мару, то духі беларускага сусвету спыняць час, сонца не ўзыйдзе, а гэта значыць, Новы Год і Каляды ніколі не прыйдуць.
Галоўныя героі — Яська і Янінка — могуць выправіць сітуацыю, калі хуценька вывучаць беларускую міфалогію, асабліва калядную. Ім патрэбна адказаць на шмат пытанняў, прайсці выпрабаванні і сабраць чароўныя літары ў слове "Надышоў". Але асабліва цяжка знайсці апошнюю літару — Ў. Пакуль яна не будзе знойдзена, Новы год і Каляды не настануць.
На сёняшні дзень амаль няма дзіцячых спектакляў на беларускай мове, тым больш з беларускім кантэкстам, які б тычыўся беларускай гісторыі і культуры.
Новы прыгодніцкі спектакль з сапраўднымі каляднымі цудамі закліканы пазнаёміць дзетак з беларускай міфалогіяй у цікавай і пазнавальнай форме.
Казка "Як літара Ў уратавала Каляды" — гэта новы дзіцячы музычна-тэатральны праект Рамана Арлова, вядомага па працы з гуртамі "J:МОРС", "У нескладовае", мюзіклам "Чарадзей" і інш.
Хто сыграе галоўныя ролі — пакуль трымаецца ў сакрэце, але арганізатары і прадусары гэтай дзіцячай пастаноўкі абяцаюць, што будуць сюрпрызы.
Прадстаўленні адбудуцца ў Маладзёжным тэатры эстрады (вул. Маскоўская. 18а, ст.м. Інстытут Культуры).
30 снежня: 18:00
4 студзеня: 15:00
Квіткі ад 9,5 да 17 р.
Дзеткам да 3-х год бясплатна.
Усім салодкі пачастунак.
МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вялікі Навагодні баль па традыцыі сабраў гасцей у ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня.
У гэтым годзе свята прайшло ў дзявяты раз. Удзельнікі святочнага мерапрыемства актыўна дзеляцца фотаздымкамі балю ў сацсетках.
Госці свята танчылі, слухалі жывую музыку і забаўляліся ў цікавых фотазонах.
Падымалі усім настрой розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы ад арганізатараў і, вядома, запальныя танцы.
У гэтую ноч публіка сустрэла стары Новы год у асяроддзі артыстаў, музыкаў і спевакоў.
Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю стала захаванне дрэс-кода: дамы прыйшлі ў бальных і вячэрніх сукенках, мужчыны — у элегантных касцюмах.
Раней у Беларусі адбыўся яшчэ адзін традыцыйны баль: яркае каляднае свята сабрала гасцей у Мірскім замку. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі старадаўнія бальныя танцы, віктарыны, шарады, а таксама падарожжа па залах Мірскага замка.
Глядзіце таксама:
Каляды лічацца самым вясёлым і адным з самых значных святаў у беларускім календары. Да таго ж, Каляды — гэта трыадзінае свята. Яно вельмі важнае для ўсіх культур сусвету, пачынаючы нават ад Вавілону. Дахрысціянскія Каляды на Беларусі ўяўлялі сабой тры моманты, ці "тры куцці", каб асэнсаваць пражытое і рухацца наперад.
"Як святкавалі Каляды ў Вавілоне, я вам калі-небудзь распавяду. Гэта вельмі весела і павучальна. У хрысціянскай традыцыі мы таксама бачым трыаду Калядаў: нарадженне Збавіцеля, яго прызнане і хрышчэнне. Але акрамя існуючай легенды Калядаў можна прыдумляць і новыя святочныя гісторыі", — кажа Хаменка.
У гэтым годзе ізноў пройдзе традыцыйны "Калядны Фэст". Ён адбудзецца ўжо ў 10-ты раз, і весці яго будзе Алег Хаменка. У фестывалі прымуць удзел вядомыя беларускія гурты як фальклорнага, так і рок ды метал накірункаў. На сцэну юбілейнага фестываля выйдуць "Стары Ольса", "Адарвірог", "Яварына", "Палац", "Trollwald" і "Gods Tower". Свята пачнецца ў клубе Re:Public 25 снежня ў 17:30.
Гутарку з Алегам Хаменкам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Беларусы змогуць уехаць у Грузію з 1 сакавіка, пра гэта паведаміў прэм'ер Грузіі Іраклій Гарыбашвілі.
Уехаць можна пакуль што толькі паветраным шляхам - сухапутныя межы застаюцца зачыненымі для турыстаў. Абавязковая ўмова - наяўнасць з сабой адмоўнага ПЦР-тэста.
У Грузіі таксама здымаецца вялікая частка абмежаванняў, якія раней былі ўведзены з-за каронавіруса - за выключэннем каменданцкай гадзіны. Яна дзейнічае па ўсёй краіне з 21:00 да 05:00.
Адновяць работу рэстараны, якія знаходзяцца ў закрытых памяшканнях (за выключэннем выхадных дзён), хоць ім прыйдзецца выконваць шэраг умоў і рэкамендацый.
З 25 лютага ў краіне адновіць працу міжгародні транспарт і гасцініцы ў гарналыжных курортных гарадах. З 15 сакавіка адкрыюцца спартыўныя залы, тэатры, гандлёвыя цэнтры і рынкі, з 1 сакавіка зноў пачнуць працу дзіцячыя сады і ВНУ.
Нагадаем, што абмежаванні былі ўведзены ў краіне з-за пандэміі каронавіруса. Уехаць у яе маглі з ПЦР-тэстам толькі грамадзяне краін ЕС, ад астатніх патрабавалася прадаставіць даведку аб праходжанні поўнага курса вакцынацыі. Зараз спісак стаў больш: да іх, акрамя Беларусі, дадаліся Расія, Арменія, Азербайджан, Украіна і Казахстан.
За ўвесь перыяд пандэміі каронавіруса ў Грузіі былі зафіксаваны 269 438 выпадкаў заражэнняў, памерлі 3 463 чалавекі. Вакцынацыю ад каронавіруса ўлады плануюць пачаць у сакавіку.
Дзе ў Мінску можна здаць ПЦР-тэст для паездкі за межы рэспублікі - можна прачытаць тут.
Чытайце таксама: