Deep Purple

Deep Purple замест Мінска паедуць у Рыгу

22
(абноўлена 12:58 12.12.2017)
Заяўлены на 4 чэрвеня канцэрт Deep Purple у Мінску ў межах сусветнага тура "The Long Goodbye Tour" не адбудзецца. Абвешчаны варыянты вяртання і абмену квіткоў.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Канцэрт легендарных Deep Purple павінен быў адбыцца ў Мінску 4 чэрвеня на "Чыжоўка-арэне" ў межах сусветнага "The Long Goodbye Tour", прысвечанага 50-годдзю гурта.

Брытанскі гурт Deep Purple
© Photo : Организаторы концерта

"З вялікім шкадаваннем паведамляем аб адмене канцэрта Deep Purple у Мінску ў сувязі з лагістычнымі складанасцямі. Замест гэтага гурт 3 чэрвеня выступіць у Рызе і затым адправіцца ў Кіеў. Прыносім свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці", — адзначаюць арганізатары.

"The Long Goodbye Tour" прысвечаны 50-годдзю Deep Purple і многімі ўспрымаецца, як развітальны. "Гэта апошні вялікі сусветны тур", — сказаў Іэн Пэйс у інтэрв'ю парталу Rock Антэн.

Бліжэйшыя да Беларусі канцэрты тура пройдуць у Маскве (30 мая), Санкт-Пецярбургу (1 чэрвеня), Рызе (3 чэрвеня), Кіеве (6 чэрвеня).

22
Тэги:
Адмена канцэрту, Deep Purple, Беларусь

Пляцоўка