Трактор Беларус

Трактар ператварылі ў робата

59
(абноўлена 19:21 19.11.2015)
Студэнты БДУІР стварылі з трактара робат, а дакладней – мнагафункцыянальны мабільны робататэхнічны комплекс.

МІНСК, 19 ліс — Sputnik.  Трактар "Беларус-132" ператварылі ў робата студэнты БДУІР — цяпер трактар можа тушыць пажары, апрыскваць палі ядахімікатамі і даследваць небяспечныя аб'екты — то бок спектр трактаравых магчымасцяў небывала павысіўся.

Замежныя аналагі такіх робатаў даражэйшыя ў восем разоў, перспектыўнасць абноўленага трактара відавочная. Кіраўнік праекта Міхал Татур паясніў, што такі мабільны робат можа кіравацца аператарам.

"Аператар глядзіць на манітор і выбірае аб'ект, пасля ён дае каманду на дзеянне робата ў адносінах аб'екта", — тлумачыць кіраўнік праекта, выкладчык БДУІР Міхаіл Татур.

Робата ўключылі ў праграму інавацыйнага развіцця Беларусі ў 2011-2015 гады. Робата стваралі каля 25 вучоных, пры тым — не толькі БДУІР і не толькі старэйшага пакалення. Хутка робата правераць на справе — яго даставяць у адзін з аддзелаў МНС.

59
Тэги:
трактар "Беларус", БДУІР, Беларусь, Увесь свет
По теме
Вучоныя ўпершыню паспяхова правялі вылічэнні на квантавым кампутары
Каментары