Мабільны тэлефон

Velcom павышае цэны на большасць тарыфаў і паслуг

11
Без змены застануцца толькі абаненцкая плата, кошт выходных выклікаў на стацыянарныя нумары і ў сеткі мабільных аператараў для абанентаў тарыфных планаў "Сацыяльны" і "Пенсійны", а таксама кошт шэрагу паслуг.

МІНСК, 12 кра — Sputnik. Першы беларускі сотавы аператар velcom c 12 красавіка павысіў тарыфы на большасць сваіх паслуг, паведаміла ў сераду прэс-служба вендара.

На 9% павялічыўся кошт званкоў, абаненцкай платы, SMS, MMS, інтэрнэт-тарыфаў, тарыфаў на выходныя міжнародныя званкі, спецыяльныя і некаторыя дадатковыя паслугі (у тым ліку, якія аказваюцца праз кантэнт-правайдэраў, роўмінг і іншыя).

Акрамя таго, аператар увёў абмежаванне для карыстальнікаў мабільнага інтэрнэту тарыфнага плану "Smart Бясконцы". Пры спажыванні звыш 100 ГБ у месяц доступ у інтэрнэт будзе зніжацца да хуткасці 512 Кбіт/с.

Кошт абаненцкай платы і выходных выклікаў на стацыянарныя нумары, а таксама ў сеткі іншых мабільных аператараў Беларусі не зменіцца толькі для абанентаў тарыфных планаў "Сацыяльны" і "Пенсійны".

Таксама застануцца без зменаў кошт паслуг "Кароткі нумар", "Даступны баланс", "Каардынатар" і "Мой архіў".

Ранейшымі застануцца таксама і памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне па раней заключаных дагаворах.

11
Тэги:
Тэлекамунікацыйныя паслугі, Паслугі сувязі, Velcom, Беларусь
Будынак БелАЭС

Аперацыі па фізічным пуску БелАЭС пачнуцца ў бліжэйшыя дні

8
(абноўлена 15:40 04.08.2020)
Усяго ў рэактар першага блока будзе загружана 163 цеплавыдзяляльныя зборкі, а затым уключаць цыркуляцыйныя помпы.

МІНСК, 4 жні - Sputnik. Аперацыі па фізічным пуску першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі пачнуцца ў бліжэйшыя дні, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве энэргетыкі рэспублікі.

"Пачатак аперацый па фізічным пуску першага энергаблока БелАЭС плануецца ў бліжэйшыя дні. Падрыхтаваны тэхналагічныя сістэмы і абсталяванне для пачатку фізічнага пуску, праведзены іх выпрабаванні, персанал РУП "БелАЭС"падрыхтаваны і прайшоў неабходныя трэніроўкі для выканання аперацый па загрузцы паліва", - сказалі ў Мінэнерга.

Там таксама адзначылі, што фізічны пуск першага энергаблока пачнецца з загрузкі паліва ў актыўную зону рэактара - 163 цеплавыдзяляльных зборак з наступным уключэннем цыркуляцыйных помпаў для разагрэву цепланосбіта першага контуру.

Пасля гэтага рэактар будзе выведзены на мінімальны кантраляваны ўзровень (пачатак ланцуговай рэакцыі) з паступовым павышэннем ўзроўню магутнасці.

"Фізпуск з'яўляецца адным з ключавых этапаў праекта па ўводу энергаблока ў эксплуатацыю. Галоўная яго задача - пацвердзіць надзейнасць і бяспека працы энергаблока на праектных параметрах", - паведамілі ў ведамстве.

Будаўніцтва АЭС побач з горадам Астравец у Гродзенскай вобласці вядзецца па тыпавым расійскім праекце новага пакалення "тры плюс" АЭС-2006. Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. На іх будуць устаноўлены рэактары ВВЭР-1200.

Па планах Мінэнерга, увод першага энергаблока БелАЭС павінен адбыцца на працягу 2020 года, другога - ў 2021 годзе.

8
Тэги:
БелАЭС
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы
Галоўны корпус Акадэміі навук

Беларусь хоча адправіць у космас першага касманаўта ў суверэннай гісторыі

42
(абноўлена 11:44 23.07.2020)
Беларускія навукоўцы пасля праходжання неабходнай падрыхтоўкі пры дапамозе Раскосмаса могуць пасля быць камандзіраваныя ў Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў.

МІНСК, 23 ліп - Sputnik. Беларусь займаецца распрацоўкай плана падрыхтоўкі да палёту свайго касманаўта, паведаміў у чацвер старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.

Паводле яго слоў, рэспубліка павінна займацца пашырэннем ўласнай прысутнасці ў космасе. Тым больш, што ў студзені гэтага года падчас перамоваў з Раскосмасам была дасягнутая дамоўленасць аб наведванні беларускімі навукоўцамі Навукова-даследчага выпрабавальнага цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына.

"Можа здацца вельмі амбіцыйным план падрыхтоўкі і палёту ў космас першага касманаўта суверэннай Беларусі. Аднак першыя крокі ў гэтым пытанні ўжо робяцца", - цытуе кіраўніка НАН БелТА.

Хто патэнцыйны касманаўт?

У цяперашні час у акадэміі навук складзены спіс навукоўцаў, якія прадстаўляюць Інстытут радыебіялогіі, Цэнтральны батанічны сад, НПЦ па біярэсурсах, Інстытут фізіялогіі. Зараз у планах адправіць гэтых навукоўцаў у расійскі цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў.

"Гэтыя прадстаўнікі НАН пасля могуць разглядацца як патэнцыйныя беларускія кандыдаты для праходжання падрыхтоўкі ў ЦПК ў якасці ўдзельнікаў касмічных палётаў", - распавёў Гусакоў.

У цяперашні час з расійскімі партнёрамі абмяркоўваецца праходжанне медыцынскага абследавання беларускіх спецыялістаў, каб яны маглі быць дапушчаныя да падрыхтоўкі ў якасці касманаўтаў-даследчыкаў.

Пасля таго, як будуць зняты ўсе абмежаванні, выкліканыя пандэміяй каронавіруса, беларуская дэлегацыя наведае ЦПК. У планах у нашых навукоўцаў ёсць удзел у наземных эксперыментах з выкарыстаннем навуковых распрацовак беларускіх навукоўцаў.

"Вялікі ўклад у развіццё касманаўтыкі ў СССР і Расіі ўносілі і ўносяць беларусы, працуючы канструктарамі, тэхнічнымі інжынерамі, навукоўцамі і кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў", - канстатаваў Уладзімір Гусакоў.

У космасе ўжо пабывалі ўраджэнцы Беларусі Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, якія здзейснілі свае палёты ў часы СССР. У XXI стагоддзі ў космас адправіўся яшчэ адзін беларус - Алег Навіцкі, лётчык-касманаўт Расійскай Федэрацыі.

42
Тэги:
Космас, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларусь
Які сёння дзень: 9 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 9 жніўня 2020 года

0
(абноўлена 10:47 30.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць другім па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 144 дні.

Сёння нарадзілася славутая беларуская паэтка Ларыса Геніюш. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 жніўня

  • У 1500 годзе маскоўскія войскі ўзялі Таропец падчас маскоўска-літоўскай вайны.
  • У 1944 годзе быў заснаваны Мінскі аўтамабільны завод.
  • У 1798 годзе была заснаваная Мінская дыяцэзія.

Хто нарадзіўся 9 жніўня

  • 1850 год: Рудольф Абіхт, нямецкі славіст, даследчык і папулярызатар беларускай культуры ў Германіі.
  • 1890 год: Максім Бурсевіч, педагог, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі.
  • 1910 год: Ларыса Геніюш, беларуская паэтэса, пісьменніца, грамадскі дзеяч.
  • 1926 год: Янка Запруднік, гісторык, журналіст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.
  • 1936 год: Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік.
  • 1957 год: Сяргей Запрудзкі, беларускі мовазнаўца, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка Тувэ Янсан і амерыканская спявачка, актрыса Уітні Х'юстан.

9 жніўня ў народным календары

У гэты дзень у народзе ўшаноўвалі святога вялікапакутніка Панцеляймона і блажэннага Мікалая.

Лічылася, што Панцеляймон дапамагае пазбавіцца ад галаўнога болю. Яго таксама называлі Зажніўным, і ў гэты дзень працягваўся збор лекавых траў, а яшчэ – Палій, бо падчас навальніцы можа спаліць маланкай. Таму забаранялася 8 жніўня везці з поля жыта.

Мікола Качанскі, або Капуснік, спрыяў добраму ўраджаю гэтай карыснай гародніны. "На Міколу Качанскага качаны завязаліся", "З капустай на стале не будзе пуста", "Капуста не пуста, сама ляціць у вусны" – так прымаўлялі, гатуючы стравы з капусты. На стале ў добрага гаспадара да гэтага дня з'яўлялася яшчэ і бульба – гэтыя два карняплоды былі асновай шматлікіх страў напрыканцы лета.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
По теме
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей