Белы мядзведзь у Арктыцы

Падводныя робаты для асваення Арктыкі могуць з'явіцца праз два гады

6
Стварэнне робатаў прадугледжана праграмай па засваенні Арктыкі, у рамках праекта будуць пабудаваны аўтаномныя і беспілотныя рабатызаваныя комплексы.

МІНСК, 6 сне — Sputnik. Прататыпы падводных робатаў для асваення могуць быць створаны ў 2018 годзе, паведаміў кіраўнік кірунку фізіка-тэхнічных даследаванняў Фонду перспектыўных даследаванняў Віктар Літвіненка.

"Мы ў наступным годзе заканчваем аванпраектаванне ўсіх пяці незалежных комплексаў, якія распрацоўваюцца ў рамках праекта "Айсберг", і пераходзім да стварэння прататыпаў", — цытуе словы Літвіненкі РІА "Новости". Вучоны таксама дадаў, што праз два гады плануецца стварэнне прататыпа ў жалезе.

Паводле яго слоў, створаныя ў рамках праекта па асваенню Арктыкі рабатызаваныя комплексы будуць аўтаномнымі і беспілотнымі. Спачатку будзе створана сейсмаразведачнае судна, а затым аўтаномныя свідравыя комплексы. Дэманстрацыя праекта будзе праведзена 13 снежня ў Маскве.

"Мінэканамразвіцця ўключае праект у дзяржпраграму сацыяльнага развіцця арктычнай зоны да 2025 года, Мінпромторг і нафтагазаздабыўныя кампаніі таксама падтрымліваюць гэты накірунак", — сказаў Літвіненка.

Фонд перспектыўных даследаванняў, створаны ў 2012 годзе, сумесна з Цэнтральным канструктарскім бюро марской тэхнікі "Рубін" з удзелам Мінабароны, "Газпрома", "Раснафты", "Расатама" і "Аб'яднанай суднабудаўнічай кампаніі" з 2013 года праводзяць прапрацоўку магчымасці стварэння тэхнікі для падлёднага асваення радовішчаў вуглевадародаў у зоне круглагоднага лядовага покрыва ў расійскай Арктыцы.

Падрабязнасці пра тое, як Расія плануе асвойваць прасторы Арктыкі ў найбліжэйшай будучыні, чытайце на сайце спецпраекта The Arctic.

6
Тэги:
Арктыка, Расія

Першая пякарня ў Еўропе на сонечных батарэях - відэа

7
(абноўлена 09:57 10.11.2020)
Французскі інжынер вывучаў энергетычныя праекты па ўсім свеце і стварыў сонечныя канцэнтратары, якія прымяняе для выпечкі. Глядзіце на відэа, як вырабляюць сонечны хлеб.

Інжынер Арно Крэто стаў пекарам і прадставіў NeoLoco - першую ў Еўропе пякарню, якая працуе на сонечнай энергіі. Мужчына ствараў устаноўку 10 гадоў, натхняючыся іншымі энергетычнымі праектамі па ўсім свеце.

Печ складаецца з люстэркаў, якія адлюстроўваюць сонечныя прамяні, гэтая энергія накіроўваецца ў духоўку і вырабляе цяпло. Дзякуючы агрэгату інжынер выпякае 140 кілаграмаў хлеба на тыдзень. Выпечку ён прадае ў мясцовых крамах.

Сонечны канцэнтратар быў распрацаваны з дапамогай фінскай кампаніі CPM Industries.

"У Кеніі і Танзаніі ўжо ёсць пякарні, якія працуюць з гэтай мадэллю канцэнтратара. Але гэта сапраўды першая сонечная печ у Еўропе, і гэта першая машына ў свеце такога памеру", - сказаў распрацоўшчык печы Арно Крэто.

Інжынеру вельми хочацца падзяліцца распрацоўкай з краінамі, якія адчуваюць эканамічныя цяжкасці.

Чытайце таксама:

  • Беларускі хлеб: як прыгатаваць "грэчневыя падпалкі" і "грачанік па-маларыцку"
7
Тэги:
Францыя

Робат-сабака "вынюхвае" радыяцыю на Чарнобыльскай АЭС - відэа

21
(абноўлена 09:34 29.10.2020)
На Чарнобыльскай АЭС правялі выпрабаванні дыстанцыйна кіраваных робатаў ад кампаніі Boston Dynamics. Аўтаномнага сабаку выкарыстоўвалі для ацэнкі ўзроўню радыеактыўнага забруджвання. Глядзіце на відэа, як праходзілі даследаванні.

У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС спецыялісты Цэнтральнага прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і інжынеры Універсітэта Брыстоля, правялі выпрабаванні аўтаномнага робата-сабакі SPOT, распрацаванага кампаніяй Boston Dynamics.

Spot - гэта манеўраны робат, які перамяшчаецца па мясцовасці з беспрэцэдэнтнай мабільнасцю, дазваляючы аўтаматызаваць руцінныя задачы праверкі і збор дадзеных бяспечна і з вялікай дакладнасцю.

Даследаванні праходзілі на тэрыторыі двух сектараў пункта часовай лакалізацыі радыеактыўных адходаў "Руды лес" і на тэрыторыях пунктаў пахавання радыеактыўных адходаў "Падлесны" і "Буракоўка".

Падчас агляду тэрыторыі Чарнобыльскай АЭС аўтаномны сабака ацаніў ступень радыяцыйнага забруджвання ў розных яе раёнах. Таксама місіяй "чацвераногага" быў пошук раней невядомых забруджаных лакацый. Пры гэтым робат, як і ўсе спецыялісты, выконваў усе патрабаванні бяспекі і на ўваходзе ў ангары яму апраналі ахоўныя бахілы.

Дадзеныя, атрыманыя ў выглядзе трохмерных малюнкаў з дапамогай робатаў-сабак, дапамогуць абнавіць карты размеркавання радыяцыйнага забруджвання даследаваных участкаў. Акрамя робатаў падчас работ выкарыстоўвалася і іншае высокатэхналагічнае абсталяванне: дроны, наземныя рабатызаваныя сістэмы і датчыкі-сканеры для ацэнкі размеркавання радыеактыўных матэрыялаў на плошчы і ў прасторы.

21
Тэги:
робататэхніка, Чарнобыль
Паэт Якуб Колас - Народны паэт Беларускай ССР

Тэст: ці пазнаеце вы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў па вачах?

349
(абноўлена 16:49 27.11.2020)
Кажуць, што вочы - люстэрка душы. Прайдзіце тэст і даведайцеся, наколькі добра ведаеце вы беларускіх літаратараў у твар.

Упэўненыя, што беларускую літаратуру вы ведаеце добра, а вось ці пазнаеце вы аўтараў родных твораў па іх позірках? Sputnik прапануе ўважліва зазірнуць у вочы знакамітых літаратурных дзеячаў Беларусі і паспрабаваць успомніць, хто намаляваны на фотаздымку. 

Чытайце таксама:

349
Тэги:
тэст, Беларуская літаратура