Выпрабавальны палёт дрона Пошты Расіі

Першы беспілотнік "Пошты Расіі" ўзляцеў і ўпаў

12
(абноўлена 14:31 02.04.2018)
Пераход работы пошты на беспілотныя лятальныя апараты было вырашана пачаць з Бураціі.

МІНСК, 2 кра — Sputnik. Першая ў Расіі спроба даставіць пошту беспілотнікамі скончылася падзеннем апарата неўзабаве пасля ўзлёту, паведаміла прадстаўнік урада Бураціі.

"Апарат запусцілі па плане, ён "устаў", а потым нешта пайшло не так, і ён упаў. Пацярпелых няма. Высвятляюцца прычыны інцыдэнту", — сказала прадстаўнік.

Для запуску беспілотніка адвялі пляцоўку ў 105-м мікрараёне Улан-Удэ. Груз трэба было даставіць за 35 кіламетраў ад сталіцы Бураціі ў сяло Тарбагатай.

Бурація была абраная эксперыментальнай пляцоўкай для першай у Расіі спробы даставіць паштовы груз з дапамогай беспілотнага лятальнага апарата. Беспілотнікі плануюць выкарыстоўваць для дастаўкі грузаў у цяжкадаступныя рэгіёны Расіі. Яны могуць дастаўляць пасылкі вагой ад 50 да 300 кілаграмаў.

Для паўнавартаснай працы беспілотнікаў яшчэ павінны быць унесены неабходныя змены ў заканадаўства.

12
Тэги:
дрон, "Пошта Расіі", Расія

Першая пякарня ў Еўропе на сонечных батарэях - відэа

7
(абноўлена 09:57 10.11.2020)
Французскі інжынер вывучаў энергетычныя праекты па ўсім свеце і стварыў сонечныя канцэнтратары, якія прымяняе для выпечкі. Глядзіце на відэа, як вырабляюць сонечны хлеб.

Інжынер Арно Крэто стаў пекарам і прадставіў NeoLoco - першую ў Еўропе пякарню, якая працуе на сонечнай энергіі. Мужчына ствараў устаноўку 10 гадоў, натхняючыся іншымі энергетычнымі праектамі па ўсім свеце.

Печ складаецца з люстэркаў, якія адлюстроўваюць сонечныя прамяні, гэтая энергія накіроўваецца ў духоўку і вырабляе цяпло. Дзякуючы агрэгату інжынер выпякае 140 кілаграмаў хлеба на тыдзень. Выпечку ён прадае ў мясцовых крамах.

Сонечны канцэнтратар быў распрацаваны з дапамогай фінскай кампаніі CPM Industries.

"У Кеніі і Танзаніі ўжо ёсць пякарні, якія працуюць з гэтай мадэллю канцэнтратара. Але гэта сапраўды першая сонечная печ у Еўропе, і гэта першая машына ў свеце такога памеру", - сказаў распрацоўшчык печы Арно Крэто.

Інжынеру вельми хочацца падзяліцца распрацоўкай з краінамі, якія адчуваюць эканамічныя цяжкасці.

Чытайце таксама:

  • Беларускі хлеб: як прыгатаваць "грэчневыя падпалкі" і "грачанік па-маларыцку"
7
Тэги:
Францыя

Робат-сабака "вынюхвае" радыяцыю на Чарнобыльскай АЭС - відэа

20
(абноўлена 09:34 29.10.2020)
На Чарнобыльскай АЭС правялі выпрабаванні дыстанцыйна кіраваных робатаў ад кампаніі Boston Dynamics. Аўтаномнага сабаку выкарыстоўвалі для ацэнкі ўзроўню радыеактыўнага забруджвання. Глядзіце на відэа, як праходзілі даследаванні.

У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС спецыялісты Цэнтральнага прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і інжынеры Універсітэта Брыстоля, правялі выпрабаванні аўтаномнага робата-сабакі SPOT, распрацаванага кампаніяй Boston Dynamics.

Spot - гэта манеўраны робат, які перамяшчаецца па мясцовасці з беспрэцэдэнтнай мабільнасцю, дазваляючы аўтаматызаваць руцінныя задачы праверкі і збор дадзеных бяспечна і з вялікай дакладнасцю.

Даследаванні праходзілі на тэрыторыі двух сектараў пункта часовай лакалізацыі радыеактыўных адходаў "Руды лес" і на тэрыторыях пунктаў пахавання радыеактыўных адходаў "Падлесны" і "Буракоўка".

Падчас агляду тэрыторыі Чарнобыльскай АЭС аўтаномны сабака ацаніў ступень радыяцыйнага забруджвання ў розных яе раёнах. Таксама місіяй "чацвераногага" быў пошук раней невядомых забруджаных лакацый. Пры гэтым робат, як і ўсе спецыялісты, выконваў усе патрабаванні бяспекі і на ўваходзе ў ангары яму апраналі ахоўныя бахілы.

Дадзеныя, атрыманыя ў выглядзе трохмерных малюнкаў з дапамогай робатаў-сабак, дапамогуць абнавіць карты размеркавання радыяцыйнага забруджвання даследаваных участкаў. Акрамя робатаў падчас работ выкарыстоўвалася і іншае высокатэхналагічнае абсталяванне: дроны, наземныя рабатызаваныя сістэмы і датчыкі-сканеры для ацэнкі размеркавання радыеактыўных матэрыялаў на плошчы і ў прасторы.

20
Тэги:
робататэхніка, Чарнобыль
Які сёння дзень: 27 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 27 лістапада 2020 года

0
(абноўлена 11:21 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 34 дні.

Гэты дзень - апошні перад Вялікім постам. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 лістапада

  • У 1918 годзе ў склад Літоўскай Тарыбы кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады і створана Міністэрства беларускіх спраў Літвы.
  • У 1996 годзе ў выніку праведзенага рэферэндуму была спынена дзейнасць Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 27 лістапада

  • 1900 год: Рыгор Пукст, беларускі кампазітар.
  • 1903 год: Піліп Пестрак, беларускі пісьменнік.
  • 1906 год: Юрый Арынянскі, беларускі акцёр і рэжысёр.
  • 1938 год: Зоя Літвінава, беларуская мастачка.
  • 1947 год: Эдуард Белагураў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі і ганконгскі кінаакцёр, майстар усходніх адзінаборстваў Брус Лі і савецкі і расійскі паэт і музыкант, галоўны выканаўца гурта "Акварыўм" Барыс Грабеншчыкоў.

27 лістапада ў народным календары

У гэты дзень, напярэдадні Вялікага посту, праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Піліпа, аднаго з 12 апосталаў. Гэты дзень у народзе называлі Піліпаўскія запускі, або заговіны.

У гэты дзень дазвалялася ў апошні раз да Каляд есці мяса і малочныя стравы. У вёсках пасля снядання рэшткі ежы не прыбіралі, а пакідалі для дамавіка. Дзяўчыны ў гэты дзень варажылі на суджанага. Для гэтага хавалі пасля вячэры кавалачак мяса і прымаўлялі: "Суджаны, прыходзь да мяне загаўляцца".

Лічылася, што калі ў гэты дзень пахмурна, у наступным годзе будзе добры ўраджай хлеба. Калі ішоў снег, гэта прадракала непагадзь у маі.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей