Першы палёт прайшоў у амерыканскім Пендлтоне, штат Арэгон. У ходзе выпрабаванняў аэратаксі ўзляцела на вышыню каля пяці метраў і прабыло ў небе амаль хвіліну.
Alpha One здольны несці груз каля 750 кілаграмаў, аднак месца ў кабіне разлічана толькі на аднаго чалавека. Усе восем прапелераў прыводзяцца ў рух электраэнергіяй.
Аэратаксі можа ўзлятаць вертыкальна і рэгуляваць становішча крылаў. Распрацоўшчыкі плануюць вывесці Alpha One на рынак праз два гады.
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Новыя будаўнічыя нормы ў мэтах стварэння інфраструктуры для фізічна аслабленых асоб пачнуць дзейнічаць у краіне ўжо гэтай вясной.
Як распавялі Sputnik у прэс-службе Мінбудархітэктуры, да гэтай катэгорыі насельніцтва адносяць састарэлых, цяжарных жанчын, дзяцей-дашкольнікаў, жанчын з дзецьмі на руках і з каляскамі, а таксама людзей з рознымі траўмамі.
Па новых нормах, ужо на стадыі праектавання шматкватэрных жылых дамоў павінны быць прадугледжаны памяшканні для захоўвання інвалідных і дзіцячых калясак. А ліфт па праекце павінен размяшчацца на адным узроўні з ганкам без прыступак.
Абавязковыя патрабаванні закрануць і абсталяванне кватэр электравыключальнікамі: зараз іх забаронена ўсталёўваць на вышыні вышэй метра ад узроўня падлогі. Лічыльнікі цяпла і вады таксама павінны быць лёгка даступныя для карыстання.
Па звестках ведамства, новых норм у будаўніцтве абавязаны прытрымлівацца як дзяржаўныя, так і прыватныя забудоўшчыкі.
Акрамя жылых памяшканняў, новаўвядзенні павінны максімальна выконвацца пры праектаванні грамадскіх, вытворчых будынкаў, а таксама пры іх рамонце і тэхнічнай мадэрнізацыі.Як удакладнілі ў ведамстве, змяненні накіраваны на тое, каб новае жыллё было максімальна камфортным і зручным для ўсіх катэгорый насельніцтва.
Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 13 лiстапада 2020 года №81, адпаведная інфармацыя была апублікавана ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля апублікавання.
Чытайце таксама:
Генры Гансалвес з Бразіліі стварае неверагодныя рэплікі сваіх любімых мадэляў матацыклаў. Ён не можа дазволіць сабе сапраўдны байк, затое можа сабраць яго кардонную копію з нуля.
Генры захапляецца матацыкламі з 15 гадоў. Сёння яму 19. Спачатку хлопец ствараў эскізы і мініяцюры чопераў. Затым вырашыў перайсці на мадэлі ў натуральную велічыню.
На стварэнне байка мары - Honda CB 600 F Hornet - у хлопца сышло 10 месяцаў.
Другая рэпліка - BMW R 1200, была пабудавана ў значна меншыя тэрміны, нягледзячы на больш высокую складанасць.
Публікацыя копій матацыклаў у інтэрнэце дазволіла Генры манетызаваць хобі. Сёння ён зарабляе грошы, ствараючы кардонныя мадэлі.
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Адразу два ўсплёскі магнітнай буры адбыліся на працягу мінулай ночы, паведамляе сайт Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута акадэміі навук.
Па дадзеных навукоўцаў, слабыя магнітныя буры адбыліся да паўночы і ў раёне з 3 да 6-й раніцы. Да гэтага яны лічылі, што ў другой палове ночы ніякіх бур быць не павінна, а магнітасфэра Зямлі павінна была быць спакойнай.
Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.
Усяго ў класіфікацыі магнітных бур пяць узроўняў - ад G1 да G5. Лічыцца, што слабая бура можа справакаваць нязначныя збоі ў працы энергасістэм, а таксама паўплываць на шляхі міграцый птушак і жывёл.
Больш моцныя буры выклікаюць парушэнні караткахвалевай сувязі і работы навігацыйных сістэм, а таксама збоі напружання ў прамысловых сетках.