Канферэнцыя IT

Няма часу гуляць: канферэнцыя для тых, хто стварае кампутарныя гульні

80
(абноўлена 16:32 13.10.2015)
28 лістапада ў Мінску пройдзе першая і адзіная беларуская канферэнцыя распрацоўшчыкаў і прадпрымальнікаў у сферы камп'ютэрных гульняў - GDS Conference 2015.

МІНСК, 13 кас — Sputnik. Штогод, у апошнюю суботу лістапада, у Мінску збіраюцца некалькі сотняў спецыялістаў, у якіх праца супадае з іх захапленнем — стварэнне гульняў. Асноўнай тэмай канферэнцыі гэтага года стане ўзаемадзеянне распрацоўшчыкаў і гульнявых платформаў. Чакаецца ўдзел буйных сацыяльных сетак.

Удзельнікі канферэнцыі даведаюцца гісторыі поспеху сусветна вядомых гульняў, сакрэты распрацоўкі, запуску і прасоўвання ўласнага праекта, наведаюць спецыялізаваныя майстар-класы па праектаванні інтэрфейсу і распрацоўцы гульнявога гуку і графікі.

На мерапрыемстве будуць прэзентаваныя новыя беларускія гульні. Штогод у ім удзельнічаюць паспяховыя вытворцы гульняў і інвестары, якія гатовыя дапамагчы з рэалізацыяй перспектыўных праектаў. Мерапрыемства арганізавана цэнтрам IT House) пры падтрымцы Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнага і тэхнічнай творчасці.

GDS Conference — першая беларуская канферэнцыя аўтараў праектаў і распрацоўшчыкаў ў гульнявой сферы. Праводзіцца ў Мінску штогод, пачынаючы з 2011 года. Збірае разам экспертаў вядучых гульнявых кампаній, распрацоўшчыкаў і прадпрымальнікаў, буйных выдаўцоў гульняў і інвестараў.

80
Тэги:
GDS Conference, Канферэнцыя кампутарных гульняў, Мінск, Беларусь

Першая пякарня ў Еўропе на сонечных батарэях - відэа

7
(абноўлена 09:57 10.11.2020)
Французскі інжынер вывучаў энергетычныя праекты па ўсім свеце і стварыў сонечныя канцэнтратары, якія прымяняе для выпечкі. Глядзіце на відэа, як вырабляюць сонечны хлеб.

Інжынер Арно Крэто стаў пекарам і прадставіў NeoLoco - першую ў Еўропе пякарню, якая працуе на сонечнай энергіі. Мужчына ствараў устаноўку 10 гадоў, натхняючыся іншымі энергетычнымі праектамі па ўсім свеце.

Печ складаецца з люстэркаў, якія адлюстроўваюць сонечныя прамяні, гэтая энергія накіроўваецца ў духоўку і вырабляе цяпло. Дзякуючы агрэгату інжынер выпякае 140 кілаграмаў хлеба на тыдзень. Выпечку ён прадае ў мясцовых крамах.

Сонечны канцэнтратар быў распрацаваны з дапамогай фінскай кампаніі CPM Industries.

"У Кеніі і Танзаніі ўжо ёсць пякарні, якія працуюць з гэтай мадэллю канцэнтратара. Але гэта сапраўды першая сонечная печ у Еўропе, і гэта першая машына ў свеце такога памеру", - сказаў распрацоўшчык печы Арно Крэто.

Інжынеру вельми хочацца падзяліцца распрацоўкай з краінамі, якія адчуваюць эканамічныя цяжкасці.

Чытайце таксама:

  • Беларускі хлеб: як прыгатаваць "грэчневыя падпалкі" і "грачанік па-маларыцку"
7
Тэги:
Францыя

Робат-сабака "вынюхвае" радыяцыю на Чарнобыльскай АЭС - відэа

21
(абноўлена 09:34 29.10.2020)
На Чарнобыльскай АЭС правялі выпрабаванні дыстанцыйна кіраваных робатаў ад кампаніі Boston Dynamics. Аўтаномнага сабаку выкарыстоўвалі для ацэнкі ўзроўню радыеактыўнага забруджвання. Глядзіце на відэа, як праходзілі даследаванні.

У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС спецыялісты Цэнтральнага прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і інжынеры Універсітэта Брыстоля, правялі выпрабаванні аўтаномнага робата-сабакі SPOT, распрацаванага кампаніяй Boston Dynamics.

Spot - гэта манеўраны робат, які перамяшчаецца па мясцовасці з беспрэцэдэнтнай мабільнасцю, дазваляючы аўтаматызаваць руцінныя задачы праверкі і збор дадзеных бяспечна і з вялікай дакладнасцю.

Даследаванні праходзілі на тэрыторыі двух сектараў пункта часовай лакалізацыі радыеактыўных адходаў "Руды лес" і на тэрыторыях пунктаў пахавання радыеактыўных адходаў "Падлесны" і "Буракоўка".

Падчас агляду тэрыторыі Чарнобыльскай АЭС аўтаномны сабака ацаніў ступень радыяцыйнага забруджвання ў розных яе раёнах. Таксама місіяй "чацвераногага" быў пошук раней невядомых забруджаных лакацый. Пры гэтым робат, як і ўсе спецыялісты, выконваў усе патрабаванні бяспекі і на ўваходзе ў ангары яму апраналі ахоўныя бахілы.

Дадзеныя, атрыманыя ў выглядзе трохмерных малюнкаў з дапамогай робатаў-сабак, дапамогуць абнавіць карты размеркавання радыяцыйнага забруджвання даследаваных участкаў. Акрамя робатаў падчас работ выкарыстоўвалася і іншае высокатэхналагічнае абсталяванне: дроны, наземныя рабатызаваныя сістэмы і датчыкі-сканеры для ацэнкі размеркавання радыеактыўных матэрыялаў на плошчы і ў прасторы.

21
Тэги:
робататэхніка, Чарнобыль
Паэт Якуб Колас - Народны паэт Беларускай ССР

Тэст: ці пазнаеце вы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў па вачах?

349
(абноўлена 16:49 27.11.2020)
Кажуць, што вочы - люстэрка душы. Прайдзіце тэст і даведайцеся, наколькі добра ведаеце вы беларускіх літаратараў у твар.

Упэўненыя, што беларускую літаратуру вы ведаеце добра, а вось ці пазнаеце вы аўтараў родных твораў па іх позірках? Sputnik прапануе ўважліва зазірнуць у вочы знакамітых літаратурных дзеячаў Беларусі і паспрабаваць успомніць, хто намаляваны на фотаздымку. 

Чытайце таксама:

349
Тэги:
тэст, Беларуская літаратура