Праслухоўкі

Сацсетка VK абмежавала праслухоўванне музыкі да 30 хвілін у дзень

9
(абноўлена 09:32 02.11.2017)
Каб слухаць музыку ў сацыяльнай сетцы без абмежаванняў неабходна штомесяц плаціць 2,59 долара.

МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Сацыяльныя сеткі "УКантакце" і "Аднакласнікі" з 1 лістапада зрабілі больш жорсткім часовы ліміт праслухоўвання музыкі ў прыкладаннях, скараціўшы яго да паўгадзіны.

Расійскія сацыяльныя сеткі "УКантакце" і "Аднакласнікі" ўвялі з кастрычніка часовыя ліміты на праслухоўванне музыкі ў мабільных дадаткаў — штодня слухаць кампазіцыі бясплатна можна было толькі па адной гадзіне.

Ужо з 1 студзеня ліміт робяць больш жорсткімі: зараз у дадатках можна слухаць музыку не больш за паўгадзіны. За магчымасць праслухоўваць кампазіцыі без абмежаванняў у сацсетках прыйдзецца заплаціць штомесяц па 2,59 долара.

Платную падпіску на музыку ва "УКантакце" і "Аднакласніках" Mail.ru Group увяла пасля дамоўленасцяў з буйнымі музычнымі лэйбламі, якія змагаліся з пірацкімі праслухоўваннямі і спампоўкамі з сацыяльных сетак.

На дэсктопную версію сацсетак абмежаванні па праслухоўванням музыкі пакуль не распаўсюджваюцца.     

9
Каментары