МІНСК, 8 кра — Sputnik. Картаграфічны сэрвіс расійскай пошукавай сістэмы "Яндэкс" аб'яднаў у сабе вынікі працы карыстальнікаў у праекце "Народная карта", паведамляе "РИА Новости".
Згодна з інфармацыяй, атрыманай ад "Яндэкса", цяпер кожны карыстальнік зможа паўдзельнічаць у абнаўленні карт. З дапамогай спецыяльнага рэдактара дадаць на карту, да прыкладу, нядаўна пабудаваны дом зараз зможа любы карыстальнік.
Як адзначаецца, ніякіх спецыяльных навыкаў пры рэдагаванні карт не патрабуецца — інтэрфейс рэдактара досыць просты. Аднак паведамляецца, што кожная праўка будзе праходзіць мадэрацыю спецыялістаў картаграфічнага сэрвісу.
"Картаграфам не пад сілу ўсачыць адразу за ўсімі зменамі — недзе знеслі будынак, недзе адкрылася школа, а дзесьці пабудавалі цэлы мікрараён. Аб усіх зменах першымі даведаюцца мясцовыя жыхары, таму мы далі ім зручны інструмент для рэдагавання карт", — цытуе агенцтва кіраўніка праекта "Яндэкс.Карты" Паўла Гушчына.
Прадстаўнік "Яндэкса" таксама нагадаў, што рэдагаваць карты можна было і раней — для гэтага існавала "Народная карта". Аднак цяпер вынікі рэдагавання будуць бачныя ўсёй аўдыторыі "Яндэкс.Карт".
Анатоль Каненка 27 гадоў стварае мініяцюрныя ўзоры літаратурных твораў. У калекцыі майстра ёсць выданні памерам ад міліметра да 10 сантыметраў. Некаторыя кнігі мастака можна прачытаць толькі з дапамогай мікраскопа.
"Ужо ў 1997 годзе я як раз заняўся гэтай задачай. Я змог зрабіць мініяцюрную кнігу, і яна называлася ўжо суперкніга, менш аднаго міліметра. Я ўзяў Антона Паўлавіча Чэхава "Хамелеон", памер 0,9 на 0,9 міліметра, і цалкам туды змясціў тэкст з каляровымі ілюстрацыямі. Пасля таго я яе адвёз як раз на адну з такіх выстаў, гэтая была ў Амерыцы, і паказаў, што такая кніга ёсць цяпер у Расіі. Яна на той момант апынулася самай маленькай кнігай у свеце. І таму праз некалькі гадоў яна была занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса", - распавядае мастак-мікрамініяцюрыст.
На старонках мініяцюрных кніг Каненкі сустракаюцца творы Пушкіна, Лермантава, Шэкспіра, Кальцова, Еўтушэнкі, а таксама оміча Аркадзя Куцілава. Час стварэння адной кнігі залежыць ад матэрыялаў пераплёту і старонак, а таксама наяўнасці або адсутнасці ілюстрацый. Аўтар увесь час эксперыментуе з матэрыяламі і дызайнам кніг.
Да прыкладу, кніга з творам Фёдара Дастаеўскага "Злачынства і пакаранне" з асаблівым дызайнам: яе вокладка пакрыта шыпамі сібірскай акацыі, а пераплёт выкананы з кораня сібірскай хвоі. Па задумцы мастака шыпы ўвасабляюць катаргу, на якой пабываў сам пісьменнік.
За гады творчасці мужчына тройчы выстаўляўся ў бібліятэцы прэзідэнта Расіі ў Крамлі, прыняў удзел у дзясятках міжнародных і правёў мноства персанальных выстаў.
Да новага 2021 года Каненка выдаў казку "Снягурка" памерам 4 на 5,5 сантыметраў са старонкамі з лёду.
Чытайце таксама:
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Мяркуецца, што дадзенае новаўвядзенне закране абсалютна ўсіх, і нельга выпускаць з-пад увагі магчымыя цяжкасці, з якімі могуць сутыкнуцца грамадзяне пры атрыманні новых дакументаў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Па словах кіраўніка дзяржавы, прасоўванне электронных паслуг - добра, але ён выказаў сумненні наконт таго, што біяметрычныя пашпарты павысяць абароненасць ад падробак.
"Мяркуецца, што дадзенае новаўвядзенне закране абсалютна ўсіх, але пры гэтым беларусы павінны атрымаць дадатковыя магчымасці, а не праблемы", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Беларускі лідэр адзначыў, што праца ў гэтым кірунку вядзецца даўно і ідэнтыфікацыйныя карты і новыя пашпарты можна выдаваць "хоць заўтра". Але, па яго словах, нельга выпускаць з-пад увагі цяжкасці, з якімі могуць сутыкнуцца людзі і арганізацыі пры атрыманні новых дакументаў.
"Трэба толькі стварыць неабходнае прававое рэгуляванне, падпісаўшы адпаведны ўказ", - адзначыў Лукашэнка.
Таксама важна забяспечыць абарону персанальных дадзеных грамадзян краіны і не стварыць перашкод, лічыць кіраўнік дзяржавы.
"Ці не атрымаецца, што мы нахамуталі яшчэ адну праблему, па-народнаму кажучы? Ці трэба ўводзіць біяметрычныя дакументы імгненна, як прапануецца, з 30 красавіка ці патрабуецца яшчэ час для падрыхтоўкі? Усе пытанні трэба старанна адпрацаваць да пачатку выдачы новых дакументаў", - заявіў Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу на неабходнасць ўлічыць усе арганізацыйныя і тэхнічныя нюансы. "Ці не створым ці мы перашкод для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў, ці забяспечым абарону іх персанальных дадзеных? Гэта мяне больш за ўсё насцярожвае", - адзначыў прэзідэнт, дадаўшы, што важна, каб народ быў абаронены ад падробак.
Лукашэнка адобрыў увядзенне ў Беларусі біяметрычных дакументаў. Тым не менш, ён даручыў дапрацаваць асобныя моманты. Таксама пакуль не вядома, з якой даты можна будзе атрымаць новыя дакументы. Як стала вядома, канчатковая дата будзе агучаная пасля таго, як усе нюансы будуць улічаныя.
Новае пакаленне асабістых дакументаў для грамадзян Беларусі будзе прадстаўлена ў двух узорах - ідэнтыфікацыйнае пасведчанне і біяметрычны пашпарт.
У 2021 годзе беларусам пачнуць выдаваць ID-карты, якія заменяць стандартныя пашпарты на тэрыторыі краіны. Таксама ўводзяцца біяметрычныя пашпарты для паездак за мяжу.
Па знешнім выглядзе ID-карта нагадвае вадзіцельскае пасведчанне. На ёй будзе паказаная асноўная асабістая інфармацыя грамадзяніна і размешчана фатаграфія, больш пашыраныя дадзеныя - у асабістым анлайн-кабінеце, яны будуць счытвацца з дапамогай спецыяльнага тэрмінала.
На ID-карце будзе размешчаны таксама электронны лічбавы подпіс уладальніка - яго атрымліваюць на 10-гадовы тэрмін разам з асабістым кабінетам і новым дакументам. Кабінет з моманту стварэння (або нараджэння чалавека) будзе неактыўным, пакуль яго не актывуюць з дапамогай ID-карты.
У гэтым годзе будзе выдадзена каля 800 тысяч картак і 300 тысяч біяметрычных пашпартоў. Цяперашні дзеючы пашпарт будзе сапраўдны да тэрміну яго заканчэння, мяняць яго з-за ўвядзення біяметрычных дакументаў неабходнасці няма. У выпадку звароту грамадзяніна ў 2021 годзе з заявай пра страту пашпарта яму будзе выдавацца ID-карта.
Чытайце таксама:
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сутачны прырост тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі - 1024 чалавекі, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Міністэрства аховы здароўя краіны.
Па дадзеных на 25 студзеня, у краіне зарэгістраваны 238 635 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Ачунялі – 224 171 пацыент, у якіх быў раней дыягнаставаны COVID-19.
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі памерлі 1658 пацыентаў (+9 чалавек).
"За мінулыя суткі выканана 9 694 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 млн. 375 тыс. 265 тэстаў", - гаворыцца ў паведамленні.
Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць хворых на каронавірус у свеце набліжаецца да 100 мільёнаў: на апоўдні 25 студзеня зарэгістравана 99 245 800 выпадкаў COVID-19. Колькасць памерлых ад каронавіруса складае 2 130 497 чалавек.
Самая цяжкая сітуацыя па-ранейшаму захоўваецца ў ЗША 25 127 004 выпадкі інфекцыі і 419 220 смяротных вынікаў.
На другім месцы знаходзіцца Індыя (больш за 10,6 млн захварэлых і амаль 153,5 памерлых), затым ідзе Бразілія (больш за 8,8 млн інфіцыраваных і больш за 217 тыс. смяротных вынікаў), на чацвёртым - Расія (амаль за 3,7 млн захварэлых і 68,8 тыс. памерлых), а на пятым - Вялікабрытанія (3,6 млн выпадкаў каронавіруснай інфекцыі і 98,1 тыс. смяротных вынікаў).
Чытайце таксама: