Старонка сайта Адкрытыя дадзеныя

Алкагольная карта Беларусі дапаможа зарыентавацца на месцы

72
(абноўлена 16:05 05.06.2015)
У інтэрнэце з’явілася арыгінальнае прыкладанне для тых, хто хоча ўсё ведаць.

МІНСК, 5 чэр — Sputnik. Інтэрактыўная карта раёнаў Беларусі, дзе ўводзяцца часовыя забароны на продаж спіртнога, распрацавана некамерцыйнай супольнасцю "Адкрытыя дадзеныя".

Аматары спіртнога пры планаванні сваіх паездак па краіне з яе дапамогай могуць загадзя даведацца, у які дзень і ў якім з раёнаў рэспублікі дзейнічае абмежаванне на продаж спіртных напояў. Адпаведныя рашэнні перыядычна прымаюць мясцовыя органы ўлады ў сувязі з правядзеннем дзён цвярозасці або мерапрыемстваў, прымеркаваных да некаторых дат, напрыклад, такім, як Дзень ведаў або Дзень маці.

"У нас у Беларусі публікуецца вельмі шмат грамадскай карыснай публічнай інфармацыі. Але гэтай інфармацыяй складана скарыстацца. І таму нехта павінен пачынаць рабіць працу па пераўтварэнню немашыначытальных фарматаў у машыначытальныя", — растлумачыў Sputnik аўтар карты Аляксей Мядзвецкі.

"Адкрытыя дадзеныя" развіваюць некалькі цікавых інтэрактыўных праектаў — такіх як "Узнагароды Беларусі", "Бяспечны горад", "Дні без гарачай вады". У бліжэйшых планах супольнасці стварыць прыкладанне па ўзроўні заробкаў на аснове дадзеных Белстата.

72
Тэги:
Тэхналогіі і інавацыі, Навука і тэхналогіі, ІТ-тэхналогіі, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары