Бізнес-разлікі

Заснавальнік Maps.Me адкрыў інвесткампанію Bulba Ventures

25
(абноўлена 20:30 21.03.2018)
Інвестарам пакуль цікавыя беларускія стартапы з моцным тэхнічным складнікам.

МІНСК, 21 сак — Sputnik. Заснавальнік кампаній AIMATTER і Maps.me Юрый Мельнічак і яго партнёр Андрэй Аўсіевіч адкрылі ў Беларусі інвесткампанію Bulba Ventures, паведамілі Sputnik у кампаніі.

Інвестары ў першы год працы гатовыя ўкласці грошы на ранніх этапах у пяць праектаў з моцнай тэхнічнай складніку.

"Беларусь недаацэненая замежнымі інвестарамі. Стварэнне інвестыцыйнай кампаніі тут, у Мінску, — выдатная магчымасць для нас паўплываць на змяненне сітуацыі. Разам з партнёрам мы развіваем тыя праекты, за якімі бачым будучыню ў сусветным маштабе", — адзначыў Мельнічак.

Bulba Ventures зацікаўлена ў беларускіх стартапах у галіне машыннага навучання, на стыку рэальнага сектара эканомікі і IT. Гэта не дзіўна, кампанія AIMATTER, сузаснавальнікам якой з'яўляецца Мельнічак і якую ў 2017 годзе купіла карпарацыя Google, займаецца распрацоўкай у сферы штучнага інтэлекту.

Стартапы, якія зацікавяць інвестараў, атрымаюць прамы доступ да тэхнічнай і бізнес-экспертызы IT-прадпрымальнікаў для развіцця сваіх прадуктаў. Bulba Ventures таксама гатова дапамагаць з пошукам таленавітых спецыялістаў у каманду і садзейнічаць прасоўванню кампаніі.

25
Тэги:
бізнэс, стартап, Кампьютары і інфармацыйныя тэхналогіі, Bulba Ventures, Мінск, Беларусь

Першая пякарня ў Еўропе на сонечных батарэях - відэа

7
(абноўлена 09:57 10.11.2020)
Французскі інжынер вывучаў энергетычныя праекты па ўсім свеце і стварыў сонечныя канцэнтратары, якія прымяняе для выпечкі. Глядзіце на відэа, як вырабляюць сонечны хлеб.

Інжынер Арно Крэто стаў пекарам і прадставіў NeoLoco - першую ў Еўропе пякарню, якая працуе на сонечнай энергіі. Мужчына ствараў устаноўку 10 гадоў, натхняючыся іншымі энергетычнымі праектамі па ўсім свеце.

Печ складаецца з люстэркаў, якія адлюстроўваюць сонечныя прамяні, гэтая энергія накіроўваецца ў духоўку і вырабляе цяпло. Дзякуючы агрэгату інжынер выпякае 140 кілаграмаў хлеба на тыдзень. Выпечку ён прадае ў мясцовых крамах.

Сонечны канцэнтратар быў распрацаваны з дапамогай фінскай кампаніі CPM Industries.

"У Кеніі і Танзаніі ўжо ёсць пякарні, якія працуюць з гэтай мадэллю канцэнтратара. Але гэта сапраўды першая сонечная печ у Еўропе, і гэта першая машына ў свеце такога памеру", - сказаў распрацоўшчык печы Арно Крэто.

Інжынеру вельми хочацца падзяліцца распрацоўкай з краінамі, якія адчуваюць эканамічныя цяжкасці.

Чытайце таксама:

  • Беларускі хлеб: як прыгатаваць "грэчневыя падпалкі" і "грачанік па-маларыцку"
7
Тэги:
Францыя

Робат-сабака "вынюхвае" радыяцыю на Чарнобыльскай АЭС - відэа

21
(абноўлена 09:34 29.10.2020)
На Чарнобыльскай АЭС правялі выпрабаванні дыстанцыйна кіраваных робатаў ад кампаніі Boston Dynamics. Аўтаномнага сабаку выкарыстоўвалі для ацэнкі ўзроўню радыеактыўнага забруджвання. Глядзіце на відэа, як праходзілі даследаванні.

У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС спецыялісты Цэнтральнага прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і інжынеры Універсітэта Брыстоля, правялі выпрабаванні аўтаномнага робата-сабакі SPOT, распрацаванага кампаніяй Boston Dynamics.

Spot - гэта манеўраны робат, які перамяшчаецца па мясцовасці з беспрэцэдэнтнай мабільнасцю, дазваляючы аўтаматызаваць руцінныя задачы праверкі і збор дадзеных бяспечна і з вялікай дакладнасцю.

Даследаванні праходзілі на тэрыторыі двух сектараў пункта часовай лакалізацыі радыеактыўных адходаў "Руды лес" і на тэрыторыях пунктаў пахавання радыеактыўных адходаў "Падлесны" і "Буракоўка".

Падчас агляду тэрыторыі Чарнобыльскай АЭС аўтаномны сабака ацаніў ступень радыяцыйнага забруджвання ў розных яе раёнах. Таксама місіяй "чацвераногага" быў пошук раней невядомых забруджаных лакацый. Пры гэтым робат, як і ўсе спецыялісты, выконваў усе патрабаванні бяспекі і на ўваходзе ў ангары яму апраналі ахоўныя бахілы.

Дадзеныя, атрыманыя ў выглядзе трохмерных малюнкаў з дапамогай робатаў-сабак, дапамогуць абнавіць карты размеркавання радыяцыйнага забруджвання даследаваных участкаў. Акрамя робатаў падчас работ выкарыстоўвалася і іншае высокатэхналагічнае абсталяванне: дроны, наземныя рабатызаваныя сістэмы і датчыкі-сканеры для ацэнкі размеркавання радыеактыўных матэрыялаў на плошчы і ў прасторы.

21
Тэги:
робататэхніка, Чарнобыль
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Пасол РФ: чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб подзвігу

0
(абноўлена 17:25 27.11.2020)
У беларускай сталіцы адкрылася выстава легендарнага савецкага фотакарэспандэнта Яўгена Халдзея.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Стварэнне ў Мінску Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе сведчыць аб тым, што ніхто ў перамозе не сумняваўся, сказаў пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

У пятніцу ў Мінску адкрылася выстава, прысвечаная фотаработам савецкага карэспандэнта Яўгена Халдзея. Вядомы фотамайстар праславіўся дзякуючы сваім рэпартажам з франтоў Вялікай Айчыннай. Менавіта яго аўтарству належыць фота з чырвоным сцягам, устаноўленым над Рэйхстагам.

Посол Дмитрий Мезенцев на открытии выставки
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Па словах кіраўніка расійскай дыпмісіі да Перамогі ў Расіі, Беларусі і краінах Садружнасці ставяцца з асаблівым хваляваннем.

"Чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб зробленага салдатам, савецкім народам подзвігу", - сказаў Мезенцаў.

Расійскі дыпламат адзначыў, што "зірнуўшы на фатаграфіі Яўгена Халдзея здзіўляе падзейны шэраг унікальнага фотамайстра".

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што бягучы год асаблівы ў адносінах Беларусі і Расіі, калі мы пераасэнсоўваем іх гісторыю і значэнне.

"Калі мы знаходзім мужнасць і мудрасць за кефірнымі і мяснымі спрэчкамі, якіх на шчасце становіцца ўсё менш. Я ўпэўнены, што іх будзе так мала, што мы забудзем пра гэта", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.

Пасля чаго дадаў, што "сёння ўзіраючыся ў фатаграфіі Яўгена Халдзея, мы не можам вылучыць, дзе этнічны беларус, дзе рускі, украінец, паляк, яўрэй, азербайджанец, эстонец. І мы не павінны гэтага рабіць, таму што Перамога адзіная - Перамога ўсяго народа, а памяць пра яе непадзельная ў тым ліку дзяржаўнымі межамі і тымі, хто хоча забыцца. А хочуць забыцца тыя, каму сорамна за подласць сваіх продкаў".

Майстар і мастак

У сваю чаргу намеснік міністра культуры РФ Мікалай Аўсіенка заявіў, што для яго вялікі гонар прадстаўляць у Мінску выставу сусветна вядомага майстра Яўгена Халдзея.

На октрытии выставки в музее
© Sputnik / Виктор Толочко
На адкрыцці выставы ў музеі

"Калі б ён жыў сёння, яго б называлі фотамастаком, таму што яго погляд - гэта не рэпарцёр, гэта мастак. Кожная яго фатаграфія - гэта карціна: ёсць свая драматургія, ёсць дзіўная пабудова. Так і хочацца сказаць, што гэта карціна", - асабліва адзначыў намеснік міністра культуры.

Мікалай Аўсіенка шчыра прызнаўся, што немагчыма зразумець, як гэта атрымлівалася ў Яўгена Халдзея.

"Яўген Ананьевіч пражыў 80 гадоў, з якіх 67 гадоў ён прысвяціў фатаграфіі, пачынаючы са свайго самаробнага фотаапарата і заканчваючы вядомай лейкай. Ён прайшоў усімі франтавымі дарогамі. І не толькі сваім сучаснікам, але і нашчадкам даў ўгледзецца ў гэтыя твары", - падкрэсліў прадстаўнік Мінкульта Расіі.

"Выстава дае нам эфект прысутнасці і драматургічна дакладна пабудавана ад першых хвілін вайны 22 чэрвеня 1941 года і да парада Перамогі. Гэта наша з вамі агульная гісторыя", - падсумаваў ён.

0
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Дзмітрый Мезенцаў