Сацыяльная сетка Фэйсбук

Facebook увёў новыя правілы для абароны дадзеных карыстальнікаў

24
(абноўлена 17:37 05.04.2018)
Сацыяльная сетка забараніла доступ іншых прылажэнняў да асабістай інфармацыі карыстальнікаў.

МІНСК, 5 кра — Sputnik. Кампанія Facebook увяла дадатковыя меры абароны дадзеных карыстальнікаў сацсеткі.

З сённяшняга дня інфармацыя аб тым, якімі пастамі дзеляцца карыстальнікі на сваёй старонцы або ў групах, а таксама асабістыя дадзеныя будуць абаронены больш надзейна.

Сэрвісы, якія не належаць сацсетцы, не змогуць скарыстацца дадзенымі аб палітычных і рэлігійных поглядах, атрымаць доступ да пастоў, статусу, месца працы, адукацыі, спісу сяброў і іншай асабістай інфармацыі. Для атрымання доступу неабходна будзе пацверджанне Facebook. Каб атрымаць яго, неабходна будзе пагадзіцца са строгімі правіламі сацсеткі і, зразумела, выконваць іх.

"Толькі прылажэнні, якія мы пацвярджаем і якія згодны са строгімі патрабаваннямі, будуць атрымліваць доступ да падзеі", — адзначаецца ў прэс-рэлізе кампаніі.

Гэтыя меры былі прынятыя пасля скандалу, звязанага з перадачай дадзеных каля 50 мільёнаў карыстальнікаў сацсеткі. На гэтым фоне паменьшыўся кошт акцый Facebook, таксама з'явіліся патрабаванні адправіць у адстаўку яе заснавальніка Марка Цукерберга.

На думку кіраўніцтва Facebook, новыя правілы дазволяць прадухіліць уцечку асабістых звестак і вернуць давер людзей да сацыяльнай сеткі.

24
Тэги:
Facebook, ЗША

Першая пякарня ў Еўропе на сонечных батарэях - відэа

7
(абноўлена 09:57 10.11.2020)
Французскі інжынер вывучаў энергетычныя праекты па ўсім свеце і стварыў сонечныя канцэнтратары, якія прымяняе для выпечкі. Глядзіце на відэа, як вырабляюць сонечны хлеб.

Інжынер Арно Крэто стаў пекарам і прадставіў NeoLoco - першую ў Еўропе пякарню, якая працуе на сонечнай энергіі. Мужчына ствараў устаноўку 10 гадоў, натхняючыся іншымі энергетычнымі праектамі па ўсім свеце.

Печ складаецца з люстэркаў, якія адлюстроўваюць сонечныя прамяні, гэтая энергія накіроўваецца ў духоўку і вырабляе цяпло. Дзякуючы агрэгату інжынер выпякае 140 кілаграмаў хлеба на тыдзень. Выпечку ён прадае ў мясцовых крамах.

Сонечны канцэнтратар быў распрацаваны з дапамогай фінскай кампаніі CPM Industries.

"У Кеніі і Танзаніі ўжо ёсць пякарні, якія працуюць з гэтай мадэллю канцэнтратара. Але гэта сапраўды першая сонечная печ у Еўропе, і гэта першая машына ў свеце такога памеру", - сказаў распрацоўшчык печы Арно Крэто.

Інжынеру вельми хочацца падзяліцца распрацоўкай з краінамі, якія адчуваюць эканамічныя цяжкасці.

Чытайце таксама:

  • Беларускі хлеб: як прыгатаваць "грэчневыя падпалкі" і "грачанік па-маларыцку"
7
Тэги:
Францыя

Робат-сабака "вынюхвае" радыяцыю на Чарнобыльскай АЭС - відэа

20
(абноўлена 09:34 29.10.2020)
На Чарнобыльскай АЭС правялі выпрабаванні дыстанцыйна кіраваных робатаў ад кампаніі Boston Dynamics. Аўтаномнага сабаку выкарыстоўвалі для ацэнкі ўзроўню радыеактыўнага забруджвання. Глядзіце на відэа, як праходзілі даследаванні.

У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС спецыялісты Цэнтральнага прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і інжынеры Універсітэта Брыстоля, правялі выпрабаванні аўтаномнага робата-сабакі SPOT, распрацаванага кампаніяй Boston Dynamics.

Spot - гэта манеўраны робат, які перамяшчаецца па мясцовасці з беспрэцэдэнтнай мабільнасцю, дазваляючы аўтаматызаваць руцінныя задачы праверкі і збор дадзеных бяспечна і з вялікай дакладнасцю.

Даследаванні праходзілі на тэрыторыі двух сектараў пункта часовай лакалізацыі радыеактыўных адходаў "Руды лес" і на тэрыторыях пунктаў пахавання радыеактыўных адходаў "Падлесны" і "Буракоўка".

Падчас агляду тэрыторыі Чарнобыльскай АЭС аўтаномны сабака ацаніў ступень радыяцыйнага забруджвання ў розных яе раёнах. Таксама місіяй "чацвераногага" быў пошук раней невядомых забруджаных лакацый. Пры гэтым робат, як і ўсе спецыялісты, выконваў усе патрабаванні бяспекі і на ўваходзе ў ангары яму апраналі ахоўныя бахілы.

Дадзеныя, атрыманыя ў выглядзе трохмерных малюнкаў з дапамогай робатаў-сабак, дапамогуць абнавіць карты размеркавання радыяцыйнага забруджвання даследаваных участкаў. Акрамя робатаў падчас работ выкарыстоўвалася і іншае высокатэхналагічнае абсталяванне: дроны, наземныя рабатызаваныя сістэмы і датчыкі-сканеры для ацэнкі размеркавання радыеактыўных матэрыялаў на плошчы і ў прасторы.

20
Тэги:
робататэхніка, Чарнобыль
Які сёння дзень: 27 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 27 лістапада 2020 года

0
(абноўлена 11:21 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 34 дні.

Гэты дзень - апошні перад Вялікім постам. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 лістапада

  • У 1918 годзе ў склад Літоўскай Тарыбы кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады і створана Міністэрства беларускіх спраў Літвы.
  • У 1996 годзе ў выніку праведзенага рэферэндуму была спынена дзейнасць Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 27 лістапада

  • 1900 год: Рыгор Пукст, беларускі кампазітар.
  • 1903 год: Піліп Пестрак, беларускі пісьменнік.
  • 1906 год: Юрый Арынянскі, беларускі акцёр і рэжысёр.
  • 1938 год: Зоя Літвінава, беларуская мастачка.
  • 1947 год: Эдуард Белагураў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі і ганконгскі кінаакцёр, майстар усходніх адзінаборстваў Брус Лі і савецкі і расійскі паэт і музыкант, галоўны выканаўца гурта "Акварыўм" Барыс Грабеншчыкоў.

27 лістапада ў народным календары

У гэты дзень, напярэдадні Вялікага посту, праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Піліпа, аднаго з 12 апосталаў. Гэты дзень у народзе называлі Піліпаўскія запускі, або заговіны.

У гэты дзень дазвалялася ў апошні раз да Каляд есці мяса і малочныя стравы. У вёсках пасля снядання рэшткі ежы не прыбіралі, а пакідалі для дамавіка. Дзяўчыны ў гэты дзень варажылі на суджанага. Для гэтага хавалі пасля вячэры кавалачак мяса і прымаўлялі: "Суджаны, прыходзь да мяне загаўляцца".

Лічылася, што калі ў гэты дзень пахмурна, у наступным годзе будзе добры ўраджай хлеба. Калі ішоў снег, гэта прадракала непагадзь у маі.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей