Эксперт: забудзьцеся пра майнінг на відэакартах

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкКрыптавалюта біткоін
Крыптавалюта біткоін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Электрычнасць на біткоіны больш не мяняюць, а ў людзей не павінна быць ілюзій.

МІНСК, 20 ліс — Sputnik. Інтэрнэт-карыстальнікам пара адмовіцца ад ілюзій і забыцца пра магчымасць майнінга біткоінаў на відэакартах, заявіў у панядзелак у прэс-цэнтры Sputnik гендырэктар групы IT-кампаній BelHard Ігар Мамоненка.

Біткоіны і долары - Sputnik Беларусь
"Абменнікі" крыптавалюты могуць з'явіцца ў Беларусі

Крыптавалюты сёння — адна з самых цікавых тэм для абмеркавання. Для многіх па-ранейшаму яны асацыююцца толькі з біткоінамі і "майнінгам" на відэакартах. Зрэшты, эксперты ўпэўненыя: гэта ўжо мінулае.

"Я хачу, каб у людзей не было ілюзій. Забудзьцеся пра майнінг з відэакартамі на фермах. Гэта скончылася. Электрычнасць на біткоін больш не памяняюць. Грошы атрымліваюць тыя, хто першым закрывае "блок", у каго больш вылічальнай магутнасці", — заявіў эксперт.

Па словах Мамоненкі, сёння сур'ёзны майнінг адбываецца на буйных пулах. "Радавы ўладальнік відэакарты застанецца за межамі. Прашу, не марнуйце на гэта грошы", — дадаў ён.

Зрэшты, з "маладымі" крыптавалютамі яшчэ ёсць сэнс "майніць" — пакуль да іх не падлучаныя вялікія вылічальныя магутнасці. Пры росце папулярнасці крыптавалют іх пачынаюць здабываць на "фермах", укамплектаваных тэхнікай на мільёны долараў.

Стужка навiн
0