Кампанія Apple прадставіць сёння нешта новае

© REUTERS / Ralph OrlowskiКрама Apple Store, архіўнае фота
Крама Apple Store, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эксперты мяркуюць, што кампанія прадставіць у аўторак або новы "бюджэтны" iPad, або абнаўленне iOS.

МІНСК, 27 сак — Sputnik. Кампанія Apple правядзе прэзентацыю новага прадукту ў аўторак вечарам, аднак падрабязнасці пакуль трымае ў строгім сакрэце.

Амерыканскі гігант Apple, самая дарагая кампанія свету, праводзіць прэзентацыі як мінімум двойчы на год — вясной і восенню. І калі ў другім паўгоддзі "яблычная кампанія" звычайна прадстаўляе новыя iPhone, то вясной дэманструюцца іншыя прадукты.

Чарговая прэзентацыя адбудзецца ўжо ў аўторак 27 сакавіка — каля шасці вечара па беларускім часе.

Падрабязнасці будучага мерапрыемства захоўваюцца ў сакрэце, аднак многія эксперты мяркуюць: прэзентаваны будзе новы iPad або абноўленая версія аперацыйнай сістэмы iOS.

Магчыма, Apple прадставіць і новую версію MacBook, аднак гэты варыянт называюць найменш верагодным.

Прэзентацыі новых прадуктаў Apple заўсёды прыкметна ўплываюць на капіталізацыю кампаніі — калі навінка прызнаецца няўдалай, акцыі гіганта могуць зніжацца да дзесяці адсоткаў. Пакуль рынак замёр у чаканні мерапрыемствы.

Стужка навiн
0