Сецявыя кабелі і свіч

"Белтэлекам" папярэдзіў аб збоях у працы Byfly 6 кастрычніка

8
(абноўлена 15:25 05.10.2016)
Працы на сетцы перадачы дадзеных будуць праводзіцца з гадзіны ночы да шасці гадзін раніцы, у сувязі з гэтым могуць назірацца перабоі ў працы інтэрнэту.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. РУП "Белтэлекам" папярэдзіў карыстальнікаў інтэрнэту аб магчымых праблемах у працы Byfly 6 кастрычніка, паведамляецца на сайце Нацыянальнага аператара электрасувязі.

Аператар з гадзіны ночы да шасці раніцы будзе праводзіць працы на сетцы перадачы дадзеных філіяла "МГТС", у сувязі з гэтым магчымыя перабоі.

"Падчас правядзення работ магчымыя перапынкі доступу ў сетку інтэрнэт для абанентаў паслугі Byfly і Home Wi-Fi горада Мінска", — гаворыцца ў паведамленні "Белтэлекама".

РУП "Белтэлекам" валодае сеткай магістральных валаконна-аптычных ліній сувязі і з'яўляецца манапольным правайдэрам знешніх шлюзаў у інтэрнэт. Прадпрыемства прадастаўляе паслугі шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт па розных тэхналогіях, а таксама паслугі інтэрактыўнага тэлебачання.

8
Тэги:
Інтэрнэт, Белтэлекам, Беларусь
Дзяўчына працуе за камп'ютарам

Анлайн-сэрвіс для маніторынгу сімптомаў каронавіруса запусцілі ў Беларусі

17
(абноўлена 09:41 16.04.2020)
Мэта праекта - інфармаваць людзей аб характэрных для COVID-19 сімптомах, а рэкамендацыі прылажэння нельга разглядаць як медыцынскія заключэнні.

МІНСК, 16 кра - Sputnik. Анлайн-сэрвіс, які вызначае групу рызыкі карыстальніка і верагоднасць яго заражэння COVID-19 запусцілі ў Беларусі, яго распрацавала адна з кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій (ПВТ).

"Мы хочам прапанаваць бясплатны інструмент для самастойнага хатняга маніторынгу сімптомаў пацыентаў, якія не патрабуюць шпіталізацыі, і знізіць нагрузку на ўстановы аховы здароўя, параіўшы людзям з лёгкімі сімптомамі, якія не пагражаюць жыццю, не ісці адразу ў бальніцу, а сядзець дома і адсочваць сімптомы", - расказваюць пра праект стваральнікі.

Для праходжання маніторынгу неабходна зайсці на сайт Sens MD і націснуць "прайсці дыягностыку". Пасля запаўнення інфармацыі пра сябе (уключаючы хранічныя захворванні), сэрвіс прапануе ў спецыяльнай форме зафіксаваць свае сімптомы, стваральнікі заклікаюць штодня адзначаць іх змяненне. Можна таксама атрымаць рэкамендацыі аб тым, як паводзіць сябе пры высокай верагоднасці заражэння.

На думку беларускіх распрацоўшчыкаў, з-за імклівага распаўсюджвання каронавіруса па ўсім свеце на сістэму аховы здароўя з-за масавага прытоку пацыентаў аказваецца высокая нагрузка, у той час, як медыкі раяць сёння не наведваць установы аховы здароўя без вострай неабходнасці.

Аўтары сэрвісу падкрэсліваюць, што асноўная мэта праекта - інфармаваць карыстальнікаў аб характэрных для COVID-19 сімптомах, а аднясенне пацыентаў у групу рызыкі з'яўляецца ўмоўным і можа быць вельмі недакладным, таму рэкамендацыі прылажэння нельга разглядаць як медыцынскія заключэнні: пры дрэнным самаадчуванні варта неадкладна звярнуцца да ўрача.

17
Тэги:
Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Будынкі БелАЭС

Гарачая абкатка рэактара блока №1 завяршылася на БелАЭС

23
Цяпер згодна з планамі падрыхтоўкі блока № 1 да фізічнага пуску спецыялістам давядзецца праверыць асноўнае і дапаможнае абсталяванне.

МІНСК, 14 кра - Sputnik. Гарачая абкатка рэактара першага энергаблока завяршылася на Беларускай АЭС, паведамілі ў "Белэнэрга".

Тэхналагічны працэс быў пачаты ў снежні мінулага года. Да гэтага часу на энергаблоку правялі больш за 240 выпрабаванняў сістэм да гатоўнасці да фізічнага пуску.

"На Беларускай АЭС паспяхова завяршыўся адзін з найважнейшых этапаў праграмы падрыхтоўкі энергаблока № 1 да ўводу ў эксплуатацыю - гарачая абкатка рэактарнай устаноўкі", - сказалі ў "Белэнерга".

Там таксама паведамілі, што ў яе ходзе была праведзена праверка помпаў, кіравання і абароны рэактара, прадуўка галоўных параправодаў, выпрабаванні ахоўных клапанаў парагенератараў і іншыя аперацыі.

"Усё абсталяванне і тэхналагічныя сістэмы энергаблока, задзейнічаныя ў праграме выпрабаванняў, адпавядаюць праектным характарыстыкам", - удакладнілі ў аб'яднанні.

Цяпер згодна з планамі падрыхтоўкі блока № 1 да фізічнага пуску спецыялістам давядзецца праверыць асноўнае і дапаможнае абсталяванне першага і другога контураў.

Будаўніцтва АЭС побач з горадам Астравец у Гродзенскай вобласці вядзецца па тыпавым расійскім праекце новага пакалення "тры плюс" АЭС-2006. Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. На іх будуць устаноўлены рэактары ВВЭР-1200.

Па планах Мінэнерга увод першага энергаблока БелАЭС павінен адбыцца на працягу 2020 года, другога - ў 2021 годзе.

23
Тэги:
БелАЭС
Калькулятор і грошы

З 1 чэрвеня даражэюць гарачая вада і ацяпленне. Як зменяцца сумы ў жыроўках

0
(абноўлена 09:59 01.06.2020)
Чэрвеньскае падаражэнне паслуг цеплазабеспячэння прадугледжана планавым павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў межах 5 долараў.

МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Тарыфы на цеплазабеспячэнне (ацяпленне і абаграванне вады), якія субсідуюцца дзяржавай, павялічваюцца з 1 чэрвеня - з 18,4831 да 20,6216 рубля за 1 Гкал. Эканамічна абгрунтаваны тарыф на паслугі цеплазабеспячэння павялічвалі з 1 студзеня гэтага года - з 88,99 рубля да 92,25 рубля за 1 Гкал (у мінулым годзе ён не мяняўся).

Чэрвеньскае падаражэнне паслуг цеплазабеспячэння прадугледжана планавым павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў межах 5 долараў.

Па звычайнай практыцы, у Беларусі тарыфы на камуналку мяняюцца двойчы на год. Так, на пачатку студзеня павялічваюцца тарыфы на газа-, электра- і водазабеспячэнне, водаадвядзенне, на паслугі па капрамонту, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, па кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію. На пачатку лета даражэе толькі цеплазабеспячэнне.

Як зменяцца сумы за ацяпленне і гарачую ваду

Так, уладальнік мінскай аднапакаёўкі плошчай 33,2 квадратнага метра, які ў красавіку плаціў за ацяпленне 11,97 рубля (пры спажытых 0,65 Гкал), пасля пачатку ацяпляльнага сезона заплаціць ужо 13,35 рубля. Сума да выплаты за падагрэў вады (пры спажытых 0,4 Гкал) узрастае з 7,39 рубля да 8,23 рубля.

Нагадаем, што кошт ацяплення разлічваецца па агульнай плошчы кватэры і па сведчаннях агульнадамавыя лічыльніка расходу цеплаэнергіі. Калі ў хаце не ўсталяваны лічыльнік на ацяпленне, то кошт за гэтую ЖКП залежыць ад агульнай плошчы кватэр і сярэдніх нарматываў расходу цеплаэнергіі на ацяпленне квадратнага метра такой агульнай плошчы.

0
Тэги:
Тарыфы ЖКГ, Беларусь