Стала вядома дата продажу новай Nokia 3310

© AFP 2024 / Josep LagoАбноўленая версія тэлефона Nokia 3310
Абноўленая версія тэлефона Nokia 3310 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новая Nokia 3310 стала менш і танчэй свайго папярэдніка, атрымала каляровы экран у 2,4 цалі, а таксама двухмегапіксельную камеру.

МІНСК, 12 мая — Sputnik. Абноўленая версія легендарнага тэлефона Nokia 3310 паступіць у продаж у бліжэйшы час, раней за іншых яго змогуць набыць жыхары Вялікабрытаніі, паведамляе TechRadar.

Афіцыйная прэзентацыя мабільніка адбылася напрыканцы лютага гэтага года на Сусветным мабільным кангрэсе (MWC) у Барселоне. Паведамлялася, што тэлефон паступіць у продаж у другім квартале 2017 года.

Паводле інфармацыі TechRadar, 24 мая Nokia 3310 з'явіцца ў Вялікабрытаніі, затым, 26 мая, яе змогуць набыць немцы, у Нідэрландах і Бельгіі — 5 чэрвеня. Адзначаецца, што кошт мабільніка складзе каля 65 долараў. Nokia 3310 будзе прадавацца ў класічным цёмна-сінім колеры, а таксама чырвоным, жоўтым і шэрым.

Дакладная дата з'яўлення мабільніка на рынках іншых краін пакуль невядома. Арыгінальная Nokia 3310 была выпушчана напрыканцы 2000 года. За ўвесь час было прададзена больш за 126 мільёнаў прылад.

Стужка навiн
0