Рэдактары беларускай “Вікіпедыі” збяруцца ў Мінску

© SputnikСтаронка беларускага раздзелу "Вікіпедыі"
Старонка беларускага раздзелу Вікіпедыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наведаць мерапрыемства, па словах арганізатараў, могуць усе – “мы адкрыты кожнаму ахвочаму”.

МІНСК, 18 чэр — Sputnik. Рэдактары двух беларускіх раздзелаў інтэрнэт-энцыклапедыі "Вікіпедыя" сустрэнуцца 21 чэрвеня ў Мінску. Рэдактары беларускіх раздзелаў з класічным і афіцыйным правапісам ўдзельнічаюць у міжнародным праекце "Вікі-вясна" — на сустрэчы ўзнагародзяць самых актыўных.

"Не магу дакладна сказаць, колькі будзе ўдзельнічаць рэдактараў. Наогул, мерапрыемства адкрытае — усе могуць прыходзіць. Ніхто не забараняе прыходзіць і рэдактарам рускай версіі "Вікіпедыі". Мы адкрыты кожнаму ахвочаму", — распавёў карэспандэнту Sputnik арганізатар "Вікі- сустрэчы".

Па словах арганізатара, сустрэча будзе насіць хутчэй нефармальны характар. На ёй плануецца ўзнагародзіць двух самых актыўных рэдактараў, стварыць user-групу і "Вікі-дапаможнік".

Збяруцца рэдактары "Вікіпедыі" і ўсе неабыякавыя да нацыянальных версій энцыклапедыі 21 чэрвеня ў 14:00 па адрасе вуліца Карла Маркса, 10 (кафэ "Планета Піца").

Мова сустрэчы — беларуская. Конкурс "Вікі-вясна" праходзіў з сакавіка па май, у ім прымалі ўдзел рэдактары энцыклапедыі з краін Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. Галоўная мэта праекта — палепшыць супрацоўніцтва паміж рознымі моўнымі раздзеламі "Вікіпедыі" і папоўніць нацыянальныя раздзелы новымі артыкуламі пра іншыя дзяржавы.

Стужка навiн
0