Лагатып кампаніі Twitter

Кампанія Twitter: узлому сацсеткі не было

28
Хакеры ўжо прапаноўваюць прадаць базы дадзеных з крадзенымі акаўнтамі за 10 біткоінаў.

МІНСК, 10. чэр — Sputnik. Кампанія Twitter заявіла, што сістэмы яе бяспекі не падвяргаліся ўзлому — так кіраўніцтва кампаніі пракаментавала нібыта крадзеж дадзеных больш за 30 мільёнаў карыстальнікаў Twitter.

Інтэрнэт-сайт Leaked Sourсe паведаміў, што мільёны акаўнтаў карыстальнікаў, уключаючы імёны і паролі, былі скрадзеныя праз шкоднасную праграму, якая "iнфiцыраванла" інтэрнэт-браўзэры.

У кампаніі Twitter заявілі пра ўпэўненасць, што сістэмы бяспекі не былі ўзламаныя. "У нас вельмі пераканаўчы доказ, што Twitter не быў узламаны, хутчэй спажыўцы былі", — цытуе тэлерадыёвяшчальная карпарацыя BBC заяву кампаніі.

Разам з тым сталі паступаць паведамленні, што адзін з хакераў пад нікам Tessa88 прадае за 10 біткоінаў любому жадаючаму копію спісу з выкрадзенымі дадзенымі. У прыватнасці, хакер заявіў, што мае дадзеныя на 32 мільёна 888 тысяч 300 акаўнтаў, кожны з паштовым адрасам, імем карыстальніка і паролем, адзначае тэлерадыёвяшчальная карпарацыя ВВС.

Паводле дадзеных газеты USA Today, у апошнія тыдні былі ўзламаныя акаўнты некалькіх вядомых людзей, уключаючы Дрэйка (канадскі рэпер), мадэлі Кайлі Джэнеру і прадстаўніка камісіі NFL Роджэра Гудзела.

28
Тэги:
Інтэрнэт, Twitter, ЗША

Тэхналогіі