Камбайн Палессе GS16

Камбайн "Палессе" з'явіцца ў кампьютарнай гульні "Pure Farming 2018"

12
(абноўлена 14:12 26.06.2017)
У новай версіі "Pure Farming" камбайнаў "Палессе" будуць прадэманстраваны ўпершыню.

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Польскія распрацоўшчыкі Techland прадставяць тэхніку "Палессе" ў папулярнай кампьютарнай гульні-сімулятары "Pure Farming 2018", паведамілі Sputnik у прэс-службе Гомсельмаша.

Зусім хутка дзякуючы рэалістычнасці і дэталізацыі сімулятара кожны гулец зможа стаць уладальнікам фермы ў ЗША, Калумбіі, Італіі ці Японіі, араць палеткі і збіраць ураджай розных культур, не адыходзячы ад кампьютара.

"Гульня дапаможа прадставіць магчымасці беларускіх збожжаўборачных камбайнаў "Палессе" GS575 і GS16, кормаўборачнага камбайна "Палессе" FS8060 і іншай тэхнікі", — адзначылі на Гомсельмашы.

У новай версіі "Pure Farming" камбайны "Палессе" будуць прадэманстраваны ўпершыню. Выпуск гульні запланаваны на пачатак 2018 года.

12
Тэги:
кампьютарныя гульні, камбайн, Гульні, Кампьютары і інфармацыйныя тэхналогіі, ПА Гомсельмаш, Польшча, Беларусь
Каментары