Фізік Стывен Хокінг

Хокінг паспеў дапісаць працу, якая магла б прынесці яму Нобелеўскую прэмію

14
(абноўлена 17:01 19.03.2018)
У навуковым артыкуле, які Хокінг завяршыў перад смерцю, ёсць дакладныя разлікі, якія, на думку вучонага, могуць эксперыментальна даказаць існаванне мультысусвету.

МІНСК, 19 сак — Sputnik. Сусветна вядомы фізік-тэарэтык Стывен Хокінг паспеў завяршыць працу над сваім апошнім артыкулам за некалькі дзён да смерці, пра гэта паведамляе The Times са спасылкай на суаўтара артыкула прафесара Левенскага каталіцкага ўніверсітэта ў Бельгіі Томаса Хертаха.

У артыкуле ёсць матэматычныя разлікі, з дапамогай якіх, па задумцы Хокінга, можна эксперыментальным шляхам даказаць гіпотэзу пра мноства паралельна існуючых сусветаў, так званага мультысусвету.

"Мы хацелі сфармуляваць гіпотэзу аб мультысусвеце такім чынам, каб яе можна было навукова пацвердзіць. Апошняя навуковая праца Стывена Хокінга накіравана ў адзін з прэстыжных навуковых часопісаў і ў хуткім часе павінна быць апублікаваная", — растлумачыў прафесар Хертах.

На думку навуковай супольнасці, калі б разлікі, зробленыя фізікам, пацвердзіліся пры жыцці навукоўца, ён мог бы атрымаць Нобелеўскую прэмію, якая так і не дасталася Хокінгу.

Навукоўцы шматкроць прапаноўвалі прысудзіць аўтару гіпотэзы выпраменьвання чорных дзюр Нобелеўскую прэмію за яго ўклад у навуку, аднак ён запаветную прэмію так і не атрымаў, паколькі на дадзены момант праўдзівасць яго гіпотэз навукова не даказана. У той час як Нобелеўскую прэмію прысуджаюць за канкрэтныя навуковыя адкрыцці, а не за прыжыццёвы навуковы ўклад.

Стывен Хокінг пайшоў з жыцця ў сваім доме ў Кембрыджы 14 сакавіка. У 22 гады у фізіка дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз (БАС), і, па прагнозах лекараў, яму заставалася жыць ўсяго два-тры гады. Нягледзячы на ​​гэта, вучоны працягнуў праводзіць навуковыя даследаванні, двойчы быў жанаты, меў траіх дзяцей і дажыў да 76 гадоў.

14
Тэги:
мультысусвет, фізіка, Стывен Хокінг