Мадэмы

"Белтэлекам" абяцае не павышаць тарыфы на інтэрнэт да канца года

17
Прадстаўнікі арганізацыі лічаць, што павышэння тарыфаў не варта чакаць і ў сотавых аператараў.

МІНСК, 11 кра — Sputnik. Тарыфы на інтэрнэт-паслугі ў Беларусі сёлета павышаць не плануецца, заявіў журналістам у аўторак гендырэктар РУП "Белтэлекама" Сяргей Сівадзедаў.

"Белтэлекам" — беларускі манапаліст у галіне прадастаўлення паслуг інтэрнэт-сувязі. Кампанія "закупляе інтэрнэт" для беларускіх карыстальнікаў і не толькі сама падае інтэрнэт-паслугі, але і працуе з іншымі аператарамі для прадастаўлення карыстальнікам доступу ў сетку.

"Да канца года павышэння чакаць не варта. Я думаю, не толькі ў нас, але і ў мабільных аператараў", — сказаў гендырэктар "Белтэлекама" ў прэс-цэнтры БелТА.

На сённяшні дзень "Белтэлекам" заключае пагадненні з замежнымі партнёрамі тэрмінам на год — у сувязі з гэтым фіксіраванымі застаюцца і выдаткі кампаніі. Незалежна ад таго, "дабіраюць" беларусы ўвесь прапанаваны ў краіне трафік ці не.

17
Тэги:
Інтэрнэт, Тэхналогіі і інавацыі, Белтэлекам, Мінск, Беларусь
Дзяўчына працуе за камп'ютарам

Анлайн-сэрвіс для маніторынгу сімптомаў каронавіруса запусцілі ў Беларусі

17
(абноўлена 09:41 16.04.2020)
Мэта праекта - інфармаваць людзей аб характэрных для COVID-19 сімптомах, а рэкамендацыі прылажэння нельга разглядаць як медыцынскія заключэнні.

МІНСК, 16 кра - Sputnik. Анлайн-сэрвіс, які вызначае групу рызыкі карыстальніка і верагоднасць яго заражэння COVID-19 запусцілі ў Беларусі, яго распрацавала адна з кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій (ПВТ).

"Мы хочам прапанаваць бясплатны інструмент для самастойнага хатняга маніторынгу сімптомаў пацыентаў, якія не патрабуюць шпіталізацыі, і знізіць нагрузку на ўстановы аховы здароўя, параіўшы людзям з лёгкімі сімптомамі, якія не пагражаюць жыццю, не ісці адразу ў бальніцу, а сядзець дома і адсочваць сімптомы", - расказваюць пра праект стваральнікі.

Для праходжання маніторынгу неабходна зайсці на сайт Sens MD і націснуць "прайсці дыягностыку". Пасля запаўнення інфармацыі пра сябе (уключаючы хранічныя захворванні), сэрвіс прапануе ў спецыяльнай форме зафіксаваць свае сімптомы, стваральнікі заклікаюць штодня адзначаць іх змяненне. Можна таксама атрымаць рэкамендацыі аб тым, як паводзіць сябе пры высокай верагоднасці заражэння.

На думку беларускіх распрацоўшчыкаў, з-за імклівага распаўсюджвання каронавіруса па ўсім свеце на сістэму аховы здароўя з-за масавага прытоку пацыентаў аказваецца высокая нагрузка, у той час, як медыкі раяць сёння не наведваць установы аховы здароўя без вострай неабходнасці.

Аўтары сэрвісу падкрэсліваюць, што асноўная мэта праекта - інфармаваць карыстальнікаў аб характэрных для COVID-19 сімптомах, а аднясенне пацыентаў у групу рызыкі з'яўляецца ўмоўным і можа быць вельмі недакладным, таму рэкамендацыі прылажэння нельга разглядаць як медыцынскія заключэнні: пры дрэнным самаадчуванні варта неадкладна звярнуцца да ўрача.

17
Тэги:
Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Будынкі БелАЭС

Гарачая абкатка рэактара блока №1 завяршылася на БелАЭС

23
Цяпер згодна з планамі падрыхтоўкі блока № 1 да фізічнага пуску спецыялістам давядзецца праверыць асноўнае і дапаможнае абсталяванне.

МІНСК, 14 кра - Sputnik. Гарачая абкатка рэактара першага энергаблока завяршылася на Беларускай АЭС, паведамілі ў "Белэнэрга".

Тэхналагічны працэс быў пачаты ў снежні мінулага года. Да гэтага часу на энергаблоку правялі больш за 240 выпрабаванняў сістэм да гатоўнасці да фізічнага пуску.

"На Беларускай АЭС паспяхова завяршыўся адзін з найважнейшых этапаў праграмы падрыхтоўкі энергаблока № 1 да ўводу ў эксплуатацыю - гарачая абкатка рэактарнай устаноўкі", - сказалі ў "Белэнерга".

Там таксама паведамілі, што ў яе ходзе была праведзена праверка помпаў, кіравання і абароны рэактара, прадуўка галоўных параправодаў, выпрабаванні ахоўных клапанаў парагенератараў і іншыя аперацыі.

"Усё абсталяванне і тэхналагічныя сістэмы энергаблока, задзейнічаныя ў праграме выпрабаванняў, адпавядаюць праектным характарыстыкам", - удакладнілі ў аб'яднанні.

Цяпер згодна з планамі падрыхтоўкі блока № 1 да фізічнага пуску спецыялістам давядзецца праверыць асноўнае і дапаможнае абсталяванне першага і другога контураў.

Будаўніцтва АЭС побач з горадам Астравец у Гродзенскай вобласці вядзецца па тыпавым расійскім праекце новага пакалення "тры плюс" АЭС-2006. Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. На іх будуць устаноўлены рэактары ВВЭР-1200.

Па планах Мінэнерга увод першага энергаблока БелАЭС павінен адбыцца на працягу 2020 года, другога - ў 2021 годзе.

23
Тэги:
БелАЭС

Лукашэнка: "майдана" у Беларусі не будзе - відэа

0
(абноўлена 18:00 01.06.2020)
На сустрэчы з кіраўніком Камітэта дзяржбяспекі прэзідэнт папярэдзіў усіх, хто яго чуе: "майдана" у Беларусі не будзе. Глядзіце заяву кіраўніка дзяржавы на відэа.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што дасведчаны аб існаванні планаў зладзіць "майданчык" напярэдадні або ў дзень прэзідэнцкіх выбараў.

"Майдана ў Беларусі не будзе", - заявіў ён на сустрэчы са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам.

Лукашэнка адзначыў, што дзяржаўная бяспека - аснова асноў, і вядучая роля па абароне незалежнасці і суверэнітэту рэспублікі належыць КДБ і прэзідэнту асабіста.

"Мы ведаем мэты, якія пераследуюць тут асобныя людзі. Гэтыя мэты нам ясныя. Зладзіць нам "майданчык" напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў або ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. Так яны планавалі. Хачу на гэтай сустрэчы вас папярэдзіць і ўсіх, хто нас пачуе, усіх гэтых майданутых хачу папярэдзіць, што "майдана" у Беларусі не будзе", - сказаў Лукашэнка.

На сустрэчы ён падкрэсліў, што дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне не дапусціць. Ён таксама пракаментаваў асобныя публікацыі ў СМІ.

"Не трэба нас параўноўваць, як нядаўна газета суседняй краіны папісвала, што тут у нас з'явіліся новыя Пашынян, новыя Зяленскі і ў нас ледзь не сітуацыя не тое як у Арменіі, не тое як ва Украіне", - сказаў Лукашэнка і выказаў упэўненасць, што ў Беларусі няма такіх лід араў, як прэм'ер Арменіі і ўкраінскі прэзідэнт, з якімі ён ужо паспеў блізка пазнаёміцца.

Лукашэнка выказаў здагадку, што некаторыя хочуць прадаць за капейку ўсё, што створана ў краіне, не толькі уладай, але і народам, і адзначыў, што гэтага нельга дапусціць.

0
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка